21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

У сродках для мыцця — мiна павольнага дзеяння

26.08.2009 12:07 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У сродках для мыцця — мiна павольнага дзеяння

Пасля мыцця посуду або адзення скура рук стала вельмi сухой? Гэта пастаралiся павярхоўна-актыўныя рэчывы, аснова ўсiх сродкаў для мыцця. Яны настолькi актыўныя, што выдаляюць не толькi тлушч i бруд, але i пазбаўляюць скуру абарончай лiпiднай плёнкi, абястлушчваюць яе, выклiкаюць экзэмы, дэрматыты i запаленнi. Асаблiва агрэсiўныя — анiённыя павярхоўна-актыўныя рэчывы. У Заходняй Еўропе, напрыклад, iх выкарыстанне ў пральных парашках жорстка абмежавана i не павiнна перавышаць 2-7 працэнтаў, у той час як на нашым рынку сустракаюцца парашкi з 5-15 працэнтным iх утрыманнем.

Асаблiва небяспечныя анiённыя рэчывы ў кампанii з фасфатнымi дабаўкамi. У складзе парашкоў яны фiгуруюць як фасфаты. Апошнiя змякчаюць ваду, узмацняюць дзеянне павярхоўна-актыўных рэчываў, у тым лiку i таксiчнае. Скура яшчэ хутчэй абястлушчваецца, бар’ерная функцыя яшчэ больш знiжаецца. Шкодныя рэчывы пранiкаюць у мiкрасасуды скуры, усмоктваюцца ў кроў i распаўсюджваюцца па арганiзме. Гэта паступова прыводзiць да змянення фiзiка-хiмiчных паказчыкаў самой крывi, парушэння iмунiтэту, развiцця алергii, паражэння мозгу, печанi, нырак, лёгкiх...

Цi варта гаварыць, што практычна ўсе сiнтэтычныя сродкi для мыцця не раскладаюцца i таму назапашваюцца ў навакольным асяроддзi? Трапляючы ў вадаёмы, яны стымулююць рост водарасцяў. У вынiку ў вадзе змяншаецца ўтрыманне кiслароду, i ўсё жывое гiне.

У Германii, Італii, Аўстрыi, Нарвегii, Швейцарыi i Японii парашкi з фасфатамi даўно забаронены. Законы аб забароне фасфатаў у пральна-мыйных сродках дзейнiчаюць у Карэi, Тайванi, Ганконгу, Тайландзе, Паўднёва-Афрыканскай Рэспублiцы.

А цяпер звярнiце ўвагу на якi-небудзь сродак для мыцця ў вашым доме: хутчэй за ўсё, там будзе фасфатная дабаўка. За мяжой замест фасфатаў у пральныя парашкi ўводзяць бiялагiчна iнертныя, экалагiчна бяспечныя рэчывы — цэалiты. За чвэрць стагоддзя, на працягу якога iх выкарыстоўваюць, усе пераканалiся ў iх перавагах i бясшкоднасцi.

Дарэчы, тыя фiрмы, якiя ў сваiх краiнах выпускаюць бесфасфатныя парашкi з цэалiтам, у нас пад тымi ж гандлёвымi маркамi вырабляюць парашкi з фасфатамi. Кампанiя "Ргосtег & Gаmblе" яшчэ ў 80-я гады мiнулага стагоддзя вырабляла "Арыэль" са зменшаным утрыманнем фасфатаў i наогул без iх. Аднак для постсавецкага рынку шэраг парашкоў вырабляецца з фасфатамi.

Змагацца з фасфатамi складана, i тым не менш, паспрабуем вытрымлiваць некаторыя правiлы бяспекi:

w мыйце адзенне i посуд у пальчатках, не кантактуйце з парашкамi;

w старанна выпалосквайце рэчы (не менш за 8 разоў) i выкарыстоўвайце толькi гарачую (не менш за 50-60 градусаў) ваду. У халоднай вадзе фасфаты практычна не выпалоскваюцца. Мацней за ўсё павярхоўна-актыўныя рэчывы трымаюць шарсцяныя, паўшарсцяныя i баваўняныя тканiны. Небяспечныя канцэнтрацыi ПАРаў захоўваюцца на тканiнах да чатырох сутак;

w iмкнiцеся доўга не знаходзiцца ў памяшканнi, дзе мыецца бялiзна, па магчымасцi праветрывайце кватэру;

w не забывайцеся на старыя добрыя спосабы барацьбы з брудам.

Напрыклад, харчовая сода — добры сродак для мыцця посуду. Дадайце да содава-мыльнага раствору нашатырны спiрт — i атрымаеце сродак для мыцця фарбаваных паверхняў.

Пяцiпрацэнтны воцат, якi прадаецца ў любой краме, забiвае 99 працэнтаў бактэрый, 82 працэнты цвiлi i 80 працэнтаў вiрусаў. Воцатам можна апрацоўваць край унiтаза — проста распылiце i вытрыце. Ён таксама цудоўна спраўляецца з чысткай сценак ракавiн або ванны, на якiх часта ўтвараецца шэравата-жоўты налёт — адкладанне мiнеральных соляў з вады. Пакладзiце на забруджанае месца анучку, змочаную ў воцаце, i праз паўгадзiны налёту як не бывала.

Тлусты посуд адмые гарчычны парашок. Цудоўна змякчае ваду i растварае тлушч кальцынiраваная сода.

Вокны нашы бабулi мылi вадой з некалькiмi чайнымi лыжкамi солi або спiрту.

Каб прачысцiць забруджанае калена ракавiны, засыпце туды сталовую лыжку пiтной соды i адразу залiце шклянку воцату. Як толькi рэакцыя спынiцца, добра прамыйце трубу вадой.

Галiна ЧЫРАК, iнструктар-валеолаг 18-й мiнскай гарадской палiклiнiкi.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пасля мыцця посуду або адзення скура рук стала вельмi сухой? Гэта пастаралiся павярхоўна-актыўныя рэчывы, аснова ўсiх сродкаў для мыцця. Яны настолькi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика