Горкi мёд
Горкi мёд
Тая пятнiца была, як... пятнiца: Вадзiк падчас абеду (абавязкi даўно падзелены) купiў хлеб, малако i гароднiну, Каця зганяла на рынак па ўсё астатняе. Потым, блiжэй да вечара, ён забраў яе з працы, разам рванулi на дачу. Не адпачываць, не (да гэтага яшчэ, як да сонца было) — працаваць. У тую вясну iм далi пяць сотак няўдобiцы, на iх яны перавезлi старую бабулiну хатку. І ўжо сабралi, накрылi, паставiлi вокны i дзверы — атрымаўся дамок. Хай маленькi, драўляны, але свой, уласны, якi так хацелася да пачатку дажджоў абабiць прыгожай вагонкай, праалiфiць, а мо (калi пашанцуе з надвор’ем), нават пафарбаваць. Бяда толькi — днi ўвосень кароткiя. Каб надтачыць iх, каб неяк урваць хоць гадзiну, з горада яны выязджалi па пятнiцах... Тая пятнiца была, як... пятнiца: Вадзiк падчас абеду (абавязкi даўно падзелены) купiў хлеб, малако i гароднiну, Каця зганяла на рынак па ўсё астатняе. Потым, блiжэй да вечара, ён забраў яе з працы, разам рванулi на дачу. Не адпачываць, не (да гэтага яшчэ, як да сонца было) — працаваць. У тую вясну iм далi пяць сотак няўдобiцы, на iх яны перавезлi старую бабулiну хатку. І ўжо сабралi, накрылi, паставiлi вокны i дзверы — атрымаўся дамок. Хай маленькi, драўляны, але свой, уласны, якi так хацелася да пачатку дажджоў абабiць прыгожай вагонкай, праалiфiць, а мо (калi пашанцуе з надвор’ем), нават пафарбаваць.Бяда толькi — днi ўвосень кароткiя. Каб надтачыць iх, каб неяк урваць хоць гадзiну, з горада яны выязджалi па пятнiцах... У той раз нават выехалi ўжо. За пост ДАI, за кальцавую... Адно — трэба было бензiну залiць. Там, на запраўцы, абавязкi ў iх таксама дзялiлiся: яна несла грошы ў касу, ён заставаўся ля машыны — рыхтаваў бензабак. Не адзiн (ад акенца ўбачыла Каця): ля машыны, побач з Вадзiмам, тупаў нейкi мужык (здалёк — як шафа з антрэсолямi: такi ж высокi, шырокi)... Аднак галасоў iх Каця не чула. Вярнуўшыся да машыны, зразумела, чаму: муж — побач нi душы — на ўсялякi выпадак маўчаў, а "шафа" была безгалосай. Хрыпела адно: — Падвязi, га, ну будзь чалавекам?! Я заплачу. Колькi скажаш, заплачу... Ёсць грошы. На, паглядзi — ё... Поўны кашалёк. I змёрз во, як цуцык. З гадзiну на дарозе стаяў — галасаваў, прасiўся... Нiхто не бярэ. Нават не спыняюцца, сукi... Гледзячы збоку — дык нiчога дзiўнага ў тым не было. Нават наадварот! "Галасоўшчыка" таго яшчэ i аб’язджаць маглi (на ўсялякi выпадак), бо менш, як на бандыта з вялiкай дарогi ён не цягнуў — няскладны нейкi, дрэнна апрануты, баўдзiлаваты... Да таго ж — "морда красная"... I алкаголем нясе... Можна сказаць, за вярсту. — Ну, выпiў я! — Кацiны думкi "счытаў" "хрыпач", — з паўлiтра выпiў. Гарэлкi... З перцам. Палячыўся. Бо прастуджаны ж во... — Самы час тады некуды ехаць — прабурчаў пасмялелы Вадзiм, такi адчынiўшы перад iм дзверцы. Спадарожнiк (пудоў сямi — гарантаваных) узрадавана сеў (машына адпаведна "лягля" — брухам, на асфальт), потым — па-гаспадарску ўладкаваўся-агледзеўся, прышпiлiўся, уключыў святло ў салоне, зноў адкрыў свой поўны кашалёк — стаў карпатлiва адлiчваць нейкiя паперкi, па адной, разважлiва, складаць у "бардачок". — Ты, часам, назад на дарогу не хочаш? — спытаў у яго Вадзiм. — Не, бронь Бог?! — спалохана прасiпеў пасажыр. — То забяры свае грошы назад. I сядзi... Музыку во паслухай. Аднак, скрыпка мужыка не прывабiла — ён неспакойна ёрзаў на месцы, ён, вiдавочна, хацеў, каб слухалi тут яго: — Грошы што? — з усiх сiл засiпеў праз паўзу. — Яны ж i праўда — пыл. З табой, брат (Кацю мужык ва ўпор не бачыў), я i па-iншаму разлiчыцца магу. Значыць так: яшчэ вёрст з дзесяць едзем па шашы, — ужо, лiчы што, камандаваў ён, — а за тым — нейкiх пяць кiламетраў убок. I прыехалi, i на хутары мы. А там, у мяне, усяго — не мерана: дзве каровы, цялушка, конь, хлеў свiней, хлеў гусей, пчолы... Ты ж гарадскi будзеш, так? Дык я табе чаго хочаш дам! Сала возьмеш? А масла са смятанай?.. I бульбы, брат, колькi хочаш бяры, колькi павязеш!.. Цi не — г. усё гэта, — я табе мёду дам, свайго, чыстага. Чаго ў гэтых словах болей было — шчырага жадання аддзячыць цi даехаць да хаты — думаць не хацелася. Зрэшты, Вадзiм i не збiраўся гэта рабiць: ён адчуў, як падчас маналога жонка, седзячы ззаду, паклала яму руку на плячо, што азначала адно: "Трэба падвезцi". Тое ж рашыў i сам. Бо шкада было гэтага вялiкага няскладнага чалавека: дабрак, да таго ж — нездаровы ён, адназначна, бо ў салоне "грэў", як каларыфер у iх на дачы. I апрануты лёгка... А на дварэ, пакуль ехалi, усхадзiўся вецер, сцямнела. Да таго ж — на тое, каб збочыць, падмывала яшчэ адно — чыста юначае цi нават дзiцячае: нi Каця, нi Вадзiм яе нi разу ў жыццi не бачылi сапраўднага жывога хутара. Кiламетры са тры да яго ехалi цi (так дакладней) калацiлiся па гравiйцы, якая болей нагадвала дошку для мыцця бялiзны, потым рэзка звярнулi ўлева, паехалi ўнiз, па полi — сярод якога, нарэшце, фары асвятлiлi вялiкi прыгожы востраў. — Божухна! Вы тут жывяце?! — захоплена спытала ў спадарожнiка Каця. — Не, нас у бацькоў чацвёра. Тут нарадзiлiся, у школу хадзiлi. А цяпер — раз’ехалiся. Цяпер па гарадах усе. Бацька памёр. Толькi мацi тут... — Адна?! — жахнулiся разам сужэнцы. — Ну... — I не баiцца?! — Не, яна ўжо прывыкла. Ды i сабака ў нас. Ведаеце якi... Пакуль гаварылi, машына цiхутка ўкацiлася ў двор, абсаджаны высокiмi дрэвамi, стала. — Я выйду, — паспешна засiпеў пасажыр, — а ты (звярнуўся ён да Вадзiма, Кацю па-ранейшаму ён "не бачыў") можаш метраў сто праехаць наперад. Там развярнуцца лепей. А я — зараз, я мiгам... Мужык i сапраўды досыць спрытна выбраўся з машыны, подбегам рушыў да хаты. Нейкi чорт, не iначай, падняў з месца i Кацю! Выйшла следам, каб у атачэннi мноства нейкiх пабудоў убачыць вузкую, як пенал, прыземiстую хату i свайго спадарожнiка, якi марна пагрукаўшы ў дзверы, зухавата сiгануў праз плот да акна... I каб раптам, здранцвеўшы ад жаху, пачуць (цi адчуць?), як за спiнай... клацнуў затвор. — Стаяць! — рашуча загадаў ёй хтосьцi. — Хто такiя? Што трэба? — Нiчога... Нам нiчога не трэба! — заiкаючыся прамовiла Каця. — Мы сына прывезлi... — Якога? — Хворага... — Мае дзецi здаровыя, — не паверыў ёй голас. — Колькi чалавек у машыне? — Адзiн. — Зараз праверым. Пiрат, служыць. Ззаду пачулiся крокi. На слупе коратка мiргнула лямпачка. I Каця ў нейкiм метры ад сябе жыўцом убачыла сабаку — сабаку Баскервiляў. Ён — вялiзазны, калматы — сядзеў насупраць яе, напагатове i, здавалася, чакаў адно — каманды... Замест яе — загарэлася такi святло на слупе... I ў вокнах. У хаце ляпнулi дзверы — на ганку з’явiўся той самы хворы. — Пятро, гэта ты?! — здзiўлена спыталi з-за Кацiнай спiны. — Я, — прасiпеў мужык, падыходзячы да iх. — А якога ж чорта (пераклад з мацернай. — Аўт.) ты голас не падаў? — Дык асiп во... Няма голасу... Дзе я яго вазьму? — Ты — асiп..., а каб я... пальнула цяпер... Тады б што?! Каця павярнула галаву — гаварыла гэта высокая, худая кабета ў цёмнай, за шыю завязанай хустцы, у старой абарванай ватоўцы... Але больш за ўсё Кацю ўразiлi рукi. Не тым, што трымалi зброю, — учарнелыя, з павернутымi кароткiмi пальцамi, яны нагадвалi... лапы крата. Гэта было апошнiм, што яна паспела заўважыць — пад’ехаў муж, не выходзячы з машыны, адчынiў ёй дзверцы, яна ўвалiлася ў салон. — Пачакайце! А сала? А мёд? Мёду... Ну хоць мёду вазьмiце — застукаў у шыбку былы спадарожнiк. — Ай, адчапiся, — усмiхнуўся яму Вадзiм, набiраючы хуткасць. — Гэта што — так пахаладнела? — праз паўзу насцярожана спытаў ён у Кацi, пачуўшы як яна (лiтаральна) ляпае зубамi. — Ну, — ледзь выцiснула тая. — То добра мы зрабiлi, што давезлi гэтага дзiвака... Iнакш, вiдаць, бяды было б: — чаго добрага мог запаленне схапiць... Што на тым хутары маглi "падхапiць" яны, да Кацi "ў поўным аб’ёме" даходзiла цяжка. I пакрысе. Спачатку датумкала, што ў хутаран тых, вiдаць, дамова была — прыехаўшы, падаваць мацi голас. А калi няма яго — гэта знак, што ля парога нехта чужы. I тады з хаты лепей выскачыць — праз акно, у бок саду. А далей ужо па абставiнах — альбо ўцякаць, альбо з тым ваўкадавам заходзiць у тыл "працiўнiку" i... Цi страляла б яна, Каця не ведала. Ведала (пасля тых выхадных, i дакладна), як небяспечна немаведама каго падбiраць на дарозе, як рызыкоўна ехаць немаведама куды (а тым больш — дзеля банальнай цiкавасцi)! А яшчэ ёй было вельмi шкада тую адзiнокую, спрацаваную, здзiчэлую жанчыну, яна асуджала яе дзяцей, якiя пакiнулi (кiнулi!) мацi — адну. А трэба ж было (як спачатку здалося) хоць некаму, з чатырох, ды застацца. "I што? — сама ў сябе пыталася потым, — пражыць жыццё — сваё, адно-адзiнае — на востраве?! У непасiльнай працы i турботах? Сплючы (а тым болей сёння...) у гумовiках i са стрэльбай у руках?" ...Гэтыя бясконца доўгiя Кацiны развагi ўсплылi ў памяцi цяпер, калi зайшлi размовы (i, здаецца, сур’ёзныя?) пра тое, што трэба адрадзіць хутары. Больш за тое — захацелася паўтарыць той "подзвiг Геракла" — праехаць па вядомай шашы, потым збочыць, адолець тры вярсты па гравiйцы i потым яшчэ дзве па полi — паглядзець, што ж цяпер на тым хутары? Была аказiя — праехалi. Звярнулi. Спусцiлiся. Убачылi высокiя прыгожыя дрэвы прысады i тое, што... засталося ад хаты-пеналу, ад хлеўчукоў i старога саду. Сумнае вiдовiшча. Зрэшты, мы маглi памылiцца i трапiць зусiм не туды. Валянцiна Доўнар.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тая пятнiца была, як... пятнiца: Вадзiк падчас абеду (абавязкi даўно падзелены) купiў хлеб, малако i гароднiну, Каця зганяла на рынак па ўсё астатняе. |
|