Санта-Барбара па-мiлiцэйску
Санта-Барбара па-мiлiцэйску
Як пашанцавала супрацоўнiкам мiлiцыi: колькi любоўных гiсторый даводзiцца назiраць iм па абавязку службы — абзайздросцiшся. Іншы раз мiлiцыянеры становяцца сведкамi нястрымных, гарачых пачуццяў, якiх нi ў адным серыяле не ўбачыш. Ужо аднаго гэтага дастаткова, каб палюбiць сваю працу. Як пашанцавала супрацоўнiкам мiлiцыi: колькi любоўных гiсторый даводзiцца назiраць iм па абавязку службы — абзайздросцiшся. Іншы раз мiлiцыянеры становяцца сведкамi нястрымных, гарачых пачуццяў, якiх нi ў адным серыяле не ўбачыш. Ужо аднаго гэтага дастаткова, каб палюбiць сваю працу.Ну вось, напрыклад, некалькi непрыдуманых гiсторый, якiя адбылiся ў Маскоўскiм раёне нашай сталiцы. Сюжэт з жыццёвай "мыльнай оперы". Мужчына вырашыў ажанiцца. Хутка маладая жонка нарадзiла яму дзiця, потым другое. Цi ж не шчасце гэта? Вядома, шчасце, а каб яно было яшчэ большым, праз пэўны час муж прывёў у хату яшчэ адну дзяўчыну, якая таксама падаравала каханаму дваiх дзяцей. Вось тут i пачалiся сапраўдныя пакуты ў нашага неўтаймоўнага палюбоўнiка: дзве "жонкi" ў адной кватэры — як тут не памылiцца i выбраць "правiльную"? Каб разабрацца ў такой няпростай сiтуацыi, герой любоўнага трохкутнiка неадкладна прыняўся выбiраць з жанчын лепшую: пажыў спачатку з "новай" — не спадабалася. Забраў свае рэчы i пераехаў да "старой" жонкi, у пакой насупраць. Потым яна чымсьцi не дагадзiла — перабраўся да "навейшай". Такiя пераезды кожны раз праходзiлi са скандалам, бо трэба было дзялiць сумесна нажытую маёмасць з адной i перавозiць яе да другой гаспадынi. Але iх былая ўладальнiца з такiм дзеляжом звычайна не пагаджалася. Кожны раз, калi даводзiлася наведваць гэту сям’ю (якую мiлiцыянеры ахрысцiлi Санта-Барбара), участковы ў нерашучасцi "таптаўся" ля парога: куды ж заходзiць на гэты раз — з якой маладзiцай цяпер жыве мужчына. А потым зразумеў: як толькi выклiкаюць мiлiцыю — значыць, галава сям’i ў чарговы раз "змянiў" жонку. Цi яшчэ адна падобная гiсторыя. Жыла-была кабета, гора не ведала, пакуль аднойчы не адправiла мужа на бацькоўскi сход у школу да сына. I чаго толькi выпраўляла яго!? Звычайна ж сама хадзiла, бацька нават не ведаў, дзе i школа знаходзiцца. А тут... Ну дык вось. Пайшоў тата на той сход i сустрэўся з класным кiраўнiком сына. Упадабаў жанчыну, а праз пэўны час тая самая класная дама нарадзiла дзiця ад бацькi свайго вучня i пераехала да каханага жыць. "Старой" жонцы гэтага чалавека толькi б радавацца: цяпер на бацькоўскiя сходы хадзiць не трэба — класная тут жа, у суседнiм пакоi жыве, калi што турбуе па вучобе сына — iдзi ды спытай. Ды i па прадмеце сваiм таксама падцягнула б. Але чамусьцi "былая" незадаволена: крычыць, скандалiць, мiлiцыю пачала часта выклiкаць. Дзiўная нейкая кабета трапiлася. А вось яшчэ адна не менш дзiўная гiсторыя. Кабета, чый муж пачаў дэбашырыць, выклiкала мiлiцыю. Прыйшоў участковы. Гаспадар быў "пад мухай", але на пытаннi рэагаваў адэкватна i адказы даваў зразумелыя. — Чаго скандалiм? — пытаецца супрацоўнiк мiлiцыi. — Ды вы разумееце, не магу я жыць з гэтай змяёй падкалоднай, жонкай маёй, так званай. — Чаму ж? — А палюбоўнiка яна сабе завяла. Ды яшчэ не прызнаецца, кажа, што я з глузду з’ехаў на старасцi. — Можа, i праўда няма нiякага палюбоўнiка? — кажа ўчастковы. — Як жа няма!? — абурыўся гаспадар. — Мяркуйце самi: кожную ранiцу ў адзiн i той жа час мая жонка выпраўляецца на працу. Прычым едзе на адным i тым жа аўтобусе. Я за ёй сачыў i бачыў, што пасажыры там таксама адны i тыя ж. А значыць, сярод iх i "хаваецца" палюбоўнiк. Праўда, нi з кiм у "кантакт" яна не ўступала — напэўна, мяне заўважыла, падлюка, — мужчына так расхваляваўся, што, здаецца, гатовы быў праслязiцца ад жалю да самога сябе. Але мiлiцыянер паспрабаваў яго супакоiць i растлумачыў, што нiчога дзiўнага ў тым, што жанчына едзе кожны дзень у адзiн i той жа час на працу, няма: яна выбрала для сябе адпаведны маршрут, транспарт, бо ёй так зручна, такiм чынам яна не спазняецца на працу. Iншыя пасажыры кiруюцца тым жа. Таму меркаваннi гаспадара — глупства, i нiякага палюбоўнiка жанчына не мае. Мужчына i сапраўды супакоiўся, пагадзiўся, "адкланяўся" i вырашыў пайсцi ў свой пакой, выспацца. Участковы застаўся з гаспадыняй, каб дапiсаць такiя-сякiя паперы, бо кожны выклiк мiлiцыi павiнен быць пiсьмова аформлены i адпаведна складзены. Праз пяць хвiлiн са свайго пакоя прыбягае толькi што супакоены мужчына i зусiм дзiкiмi вачыма пазiрае на ўчастковага: — Я ўсё зразумеў! — крычыць ён. — Што вы зразумелi? — не зразумеў мiлiцыянер. — Ты i ёсць палюбоўнiк маёй жонкi! Далей гаспадар паспрабаваў разабрацца з "палюбоўнiкам" па-мужчынску, за што i быў дастаўлены ў аддзяленне мiлiцыi. А ўвогуле, народ наш вельмi любiць супрацоўнiкаў мiлiцыi: якiх толькi прычын не прыдумляюць людзi, каб у чарговы раз сустрэцца з ахоўнiкамi правапарадку. То, бачыце, прусакоў у суседа зашмат i яны перабягаюць у iншыя кватэры; то вада ў чужой прыбiральнi занадта гучна шумiць; то колер у карцiны змянiўся, бо "ворагi" падмянiлi; цi яшчэ якая навала турбуе бедных людзей. Iншы раз мiлiцыю выклiкаюць не для пакарання каго-небудзь, а каб разумны чалавек дапамог разабрацца ў нялёгкiм жыццi i даў карысную параду. Ну што тут скажаш!? Але ўсё ж супрацоўнiкi мiлiцыi просяць вельмi добра падумаць перад тым, як набраць нумар "102": а цi туды тэлефануеце, цi тая дапамога вам патрэбна? Марына ЛЯВОШКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як пашанцавала супрацоўнiкам мiлiцыi: колькi любоўных гiсторый даводзiцца назiраць iм па абавязку службы — абзайздросцiшся. Іншы раз мiлiцыянеры стано
|
|