Аляксандр Глеб хацеў бы апынуцца ў "Баварыі"
5 марта 2009 Спорт
Наша Ніва Паўабаронца "Барселоны" і зборнай Беларусі Аляксандр Глеб прызнаўся, што быў бы шчаслівы, каб апынуўся ў "Баварыі". Глеб не спраўдзіў чаканняў каталонцаў (ён пакуль не забіў ніводнага мяча за "Барсу"), і ягоны пераход улетку, хутчэй за ўсё, адбудзецца. "Я не хачу праводзіць лепшыя гады сваёй кар’еры на лаўцы, — кажа паўабаронца. — "Баварыя" — асаблівая каманда, і яе інтэрас робіць мне гонар. "Баварыя" — адна з найлепшых камандаў у свеце!" Але старшыня праўлення "Баварыі" Карл-Хайнц Руменіге заявіў, што ўмовы пераходу пакуль не абмяркоўваліся, паведамляе Спорт‑Экспресс са спасылкай на Sky Sports. Раней паведамлялася, што "Баварыя" збіраецца памяняць француза Франка Рыберы менавіта на Глеба, але менеджэр беларуса Мікалай Шпілеўскі абверг гэтыя чуткі. Таксама заяўлялася, пра цікавасць да Глеба з боку іншых клубаў, у прыватнасці, мадрыдскага "Атлетыка". Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
5 марта 2009 Спорт Наша Ніва Паўабаронца "Барселоны" і зборнай Беларусі Аляксандр Глеб прызнаўся, што быў бы шчаслівы, каб апынуўся ў "Баварыі".Глеб не спраўдзіў чаканняў каталонцаў (ён пакуль не забіў ніводнага мяча за "Барсу"), і ягоны пераход улетку, хутчэй за ўсё, адбудзецца."Я не хачу праводзіць лепшыя гады сваёй...
|
|