Украў сабаку каштоўнай пароды
Украў сабаку каштоўнай пароды
Крымінал
Да трох гадоў пазбаўлення волi можа атрымаць 35-гадовы мiнчанiн, якi ўкраў сабаку рэдкай пароды каля дзвярэй крамы ў доме № 44 на праспекце Незалежнасцi. Аб прапажы чатырохногага сябра ў дзяжурную часць Савецкага РУУС паведамiў 27-гадовы жыхар сталiцы. Паводле слоў пацярпелага, ён прывязаў сабаку каля ўваходу ў гандлёвую ўстанову i пайшоў туды па пакупкi, а калi вярнуўся, выявiў прапажу. Мiлiцыянеры спрацавалi аператыўна i праз 40 хвiлiн затрымалi падазронага. Высветлiлася, што злодзей ужо быў раней асуджаны за крадзеж. Ён прызнаўся, што хацеў утаргаваць за жывёлiну значную суму. Ігар ГОЛАД, "Мiнск—Навiны".
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Да трох гадоў пазбаўлення волi можа атрымаць 35-гадовы мiнчанiн, якi ўкраў сабаку рэдкай пароды каля дзвярэй крамы ў доме № 44 на праспекце Незалежнас
|
|