21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Уся палiтра вясны: ярка, лёгка i з фантазiяй

26.08.2009 12:07 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Уся палiтра вясны: ярка, лёгка i з фантазiяй

Модны базар

 

Крызiс крызiсам, а добра выглядаць хочацца заўжды. Няхай сабе i не паводле запавету модных гуру — як быццам цябе толькi што дасталi з падарункавай упакоўкi — проста, каб падабацца сабе i навакольным. Асаблiва гэта датычыцца вясны, калi са спячкi выходзiць i арганiзм, i вытворцы адзення — напярэдаднi новага сезона. І зусiм неабавязкова несцiся ў краму за рэчамi "з iмем", варта толькi прыслухацца да модных тэндэнцый вясны-2009 — i падабраць з iх тыя, што найбольш пасуюць менавiта вам. На што ж раяць звяртаць увагу стылiсты i модныя дызайнеры гэтай вясной?

Колер Усяго за адзiн сезон уладаранне чорнага скончылася, i на сцэну выйшаў iдэальна белы колер, а таксама ўсе яркiя, нават кiслотныя адценнi. Нават для акуляраў рэкамендаваныя белая альбо яркая рамка. Прычым, гэта цалкам у духу цяперашняга часу: белы колер абазначае пачатак i выдатна падыходзiць усiм, хто жадае пачаць жыццё з чыстага лiста, наноў, або проста шукае перамен. Для тых хто не гатовы радыкальна мяняцца, — умова: спалучаць стрыманыя колеры з яркiмi аксесуарамi.

Як i ў леташнiм вясенне-летнiм сезоне, папулярнасць захоўвае адценне металiку, якi дабаўляе вобразу яркасць, гламур i сучаснасць. Але важна не перастарацца з металiчным бляскам — у вялiкай колькасцi блiскучы металiк стварае дадатковы аб’ём, а яго мала хто сабе можа дазволiць.

Формы Найбольшы камерцыйны поспех напачатку вясны стылiсты прагназуюць лёгкiм бясформенным плашчам — яны ствараюць мяккi i ненавязлiвы жаноцкi вобраз. У такiх мадэлях жанчына сама выбiрае, "дзе будзем талiю рабiць", i можа выгадна падкрэслiць яе поясам.

Яшчэ адна надзвычай актуальная тэндэнцыя — асiметрыя. "Рваныя" краi спаднiц, няроўныя гарлавiны, як быццам збiты набок паясок — не бойцеся выглядаць нязвыкла, бо крыху "неiдэальнасцi" — гэта натуральна!

Малюнкi У дзяцiнстве многiя з нас цiха ненавiдзелi тыя сукенкi, блузкi i спаднiцы "ў гарошак", якiя ўпарта выбiралi для нас мамы. А цяпер гарох усiх колераў i памераў, ад ледзьве заўважных кропак да класiчнага рэтра-стылю, уявiце сабе, модны. I гэта зноў жа, тлумачаць стылiсты, адпавядае часу — у цяжкi перыяд падсiлкавацца энергiяй можна ў тым лiку за кошт успамiнаў дзяцiнства — банты, гарошынкi, гетры i гольфы — ад гэтага жанчыны маладзеюць на вачах, ператвараючыся ў гарэзлiвых дзяўчат.

Зрэшты, чаму толькi жанчыны? Наступны папулярны прынт — кветкi — заўжды запатрабаваны вясной i летам, да таго ж падыходзiць i мужчынам таксама. Да таго ж кветкавыя малюнкi выдатна ажыўляюць нават самыя стрыманыя колеры i строгiя сiлуэты. Толькi што не пахнуць.

На змену павальнаму зiхаценню прыходзiць няўлоўная, лятучая прыгажосць — матылькi. (Што характэрна — як узгадваюць крытыкi моды, гэты малюнак быў надзвычай папулярны падчас мiнулага фiнансавага крызiсу 1998 года). Матылькi, у залежнасцi ад памеру, колеру i структуры малюнка, могуць сiмвалiзаваць цэлую гаму пачуццяў — ад надзеi на лепшае да эфемернасцi нашага iснавання. Але галоўны акцэнт у iх — зграбнасць i жаноцкасць — "дарослая", без гульнi ў малое дзяўчо.

Элементарна Стыль сафары, традыцыйны для летняга сезону, заявiць аб сабе i ўвесну, але не настолькi рашуча — не цэлымi калекцыямi, хутчэй, асобнымi элементамi. Пясочнага колеру пальчаткi i капелюшы, буйныя кiшэнi (у вялiкай колькасцi раскiданыя па вопратцы), шыйныя хусцiнкi для абодвух палоў — усё гэта, натуральна, не ператворыць вас у Iндыяну Джонса цi Лару Крофт, але пэўны намёк на прыгоднiцкi дух зробiць.

Калi вы жадаеце выглядаць хутчэй не даследчыкам, а абарыгенам — варта звярнуць увагу на этнiчны стыль, тым больш што буйныя ўпрыгажэннi, штаны-шаравары, яркага колеру блузкi з моды не выходзяць, нават наадварот.

Вельмi папулярным абяцае стаць вобраз юнай парыжанкi — а гэта лёгкае палiто, з пяшчотнага шоўку блузка, шалiк з махрой, балеткi i — ледзьве не галоўнае — берэт. Што з гэтага больш пасуе вам — падбярыце перад люстэркам, пад гукi музыкi з фiльма "Амелi".

Махры! Раней яны спадарожнiчалi ўборам, цяпер робяцца самастойным трэндам. Як альтэрнатыва iм — iмiтацыя пуху i пер’я, напрыклад, на рукавах, плячах, паясах, спаднiцах i нават туфлях. Распраўце крылы, адчуйце свабоду руху, дыхайце вясной — цi, як там гэта было ў класiцы, "прачнiся i спявай"! Пачысцiць пер’е, перагледзець гардэроб, штосьцi дабавiць, штосьцi "спiсаць" — у любым выпадку нiколi не шкодна.

Ручная работа Уласнаручна аздобленае адзенне — вышыўкай, бiсерапляценнем, аплiкацыяй — чым пажадаеце — цэнiцца як нiколi. Бо сведчыць не толькi пра вашу фантазiю i знаёмства з моднымi тэндэнцыямi, але i пра пэўныя ўменнi. Акрамя таго, нават маленькая дэталь можа паўплываць на цэласны iмiдж, так што даставайце з шафы пруткi i кручкi, здымайце чахлы са швейнай машынкi, не забудзьцеся на пяльцы — i наперад, ствараць маленькiя шэдэўры.

Лiна МАЛIНIНА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Крызiс крызiсам, а добра выглядаць хочацца заўжды. Няхай сабе i не паводле запавету модных гуру — як быццам цябе толькi што дасталi з падарункавай упа
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика