Прэзідэнт Беларусi зацвердзiў задуму аператыўна-стратэгiчнага вучэння "Захад-2009"
Прэзідэнт Беларусi зацвердзiў задуму аператыўна-стратэгiчнага вучэння "Захад-2009"
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 10 сакавiка зацвердзiў задуму аператыўна-стратэгiчнага вучэння "Захад-2009". Мэта вучэння — адпрацоўка пытанняў сумеснага планавання прымянення рэгiянальнай групоўкi войскаў Беларусi i Расii i кiравання ёю ва ўмоўным лакальным канфлiкце. Чакаецца, што маючае адбыцца вучэнне будзе самае маштабнае па сiлах i сродках, што прыцягваюцца са складу сумеснай беларуска-расiйскай групоўкi войскаў. У iм прымуць удзел да 13 тыс. ваеннаслужачых. З расiйскага боку будуць задзейнiчаны сухапутныя войскi i ваенна-паветраныя сiлы (уключаючы авiяцыю, зенiтныя ракетныя войскi i радыётэхнiчныя войскi). Кiраўнiк дзяржавы падкрэслiў, што Беларусь выходзiць на новы ўзровень практычнага ўзаемадзеяння з Расiяй у ваеннай сферы. "Можна сказаць, што гэта прынцыпова новы этап у забеспячэннi бяспекi Саюзнай дзяржавы. На такi высокi ўзровень практычнага ўзаемадзеяння ў ваеннай сферы з Расiяй мы выходзiм упершыню", — заявiў Аляксандр Лукашэнка. Павышэнне магчымасцяў рэгiянальнай групоўкi войскаў па абароне Саюзнай дзяржавы — прыярытэтная задача пры рэалiзацыi мераў па стварэннi агульнай сiстэмы ваеннай бяспекi. Менавiта з гэтай мэтай Беларусь рэгулярна праводзiць буйнамаштабныя ваенныя вучэннi. "Сёння мы ўжо дабiлiся разумення з боку нашых грамадзян i суседнiх дзяржаў, што гэта не дэманстрацыя сiлы, а найбольш эфектыўная форма падрыхтоўкi войскаў i падтрымання iх боегатоўнасцi i баяздольнасцi", — сказаў беларускi лiдар. "Наша краiна не мiлiтарызавана i не праводзiць агрэсiўную палiтыку. Мы нiкому не хочам ствараць праблем. Мы праводзiм мiралюбiвую знешнюю палiтыку i нi адну дзяржаву не разглядаем у якасцi працiўнiка, з усiмi хочам жыць у згодзе", — адзначыў кiраўнiк дзяржавы. У той жа час ён са шкадаваннем канстатаваў, што "свет вакол не становiцца больш бяспечным", i аб гэтым сведчаць многiя факты. "Нiхто не скiдвае з рахунку ваенную сiлу, i мы не можам гарантаваць, што такая ваенная сiла ў якi-небудзь перыяд не будзе накiравана супраць нашай краiны i нашага народа", — падкрэслiў Прэзiдэнт. У той жа час Беларусь не могуць не трывожыць "тыя мерапрыемствы, якiя праводзяцца войскамi i блокам НАТА ў цэлым на гранiцы Саюзнай дзяржавы". "Таму мы павiнны ўлiчваць гэтыя фактары ў вызначэннi нашай ваеннай палiтыкi i стратэгii", — падвёў вынiкi Аляксандр Лукашэнка. На яго думку, армiя павiнна вучыцца ваяваць, каб "неба над галавой было мiрнае". Прэзiдэнт нагадаў, што ў мiнулым годзе былi распрацаваны новыя асноватворныя дакументы: Канцэпцыя будаўнiцтва i развiцця Узброеных Сiлаў да 2020 года i План абароны краiны, у якiх вызначаны асноўныя прынцыпы ваеннай палiтыкi i напрамкi развiцця беларускай армii. Гэтыя дакументы падрыхтаваны зыходзячы з патрэбнасцяў абароны дзяржавы, сучасных тэндэнцый узброенага процiборства, iснуючага ўзроўню ваеннай небяспекi i эканамiчных магчымасцяў Беларусi, дадаў Аляксандр Лукашэнка. Прэзiдэнт папярэдзiў мiнiстра абароны аб неабходнасцi якаснай адпрацоўкi ўсiх аспектаў вучэння i звярнуў увагу на рацыянальнае i выключна абгрунтаванае расходаванне матэрыяльных i грашовых сродкаў. Кiраўнiк дзяржавы адзначыў, што, нягледзячы на сiтуацыю ў свеце, Беларусi не трэба адкладваць або пераносiць вучэннi, якiя даўно планавалiся. "Лiшнiх грошай няма, але думаю, мы справiмся з затратамi. Недзе зэканомiм у ваеннай сферы, але вучэннi праводзiць трэба", — падкрэслiў Прэзiдэнт. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 10 сакавiка зацвердзiў задуму аператыўна-стратэгiчнага вучэння "Захад-2009". Мэта вучэння — адпрацоў |
|