21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Беларусь+АБСЕ=сяброўства?

26.08.2009 12:08 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларусь+АБСЕ=сяброўства?

Танальнасць сустрэч дэлегацыi Парламенцкай Асамблеi Арганiзацыi па бяспецы i супрацоўнiцтве ў Еўропе з кiраўнiцтвам беларускага парламента дае падставу меркаваць, што абодва бакi гатовыя да супрацоўнiцтва

У сталiцы сёння пройдзе семiнар, на якiм абмяркуюць магчымасцi паляпшэння клiмату для замежных iнвестыцый у Беларусi. Аб iм таксама iшла гутарка падчас сустрэчы спiкера нiжняй палаты беларускага парламента Уладзiмiра Андрэйчанкi i старшынi ПА АБСЕ, дэпутата Парламента Партугалii Жаау Саараша. Дэлегацыя парламенцкай асамблеi пад кiраўнiцтвам спадара Саараша прабудзе ў Беларусi да 12 сакавiка i возьме ўдзел у iнвестыцыйным семiнары.

— Мы лiчым гэты семiнар вельмi важным, паколькi прыцягненне iнвестыцый у асноўны капiтал, асаблiва ў час фiнансава-эканамiчнага крызiсу — гэта, вiдаць, ключавое пытанне для любой краiны, — падкрэслiў кiраўнiк Палаты прадстаўнiкоў. — Прыцягненне iнвестыцый — гэта, вядома ж, будучыня любой дзяржавы. І мы ўдзячныя за тую iнiцыятыву, якая была праяўлена спадарыняй Цапф (Ута Цапф — кiраўнiк рабочай групы ПА АБСЕ па Беларусi, дэпутат Парламента Германii. — Аўт.). Са свайго боку мы зрабiлi ўсю неабходную работу. Падрыхтаваны парадак дня, мадальнасць правядзення семiнара, вызначаны дакладчыкi, эксперты. Запрошаны ўсе тыя, каго вы прапаноўвалi. Нiкога не выкрэслiвалi. Запрошаныя i нашы высокапастаўленыя чыноўнiкi, кiраўнiкi дзяржаўных, недзяржаўных прадпрыемстваў, малога, сярэдняга бiзнэсу, недзяржаўных арганiзацый.

Спiкер выказаў жаданне, "каб семiнар прайшоў канструктыўна, без залiшняй палiтызацыi, ну, i самае галоўнае, каб была практычная карысць ад гэтага мерапрыемства". Кiраўнiк Палаты прадстаўнiкоў назваў семiнар "станоўчым прыкладам канструктыўнага ўзаемадзеяння Нацыянальнага сходу Беларусi i Парламенцкай Асамблеi АБСЕ". На яго думку, гэты прыклад узаемадзеяння "гарманiчна ўпiсваецца ў тыя адносiны, якiя апошнiм часам станоўча развiваюцца памiж Беларуссю i Еўропай". Спiкер запэўнiў, што парламентарыi нашай краiны гатовыя да адкрытага, прагматычнага дыялогу па пытаннях узаемнага iнтарэсу. "Беларусь, з’яўляючыся паўнапраўным членам АБСЕ, заўсёды з павагай ставiлася да гэтай арганiзацыi i разглядае гэту арганiзацыю як пляцоўку для канструктыўнага дыялогу, абмену меркаваннямi па пытаннях еўрапейскага супрацоўнiцтва, еўрапейскай бяспекi", — падкрэслiў палiтык. Ён выразiў спадзяванне, што падчас вiзiту ў гасцей будзе магчымасць блiжэй пазнаёмiцца з краiнай i нават правесцi параўнанне з тым, якой яна была два гады таму, "калi вы бралi ўдзел у назiраннi за выбарамi прэзiдэнта".

Старшыня ПА АБСЕ Жаау Саараш падкрэслiў: "Мы хочам сяброўскiх адносiнаў з Беларуссю i iмкнёмся мець з ёю плённае супрацоўнiцтва". Ён зрабiў акцэнт на тым, што АБСЕ заўжды iмкнулася ўключыць усе краiны ў працэс супрацоўнiцтва. "Я вас запэўнiваю, вы можаце на нас разлiчваць, што наша дэлегацыя, наша асамблея будзе супраць выключэння якой-небудзь краiны цi групы парламентарыяў з нашай арганiзацыi i з нашай работы", — адзначыў спадар Саараш. Ён дадаў, што ўжо даводзiлася сустракацца з абноўленай беларускай дэлегацыяй у Вене, i кантакты ўсталяваны добрыя, як, дарэчы, i на працягу ўсiх гадоў работы з беларускай дэлегацыяй. Пры гэтым ён заўважыў, што любое супрацоўнiцтва з’яўляецца двухбаковым працэсам.

Падчас сустрэчы ў верхняй палаце парламента старшыня Савета Рэспублiкi Барыс Батура выказаў спадзяванне, што "тыя мэты, якiя ставiлiся перад семiнарам па разглядзе праблем прыцягнення замежных iнвестыцый, будуць выкананыя", i семiнар акажа пазiтыўнае ўздзеянне на супрацоўнiцтва Беларусi з еўрапейскiмi партнёрамi не толькi ў iнвестыцыйных пытаннях. Спiкер верхняй палаты парламента зрабiў акцэнт на тым, што дэлегацыя Нацыянальнага сходу мае намер плённа супрацоўнiчаць з ПА АБСЕ. "I нашы прадстаўнiкi пацвердзiлi гэта падчас удзелу ў зiмовай сесii Парламенцкай Асамблеi", — дадаў ён. На думку палiтыка, працяглая актыўная работа Нацыянальнага сходу ў Парламенцкай Асамблеi — практычнае пацверджанне таго, што ПА АБСЕ з’яўляецца добрай пляцоўкай для абмеркавання актуальных пытанняў еўрапейскага супрацоўнiцтва i бяспекi. Жаау Саараш у сваю чаргу выказаў меркаванне, што перамовы парламентарыяў Беларусi i АБСЕ будуць мець братэрскi характар.

Ала МАЧАЛАВА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Танальнасць сустрэч дэлегацыi Парламенцкай Асамблеi Арганiзацыi па бяспецы i супрацоўнiцтве ў Еўропе з кiраўнiцтвам беларускага парламента дае падстав
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика