Цэны спынілiся, Але...
Цэны спынілiся, Але...
Цi шмат у каго сёлета павялiчыўся заробак у параўнаннi з мiнулым годам? Не бяруся рабiць нейкiя абагульненнi, але сярод маiх сваякоў i знаёмых такiх прыкладаў няма. Больш за тое, у сувязi з няпоўным рабочым тыднем зарплата, зразумела, можа i скарачацца. А як жа паводзяць сябе цэны на тавары? Каб разабрацца ў гэтай сiтуацыi, карэспандэнт "Звязды" выкарыстаў, мажлiва, i не навукова абгрунтаваны, але, мусiць, цалкам лагiчны метад для звычайнага пакупнiка: запiсаў у нататнiк цэны на некаторую прадукцыю ў асобна ўзятых крамах Гродна ў пачатку трох месяцаў — студзеня, лютага i сакавiка. І вось што атрымалася. Крама фiрмы "Мока" па вулiцы Горкага. Кошт малака мясцовага прадпрыемства "Малочны свет" (1 лiтр, тлустасцю 2,3 %) не змянiўся — 1160 рублёў. Засталася на месцы i цана смятаны "Традыцыйнай" (21 %, 230 грамаў) — 1440 рублёў. Крыху "падскочылi" ў цане, з 2740 да 2780 рублёў, гродзенскае сметанковае масла "Сялянскае" (200 г), а таксама папулярныя сярод гродзенцаў хлеб "Спадар" ( 1540 — 1560 рублёў) i батон "Ладачка" ва ўпакоўцы (1400 — 1420 рублёў). Цана ж цукру — пяску вытворчасцi Скiдальскага цукровага камбiната пакуль застаецца ранейшай — 2100 рублёў за кiлаграм. Не падаражэлi i яйкi, сярэдняя цана розных гатункаў — каля трох тысяч рублёў за дзясятак. Параўноўваем кошт некаторых вырабаў Гродзенскага мясакамбiната. Цана кiлаграма "шынкi па-гродзенску" i шыйнай часткi ў пачатку студзеня складала 19310 i 17910 рублёў, а праз месяц i цяпер — адпаведна 19410 i 18000 рублёў. На 110 рублёў падаражэла вяндлiна "Гурман" новая (22810 — 22930 руб.), на 60 — каўбаса доктарская новая (12730 — 12790 руб.). Але ёсць i больш прыкметныя падвышкi. Напрыклад, фiле селядца "Мацiяс" (250 г) прадпрыемства "Санта Брэмар" у гэтай краме за два месяцы падаражэла з 3090 да 3560 рублёў, кураняты — бройлеры гадоўлi прадпрыемства "Гроднахлебапрадукт" — з 7430 да 7950 рублёў. Цана за 200 грамаў крабавых палачак "Марачок" i "Брэмар" павялiчылася адпаведна з 1620 да 1800 руб. i з 1840 да 2060 руб. Упакоўка маянэзу "Сталiчны" (500 г) падаражэла з 3110 да 3330 руб., мiнеральная вада "Мiнск-4" (два лiтры) — з 1310 да 1540 руб., бляшанка "Шпротаў у алеi" (160 г.) — з 2920 да 3610 рублёў. Значна павялiчыўся i кошт вырабленага ў Клецку соку "Оскар" (1 лiтр, апельсiн) — 3330 руб. у пачатку студзеня i 3930 руб. праз месяц. Праўда, далейшыя цэнавыя "паводзiны" гэтага прадукту прасачыць не ўдалося, паколькi ў пачатку сакавiка яго ў краме не было. Дарэчы, трэба мець на ўвазе, што цана аднолькавага тавару, нават з катэгорыi сацыяльназначных, у розных гандлёвых прадпрыемствах можа адрознiвацца. Па-суседску з крамай фiрмы "Мока" размешчана крама "Верас". Дык вось, у той жа дзень хлеб "Спадар" i батон "Ладачка" там былi даражэйшымi на 60, вышэйзгаданыя малако, смятана i сметанковае масла — адпаведна на 50, 70 i 130 рублёў. Здавалася б, дробязь. Аднак за месяц можа атрымацца i не такая ўжо мiзэрная сума. Барыс ПРАКОПЧЫК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цi шмат у каго сёлета павялiчыўся заробак у параўнаннi з мiнулым годам? Не бяруся рабiць нейкiя абагульненнi, але сярод маiх сваякоў i знаёмых такiх п |
|