Дырэктар заказаў кампаньёна
Дырэктар заказаў кампаньёна
У Мiнску затрыманы кiраўнiк камерцыйнай фiрмы, якi прапаноўваў за забойства свайго былога партнёра па бiзнэсу 15 тысяч долараў ЗША. Як паведамiлi карэспандэнту "Звязды" ў аддзяленнi iнфармацыi i грамадскiх сувязяў ГУУС Мiнгарвыканкама, яшчэ ў снежнi мiнулага года супрацоўнiкам 7-га ўпраўлення Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганiзаванай злачыннасцю па Мiнску i Мiнскай вобласцi стала вядома, што бiзнэсмен вядзе пошук людзей, гатовых за грошы вырашыць яго праблему — лiквiдаваць кампаньёна. Пад выглядам кілера яму i прапанаваў паслугi заканспiраваны супрацоўнiк мiлiцыi, якога нiбыта задаволiў паабяцаны "ганарар" у 15 тысяч долараў. У сваю чаргу кiраўнiк фiрмы "ўзброiў" "кiлера" звесткамi пра свайго напарнiка i фотаздымкам аб’екта, а таксама выплацiў аванс у суме 500 долараў ЗША. З гэтага моманту ён чакаў вынiкаў па заключаным "кантракце". Што ж датычыцца праваахоўнiкаў, то iм пасля "здзелкi" прыйшлося правесцi шматкрокавую камбiнацыю з мэтай упэўнiць клiента ў выкананнi яго ўмоў. Нарэшце, напрыканцы мiнулага тыдня заканспiраваны аператыўнiк прапанаваў заказчыку сустрэцца на аўтастаянцы адной з кавярняў на трасе Мiнск — Дзяржынск: маўляў, справа выканана, час выплацiць канчатковую суму па "кантракце". Там арганiзатара забойства i затрымалi пасля таго, як ён купiўся на "доказы" фiзiчнай лiквiдацыi аб’екта i перадаў астатнiя 14 500 долараў "кiлеру". Ігар ГРЫШЫН.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мiнску затрыманы кiраўнiк камерцыйнай фiрмы, якi прапаноўваў за забойства свайго былога партнёра па бiзнэсу 15 тысяч долараў ЗША. Як паведамiлi кар |
|