Сталiчны студэнт выйграў конкурс на лепшую эмблему футбольнага чэмпiянату Беларусi
Сталiчны студэнт выйграў конкурс на лепшую эмблему футбольнага чэмпiянату Беларусi
Выканкам асацыяцыi "Беларуская федэрацыя футбола" назваў iмя пераможцы конкурсу на лепшы лагатып 19-га чэмпiянату краiны. Як паведамiлi карэспандэнту агенцтва "Мiнск—Навiны" ў прэс-службе АБФФ, iм стаў сталiчны студэнт Максiм Корань, якi вучыцца ў БНТУ на iнжынера-будаўнiка. Прыняць удзел у конкурсе Максiму параiў яго брат, актыўны футбольны балельшчык. Раней Максiм Корань ужо перамагаў у падобных творчых спаборнiцтвах — прыдуманыя iм лагатыпы выкарыстоўваюць адна з кампанiй па грузаперавозках i клуб таэквандо. За перамогу ў конкурсе на лепшую эмблему футбольнага чэмпiянату лаўрэат атрымаў прэмiю памерам у 10 базавых велiчынь. Нагадаем, што 19-ты чэмпiянат Беларусi па футболе стартуе 4 красавiка, а фiнiшуе 8 лiстапада. Мiкалай СТАСЕВІЧ, "Мiнск—Навiны".
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выканкам асацыяцыi "Беларуская федэрацыя футбола" назваў iмя пераможцы конкурсу на лепшы лагатып 19-га чэмпiянату краiны. Як паведамiлi карэ |
|