21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Суб’ектыўныя нататкі з антыкрызiснай выставы

26.08.2009 12:08 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Суб’ектыўныя нататкі з антыкрызiснай выставы

Не сакрэт, што каб адпачынак атрымаўся добрым, яго трэба належным чынам запланаваць. Таму многiя з нас, думаецца, ужо абмеркавалi з роднымi перспектывы баўлення сваiх законных i такiх доўгачаканых водпускаў. Іншая справа, што, у сувязi з не вельмi спрыяльнымi цяперашнiмi эканамiчнымi ўмовамi, першыя могуць быць не вельмi радаснымi: для некаторых традыцыйны выезд усёй сям’ёй да мора цi наведванне якой еўрапейскай краiны сёлета рызыкуюць стаць "непад’ёмнымi". Але адпачываць абавязкова трэба! I гэты самы адпачынак не абавязкова павiнен атаясамляцца з моднымi курортамi i дарагiмi гатэлямi. Выезд на прыроду, занятак актыўнымi вiдамi спорту — часам гэта не патрабуе практычна ўвогуле нiякiх значных выдаткаў, а здароўя, бадзёрасцi i добрага настрою дае не менш, чым некаторыя такiя прыцягальныя да нядаўняга часу замежныя вандроўкi. Вось гэтую старую i крыху забытую iсцiну i вырашылi ўзяць на "ўзбраенне" арганiзатары традыцыйнай веснавой спецыялiзаванай выставы-кiрмашу "Паляванне i рыбалоўства": сёлета менавiта актыўны адпачынак стаў трэцiм паўнавартасным — пасля ўласна палявання i рыбалоўства — кiрункам у праграме правядзення форуму.

...Яшчэ да афiцыйнага адкрыцця выставы ўчора ў сталiчным Нацыянальным выставачным цэнтры "Белэкспа" (вул. Я.Купалы, 27) сабралася даволi шмат наведвальнiкаў. Некаторыя вельмi аператыўна паспелi набыць нешта патрэбнае i глядзелi на ўрачыстую цырымонiю ўжо з рыбацкiм цi паляўнiчым рыштункам у руках. А распачалася яна ўпершыню ў гiсторыi правядзення выставы эксклюзiўным дэфiле моднага i сучаснага адзення для палявання, рыбалкi i актыўнага адпачынку "Паляванне на моду — мода на паляванне", што было арганiзавана пры падтрымцы Цэнтра моладзевай моды БДУ. Скажу шчыра, некаторыя рэчы з тых, што прадэманстравалi юнакi прысутным, мне вельмi спадабалiся. I зусiм не абавязкова быць заўзятым паляўнiчым цi рыбаловам, каб набыць iх для сябе. А пасля паказу журналiстаў пры "выкананнi" закруцiла ў вiры наведвальнiкаў...

Няцяжка было здагадацца, што найбольшую цiкаўнасць (хутка ж чарговы "сезон") выклiкаюць рыбалоўныя тавары: пакупнiкоў вабiлi блешнi, спiнiнгi, эхалоты. Многiя звярталi ўвагу на лодкi i падвесныя маторы для iх, праўда, прадстаўнiк Дзяржаўнай iнспекцыi па маламерных суднах на той момант яшчэ сумаваў у чаканнi клiентаў на рэгiстрацыю выбраных пакупак. Што яны будуць, сумненняў няма, тым больш, што на выставе рэгiстрацыя бясплатная (нагадаем, штраф за карыстанне маламернымi суднамi без рэгiстрацыi складае да трох базавых велiчынь для фiзiчных асобаў i да пяцi — для юрыдычных).

 

Адзiн з выстаўленых гiдрацыклаў публiка ўпадабала для iмправiзаванай фотасесii, асаблiва незвычайна выглядала за рулём гэтага воднага "балiда" маленькая дзяўчынка, якую здымаў на мабiльнiк бацька. Я чамусьцi звярнуў увагу на доследны ўзор воднага веласiпеда коштам 2 мiльёны 150 тысяч. Разлiчаны ён быў на два чалавекi, карысная грузападымальнасць складала 200 кiлаграмаў. Зразумела, у асабiстую "гаспадарку" такi агрэгат, магчыма, i не кожнаму патрэбны, аднак уладальнiку якой аграсядзiбы на беразе вадаёма — чаму б i не: для сваiх наведвальнiкаў?

У шырокiм асартыменце на выставе турыстычныя палаткi, цiкаўнасць выклiкалi мабiльныя зборна-разборныя "абедзеныя" групы (сталы i лаўкi на розную колькасць персон). А вось агнястрэльнай паляўнiчай зброi сёлета тут было менш, чым летась. Кажуць, некаторыя замежныя ўдзельнiкi вырашылi адмовiцца ад яе дэманстрацыi з-за жорсткiх нормаў нашага заканадаўства. А побач з нешматлiкiмi экспазiцыямi давялося пачуць размову памiж наведвальнiкамi, што, маўляў, у краме цана на стрэльбы меншая. Затое да многiх павiльёнаў з нажамi, як i летась, было часам нават не падступiцца... Усе ахвотныя маглi азнаёмiцца з прапановамi Нацыянальных паркаў, паляўнiчых гаспадарак па арганiзацыi i правядзеннi палявання ў краiне як для нашых суайчыннiкаў, так i замежных грамадзян.

Вырабы таксiдэрмiстаў штогод прыцягваюць увагу многiх, гэтыя паляўнiчыя трафеi актыўна фатаграфуюцца наведвальнiкамi. Адзiн з мастакоў-таксiдэрмiстаў па нашай просьбе прадэманстраваў рог лася з мастацкай разьбой па iм. На выраб такой прыгажосцi ў майстра iдзе месяц карпатлiвай штодзённай працы, а ахвотныя набыць яе мусяць заплацiць 900 тысяч рублёў. Дарэчы, побач стаялi i шахматы: адмыслова зроблены з бярозы i карэльскай бярозы столiк з фiгуркамi з керамiкi, таксама зробленымi ўручную. Увесь камплект цалкам каштаваў 4,5 мiльёна рублёў. "Многiя падыходзяць, цiкавяцца. Думаю, гэты камплект знойдзе свайго пакупнiка".

Не першы год запар мы пiшам пра выставу-кiрмаш як пра мерапрыемства, якое можна наведваць усёй сям’ёй. I гэта сапраўды так, хоць падчас адкрыцця форуму на iм бясспрэчна "ўладарылi" мужчыны (iх азарт цалкам зразумелы). Жанчын жа было няшмат, але яны паводзiлi сябе як паўнавартасныя клiенты. Адна разам з мужам, вiдавочна, рыхтавалася набыць гумавую лодку, другая, зноў жа з "другой палавiнкай" — даволi ёмiстую палатку. Было вiдаць, што гэтыя людзi прызвычаiлiся займацца, па-першае, актыўным адпачынкам, па-другое, разам. Так, яшчэ адна сямейная пара вырашала, якую лепш набыць паходную патэльню (са здымнай ручкай) i якую трэба купiць дошку для чысткi рыбы (са спецыяльнай зацiскачкай i нават пальчаткай). Кабета сталага веку ў адзiноце (магчыма, у падарунак мужу) выбiрала камплект цёплага адзення камуфляжнай расфарбоўкi; дзяўчына, наколькi стала зразумелым з выпадкова пачутай тэлефоннай размовы, — для сябе тэрмабялiзну. Дзецям, як ужо пiсалi, за шчасце паглядзець на розныя чучалы i сфатаграфавацца на якiм квадрацыкле. А потым i падсiлкавацца разам ўсёй сям’ёй прама тут жа на выставе. Скажам, ладнай порцыяй запечанай дзiчыны пад сырам менш чым за пяць тысяч рублёў. Цi купiць дадому мясны рулет з дзiчыны або натуральны мёд.

...Калi гаварыць увогуле пра ўражаннi ад сёлетняй выставы (прынамсi, ад адкрыцця, бо яна будзе чакаць наведвальнiкаў па 13 сакавiка ўключна), дык некаторыя фiрмы, калi не памыляюся, не "выстаўлялiся", iншыя — з’явiлiся ўпершыню. Хтосьцi "ўрэзаў" уласную экспазiцыю, нехта — павялiчыў яе. Арганiзатары абяцаюць, што гэта выстава можа стаць рэкардсменам па наведвальнасцi i, прынамсi, працэдура адкрыцця засведчыў гэта.

Сяргей РАСОЛЬКА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Не сакрэт, што каб адпачынак атрымаўся добрым, яго трэба належным чынам запланаваць. Таму многiя з нас, думаецца, ужо абмеркавалi з роднымi перспектыв
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика