21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Любiць жыццё да апошняга iмгнення

26.08.2009 12:08 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Любiць жыццё да апошняга iмгнення

Транспартная філасофiя

 

У таксi звычайна езджу моўчкi. Не люблю пахабныя анекдоты i пустыя размовы, якiмi часцяком забаўляюць сябе кiроўцы. Але часам трапляю на жывыя тэмы i чуллiвых таксiстаў. Як гэты.

— Люблю гуляць на могiлках, — раскрывае душу таксiст. — Ёсць у мяне пастаянная клiентка. Яна раз на тыдзень абавязкова ездзiць туды да сваiх сыноў. Я, пакуль чакаю яе, шпацырую памiж курганоў, углядаюся ў фотаздымкi i надпiсы. Колькi ж там маладых ляжыць! І сямiдзесятага года нараджэння, i дзевяноста трэцяга. Што яны паспелi ўбачыць, што адчуць?! У гэтым месцы абвастраецца пачуццё каштоўнасцi кожнага iмгнення. Вось так наглядзiшся на маладых, што ляжаць закапанымi дачасна, i разумееш, што дарэмна ўчора пасварыўся з жонкай, што дарэмна перажываў з-за заўвагi начальнiка i што твае праблемы — гэта ўвогуле не праблемы. Жывi, пакуль жывецца, i радуйся!

Мы хутка пад’ехалi да месца прызначэння, i я не паспела расказаць таксiсту пра аднаго маладога чалавека, якi ўмеў радавацца жыццю, якi таксама хацеў быць таксiстам. Калi яшчэ раз траплю на таго чуллiвага кiроўцу, то абавязкова раскажу яму пра Алега.

Гэта была мiнулая вясна. Тады я шмат часу праводзiла з Алегам. Мы гулялi па горадзе, каталiся на каруселях, глядзелi на ваду з моста, сустракалi першыя дзьмухаўцы, цалавалiся, гадзiнамi сядзелi на лаўцы, елi вафлi, ён насiў мяне на руках. Пасля такiх сустрэч мне моцна балела левае плячо. Я тады не ведала.

Аднойчы пасля шчаслiвага насычанага дня патэлефанавала медсястра з Бараўлянаў: уначы Алега забралi ў рэанiмацыю. Ён у коме. Тады i даведалася: чацвёртая стадыя анкалогii з паражэннем усяго арганiзма. Пачыналася з пляча. Левага.

Толькi-толькi апрытомнеўшы, яшчэ зусiм без сiл i без голасу, Алег адзначыў сваё паўналецце. Аднойчы, калi я, седзячы на бальнiчным ложку, гладзiла яго лысую галаву, у хлопца вырвалася "мама". Так з каханкi я пераўтварылася ў мацi. А ў Алега зусiм нечакана з’явiлася новае каханне — валанцёрка Лена. У яго немагчыма было не закахацца: высокi, шыракаплечы спартсмен, з мужнымi i адначасова пяшчотнымi рукамi, з абаяльнымi ямачкамi на шчоках i сур’ёзным, дарослым позiркам. Яна больш падыходзiла яму па ўзросце, а я пакорлiва прыняла ролю мацi. Цвiў бэз i сваiм водарам усяляў надзею.

Праз пару месяцаў з анкалагiчнага цэнтра Алега выпiсалi як безнадзейнага. Перадалi хоспiсу. Але бацькi не склалi рукi: вазiлiся па iншых бальнiцах, шукалi новых урачоў, працягвалi лячэнне. У хлопца быў i перыяд замкнёнасцi, калi ён адмовiўся ад зносiнаў, ад жыццёвых радасцяў. Быў перыяд агрэсii, дэпрэсii. Але ён усё пераадолеў. Каханне дапамагло. Неяк Лена сказала мне:

— Ведаю, што зараз выглядаю надта наiўнай, але ж былi выпадкi, калi людзей выратоўвала каханне.

Яна лячыла яго каханнем. Я кожны вечар малiлася пра цудоўнае збаўленне. А ён жыў! Жыў кожным iмгненнем, кожным подыхам, кожным позiркам!

Лена больш не верыць, што выратаванне такiх хворых магчымае. Я кожны вечар малюся за спачын душы. Усе рэчы, якiя ў той цi iншай ступенi звязаныя з iм, спрабуюць прынесцi боль. Але мы не паддаёмся. Гляджу фотаздымкi з яго ўсмешкай, слухаю запiсы з яго голасам, завязваю валасы гумкай, якую ён любiў, нашу шкарпэткi 43 памера, якiя набывала для яго, хаджу тымi месцамi, якiмi хадзiлi мы. I мне амаль не балiць. Я дакладна ведаю, што яму добра.

Цудоўнае збаўленне ўсё ж такi адбылося. Я не адразу зразумела гэта. Была нават крыўда, адчай: чаму Усявышнi не пачуў малiтвы? А пасля я зразумела: збаўленне прыйшло духоўнае.

У самую цяжкую часiну Алегу было паслана сапраўднае Каханне, якое не кожнаму даецца перажыць. Лена ўвесь час была з iм, дзялiла боль i шчасце. Яна расказвала, што за апошнiя паўгода ён вельмi змянiўся, натхнёнасць з’явiлася ў iм. Лена параўноўвала вясновыя i апошнiя фотаздымкi — вочы яго сталi iншымi. Нешта нарадзiлася ў iх. Нешта такое, да чаго Лена сама яшчэ не дарасла (так яна сказала), чаго нам пакуль не зразумець, такое, дзеля пазнання чаго людзi жывуць 80 гадоў i не заўсёды спасцiгаюць. Ён думаў, гаварыў, клапацiўся, кахаў. Ён быў сапраўдным мужчынам. I хацеў жыць. Ён не шкадаваў сябе i не прасiў шкадаваць. Ён жыў да апошняй хвiлiны. Калi раней Алег чытаў выключна дапаможнiк для пiкапераў, то зараз (не зараз, а да таго...) ён папрасiў Лену прывезцi ў бальнiцу Бiблiю. "Мудрая кнiга", — сказаў Алег, якi да гэтага захапляўся шансонам. Ён не стаў бы таксiстам.

Яго не стала ў васемнаццаць гадоў, бо па паскоранай праграме ён набыў жыццёвую мудрасць i спасцiг iснасць. Дай Бог кожнаму зразумець тое, што зразумеў ён. I я рада за яго. Толькi цяпер, калi балiць левае плячо, адгукаецца недзе ў грудзях.

Таццяна Салдаценка,

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У таксi звычайна езджу моўчкi. Не люблю пахабныя анекдоты i пустыя размовы, якiмi часцяком забаўляюць сябе кiроўцы. Але часам трапляю на жывыя тэмы i
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика