Сталiчны студэнт выйграў конкурс на лепшую эмблему футбольнага чэмпiянату Беларусi
11 марта 2009 Спорт
Звязда Выканкам асацыяцыi "Беларуская федэрацыя футбола" назваў iмя пераможцы конкурсу на лепшы лагатып 19-га чэмпiянату краiны. Як паведамiлi карэспандэнту агенцтва "Мiнск—Навiны" ў прэс-службе АБФФ, iм стаў сталiчны студэнт Максiм Корань, якi вучыцца ў БНТУ на iнжынера-будаўнiка. Прыняць удзел у конкурсе Максiму параiў яго брат, актыўны футбольны балельшчык. Раней Максiм Корань ужо перамагаў у падобных творчых спаборнiцтвах — прыдуманыя iм лагатыпы выкарыстоўваюць адна з кампанiй па грузаперавозках i клуб таэквандо. За перамогу ў конкурсе на лепшую эмблему футбольнага чэмпiянату лаўрэат атрымаў прэмiю памерам у 10 базавых велiчынь. Нагадаем, што 19-ты чэмпiянат Беларусi па футболе стартуе 4 красавiка, а фiнiшуе 8 лiстапада. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
11 марта 2009 Спорт Звязда Выканкам асацыяцыi "Беларуская федэрацыя футбола" назваў iмя пераможцы конкурсу на лепшы лагатып 19-га чэмпiянату краiны. |
|