Крымінальнай справы паводле смерці праваабаронцы Яны Паляковай не будзе
18 марта 2009 Общество
Алег Грузьдзіловіч, Радыё Свабода Салігорская пракуратура адмовіла ў завядзеньні крымінальнай справы паводле факту самагубства праваабаронцы Яны Паляковай. Пра гэта Свабодзе паведамілі ў пракуратуры. “Праверка скончана. Прыкметаў таго, што Яну Палякову давялі да самагубства, ня знойдзена”, - заявіў супрацоўнік пракуратуры. Нагадаем, праваабаронца Яна Палякова скончыла жыцьцё самагубствам у ноч на 7 сакавіка ў сваёй кватэры ў Салігорску. За 3 дні да таго Салігорскі суд прызнаў жанчыну вінаватай у ілжывым даносе на супрацоўніка міліцыі і асудзіў на 2,5 года “хіміі”. Яна Палякова вінаватай сябе не прызнала і пасьля суду сказала знаёмым, што “ніколі ня будзе зэчкай”. На пахаваньні Паляковай прадстаўнікі грамадзкасьці запатрабавалі расьсьледаваньня прычын яе сьмерці пракуратурай. У пракуратуры Салігорску праверка па факце самагубства Яны Паляковай пачалася 7 сакавіка. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
18 марта 2009 Общество Алег Грузьдзіловіч, Радыё Свабода Салігорская пракуратура адмовіла ў завядзеньні крымінальнай справы паводле факту самагубства праваабаронцы Яны Паляковай.
|
|