21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь № 138

26.08.2009 12:08 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь № 138

Аб арганiзацыi ўступнай кампанii ў вышэйшыя i сярэднiя спецыяльныя навучальныя ўстановы ў 2009 годзе

У мэтах прадастаўлення грамадзянам роўных магчымасцяў пры паступленнi ў вышэйшыя i сярэднiя спецыяльныя навучальныя ўстановы* i забеспячэння кантролю за падрыхтоўкай i правядзеннем уступных iспытаў пастанаўляю:

1. Стварыць дзяржаўную камiсiю па кантролi за ходам падрыхтоўкi i правядзення ўступных iспытаў у вышэйшых i сярэднiх спецыяльных навучальных установах у 2009 годзе (далей — дзяржаўная камiсiя).

2. Зацвердзiць Палажэнне аб дзяржаўнай камiсii па кантролi за ходам падрыхтоўкi i правядзення ўступных iспытаў у вышэйшых i сярэднiх спецыяльных навучальных установах у 2009 годзе i яе склад (прыкладаюцца).

3. Дзяржаўнай камiсii:

забяспечыць кантроль за падрыхтоўкай i правядзеннем цэнтралiзаванага тэсцiравання, а таксама iншых уступных iспытаў, прадастаўленнем абiтурыентам роўных магчымасцяў пры паступленнi ў вышэйшыя i сярэднiя спецыяльныя навучальныя ўстановы;

прымаць прадугледжаныя заканадаўствам меры па ўстараненнi выяўленых парушэнняў нарматыўных прававых актаў, якiя рэгулююць арганiзацыю i правядзенне прыёму ў вышэйшыя i сярэднiя спецыяльныя навучальныя ўстановы, а таксама па прыцягненнi да адказнасцi асобаў, вiнаватых у гэтых парушэннях;

ажыццяўляць прыём грамадзян па пытаннях падрыхтоўкi i правядзення ўступных iспытаў i ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку разглядаць звароты абiтурыентаў i iх бацькоў па гэтых пытаннях;

арганiзаваць шырокае асвятленне ў сродках масавай iнфармацыi пытанняў падрыхтоўкi i правядзення ўступнай кампанii ў вышэйшых i сярэднiх спецыяльных навучальных установах;

да 1 верасня 2009 г. прадставiць Прэзiдэнту Рэспублiкi Беларусь справаздачу аб праведзенай рабоце.

4. Ускласцi на Камiтэт дзяржаўнага кантролю арганiзацыйна-тэхнiчнае забеспячэнне дзейнасцi дзяржаўнай камiсii, на Мiнiстэрства адукацыi — iнфармацыйна-метадычнае забеспячэнне ўступнай кампанii.

5. Ускласцi на кiраўнiкоў рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання, iншых арганiзацый, якiя маюць у сваiм падпарадкаваннi вышэйшыя i (або) сярэднiя спецыяльныя навучальныя ўстановы, персанальную адказнасць за выкананне заканадаўства пры падрыхтоўцы i правядзеннi ў iх уступных iспытаў i залiчэннi ў гэтыя навучальныя ўстановы абiтурыентаў.

6. Гэты Указ уступае ў сiлу з дня яго падпiсання.

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А. Лукашэнка.

17 сакавiка 2009 года

г. Мiнск.

* Для мэтаў гэтага Указа да сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў адносяцца тэхнiкумы (вучылiшчы), каледжы (сярэднiя спецыяльныя навучальныя ўстановы), сярэднiя школы-каледжы мастацтваў, гiмназii-каледжы мастацтваў, лiнгвiстычныя гiмназii-каледжы, прафесiйна-тэхнiчныя каледжы, вышэйшыя каледжы, а таксама каледжы, якiя з’яўляюцца структурнымi падраздзяленнямi вышэйшых навучальных устаноў.    

ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзiдэнта

Рэспублiкi Беларусь

17.03.2009 № 138

 

Палажэнне

Аб дзяржаўнай камiсii па кантролi за ходам падрыхтоўкi i правядзення ўступных iспытаў у вышэйшых i сярэднiх спецыяльных установах у 2009 годзе

 

1. Гэтым Палажэннем устанаўлiваецца парадак арганiзацыi i дзейнасцi дзяржаўнай камiсii па кантролi за ходам падрыхтоўкi i правядзення ўступных iспытаў у вышэйшых i сярэднiх спецыяльных навучальных установах у 2009 годзе (далей — дзяржаўная камiсiя).

2. Дзяржаўная камiсiя ствараецца рашэннем Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь i падпарадкоўваецца непасрэдна Прэзiдэнту Рэспублiкi Беларусь.

Персанальны склад дзяржаўнай камiсii зацвярджаецца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь.

3. Галоўнымi задачамi дзяржаўнай камiсii з’яўляюцца:

ажыццяўленне кантролю за падрыхтоўкай i правядзеннем установай адукацыi "Рэспублiканскi iнстытут кантролю ведаў" цэнтралiзаванага тэсцiравання, а таксама iншых форм уступных iспытаў у вышэйшых i сярэднiх спецыяльных навучальных установах (далей — навучальныя ўстановы);

ажыццяўленне кантролю за выкананнем нарматыўных прававых актаў, што рэгулююць пытаннi арганiзацыi i правядзення прыёму ў навучальныя ўстановы;

забеспячэнне абароны правоў i законных iнтарэсаў грамадзян пры паступленнi ў навучальныя ўстановы;

выпрацоўка прапаноў аб удасканаленнi падрыхтоўкi i правядзення ўступных iспытаў i ўнясеннi iх ва ўстаноўленым парадку на разгляд Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

4. Дзяржаўную камiсiю ўзначальвае старшыня.

5. Рашэннем старшынi дзяржаўнай камiсii ствараюцца: мiжведамасная рабочая група для забеспячэння дзейнасцi дзяржаўнай камiсii (далей — рабочая група). Старшыня дзяржаўнай камiсii назначае кiраўнiком рабочай групы члена дзяржаўнай камiсii, намеснiкам — адказнага сакратара дзяржаўнай камiсii, членамi — работнiкаў Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, Камiтэта дзяржаўнага кантролю, Мiнiстэрства адукацыi i праваахоўных органаў;

абласныя камiсii па кантролi за ходам падрыхтоўкi i правядзення ўступных iспытаў у навучальных установах (далей — абласныя камiсii);

камiсii па кантролi за ходам падрыхтоўкi i правядзення ўступных iспытаў у навучальных установах (далей — камiсii навучальных устаноў).

Старшыня дзяржаўнай камiсii назначае старшынямi абласных камiсiй i камiсiй навучальных устаноў членаў дзяржаўнай камiсii, намеснiкамi старшынь — работнiкаў органаў Камiтэта дзяржаўнага кантролю. Членамi гэтых камiсiй з’яўляюцца работнiкi дзяржаўных органаў i арганiзацый сiстэмы адукацыi, прадстаўнiкi грамадскiх арганiзацый.

Членам камiсii навучальнай установы не можа быць асоба, якая знаходзiцца ў блiзкай роднасцi або сваяцтве з абiтурыентамi, членамi прыёмнай, прадметнай экзаменацыйнай камiсii гэтай навучальнай установы.

6. Старшыня дзяржаўнай камiсii i яго намеснiкi па ўзгадненнi са старшынёй маюць права:

каардынаваць дзейнасць створаных ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку арганiзацыйных камiсiй па правядзеннi цэнтралiзаванага тэсцiравання (далей — арганiзацыйныя камiсii), а таксама прыёмных камiсiй навучальных устаноў;

прыпыняць дзеянне або адмяняць рашэннi арганiзацыйных або прыёмных камiсiй навучальных устаноў у выпадку iх неадпаведнасцi заканадаўству;

змяняць пры неабходнасцi персанальны склад i парадак работы арганiзацыйных, прыёмных i экзаменацыйных камiсiй навучальнай установы;

вызначаць варыянты заданняў уступных iспытаў i пры неабходнасцi (за выключэннем цэнтралiзаванага тэсцiравання) змяняць змест заданняў уступных iспытаў;

ствараць прадметныя экспертныя камiсii i арганiзоўваць iх работу;

прымаць прадугледжаныя заканадаўствам меры па ўстараненнi выяўленых парушэнняў парадку падрыхтоўкi i правядзення ўступных iспытаў, правiлаў прыёму ў навучальныя ўстановы i прыцягненнi да адказнасцi асобаў, вiнаватых у гэтых парушэннях;

уносiць ва ўстаноўленым парадку прапановы аб змяненнi заканадаўства, што рэгулюе пытаннi прыёму ў навучальныя ўстановы;

iнфармаваць Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь аб парушэннях i недахопах, выяўленых у ходзе кантролю за падрыхтоўкай i правядзеннем уступных iспытаў.

Старшыня дзяржаўнай камiсii мае права фармiраваць склад рэзервовых прадметных экзаменацыйных i экспертных камiсiй i пры неабходнасцi накiроўваць iх для прыёму ўступных iспытаў у навучальных установах i правядзення незалежнай ацэнкi вынiкаў пiсьмовых экзаменацыйных работ абiтурыентаў.

7. Члены дзяржаўнай камiсii ў межах сваiх паўнамоцтваў маюць права:

ажыццяўляць кантроль за падрыхтоўкай i правядзеннем уступных iспытаў, работай арганiзацыйных, прыёмных i экзаменацыйных камiсiй адпаведных навучальных устаноў, а таксама за выкананнем iмi нарматыўных прававых актаў, што рэгулююць пытаннi арганiзацыi i правядзення прыёму грамадзян на навучанне ў навучальныя ўстановы;

прымаць прадугледжаныя заканадаўствам меры па ўстараненнi выяўленых недахопаў пры падрыхтоўцы i правядзеннi ўступных iспытаў, у рабоце арганiзацыйных, прыёмных i экзаменацыйных камiсiй;

уносiць прапановы старшынi дзяржаўнай камiсii аб адмене рашэнняў арганiзацыйных i прыёмных камiсiй, прынятых з парушэннем заканадаўства;

разглядаць i забяспечваць аператыўнае вырашэнне арганiзацыйнай i прыёмнай камiсiямi, адмiнiстрацыяй адпаведнай навучальнай установы пытанняў, звязаных з падрыхтоўкай i правядзеннем уступных iспытаў, ажыццяўленнем конкурснага адбору, а таксама залiчэннем абiтурыентаў;

удзельнiчаць у разглядзе скаргаў, заяў i апеляцый абiтурыентаў i iх бацькоў па пытаннях, звязаных з работай прыёмных i экзаменацыйных камiсiй, арганiзоўваць у навучальных установах асабiсты прыём грамадзян па гэтых пытаннях;

уносiць прапановы старшынi дзяржаўнай камiсii аб удасканаленнi падрыхтоўкi i правядзення ўступных iспытаў, а таксама работы арганiзацыйных, прыёмных i экзаменацыйных камiсiй;

прадстаўляць у сродкi масавай iнфармацыi матэрыялы аб ходзе кантролю за ўступнымi iспытамi;

удзельнiчаць у падрыхтоўцы справаздачы Прэзiдэнту Рэспублiкi Беларусь аб праведзенай дзяржаўнай камiсiяй рабоце па кантролi за ўступнымi iспытамi.

8. Пасяджэннi дзяржаўнай камiсii праводзяцца па меры неабходнасцi. Пасяджэнне лiчыцца правамоцным, калi на iм прысутнiчае не менш за палову складу дзяржаўнай камiсii.

Рашэннi дзяржаўнай камiсii прымаюцца большасцю галасоў членаў камiсii, якiя прысутнiчаюць на пасяджэннi. Пры роўнасцi галасоў вызначальным лiчыцца меркаванне старшынi дзяржаўнай камiсii. Рашэннi афармляюцца пратаколамi i даводзяцца да ведама зацiкаўленых.

9. Дзяржаўная камiсiя завяршае сваю дзейнасць прадстаўленнем Кiраўнiку дзяржавы справаздачы аб вынiках работы.      

ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзідэнта

Рэспублікі Беларусь

17.03.2009 № 138

 

Склад дзяржаўнай камісіі па кантролю за ходам выканання і правядзення ўступных іспытаў у вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных установах у 2009 годзе

 

 

Рубінаў Анатоль Мікалаевіч – намеснік Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (старшыня дзяржаўнай камісіі)

Ялфімаў Аляксей Леанідавіч – намеснік Дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь (намеснік старшыні дзяржаўнай камісіі)

Морава Антаніна Пятроўна – старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльнаму развіццю (намеснік старшыні дзяржаўнай камісіі)

Саўрыцкая Раіса Пятроўна – намеснік Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю (намеснік старшыні дзяржаўнай камісіі)

Буцько Ірына Яўгенаўна – намеснік начальніка ўпраўлення кантролю сярэдняй спецыяльнай вышэйшай і паслядыпломнай адукацыі Дэпартамента кантролю якасці адукацыі Міністэрства адукацыі (адказны сакратар дзяржаўнай камісіі)

Абрамчук Валянцін Уладзіміравіч – старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці

Аверын Віктар Сяргеевіч – намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльнаму развіццю

Аляксеенка Генадзь Паўлавіч – памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па пытаннях фізічнай культуры, спорту і развіццю турызму

Амарын Уладзімір Віктаравіч – першы намеснік Міністра фінансаў

Афанасьеў Анатоль Аляксандравіч – Старшыня Вышэйшай атэстацыйнай камісіі

Барыеў Энвер Рызаевіч – Міністр па надзвычайных сітуацыях

Бадак Ала Мікалаеўна – намеснік Міністра юстыцыі

Гаўрылава – намеснік Міністра сувязі і інфарматызацыі

Жгун Мікалай Анатольевіч – член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічнаму прагрэсу

Жук Аляксандр Іванавіч – першы намеснік Міністра адукацыі

Здановіч Уладзімір Мацвеевіч – старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічнаму прагрэсу

Іванчанка Мікалай Міхайлавіч – памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – галоўны інспектар па Мінскай вобласці

Кірычэнка Пётр Аляксеевіч – намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама

Кароль Валяр’ян Васільевіч – намеснік Міністра працы і сацыяльнай абароны

Каткавец Надзея Мікалаеўна – першы намеснік Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання

Крывадубскі Юрый Уладзіміравіч – першы сакратар Цэнтральнага камітэта грамадскага аб’яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі"

Крывашэеў Юрый Васільевіч – начальнік галоўнага ўпраўлення кадравай палітыкі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Кураш Віктар Іосіфавіч – намеснік Міністра культуры

Лаўранкоў Генадзь Міхайлавіч – памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – галоўны інспектар па Магілёўскай вобласці

Лук’яновіч Андрэй Васільевіч – намеснік Старшыні Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі

Максімаў Васіль Міхайлавіч – старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці

Малашка Валерый Анатольевіч – намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама

Мацюшкоў Уладзімір Ягоравіч – Старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях

Міхно Віктар Георгіевіч – намеснік Старшыні Нацыянальнага статыстычнага камітэта

Масквічоў Юрый Віктаравіч – намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама

Навумаў Уладзімір Уладзіміравіч – Міністр унутраных спраў

Несцяровіч Аляксандр Аляксеевіч – першы намеснік Міністра транспарту і камунікацый

Нічкасаў Анатоль Іванавіч – намеснік Міністра архітэктуры і будаўніцтва

Песціс Вітольд Казіміравіч – намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы

Піліпец Віктар Іванавіч – памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – галоўны інспектар па Віцебскай вобласці

Палачанін Іосіф Мікалаевіч – намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама

Пракапенка Ігар Мікалаевіч – памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – галоўны інспектар па Гомельскай вобласці

Праляскоўскі Алег Вітольдавіч – дырэктар Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Праташчык Марыя Сямёнаўна – памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – галоўны інспектар па Гродзенскай вобласці

Пузырэўскі Уладзімір Іванавіч – памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – галоўны інспектар па Брэсцкай вобласці

Радзькоў Аляксандр Міхайлавіч – Міністр адукацыі

Раўнейка Сяргей Васільевіч – старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці

Сівак Анатоль Аляксандравіч – памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – галоўны інспектар па г. Мінску

Сівалобава Алена Аляксандраўна – начальнік упраўлення сацыяльна-культурнай сферы Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Сіўчык Любоў Рыгораўна – намеснік Міністра прамысловасці

Слабадчук Аляксандр Іванавіч – намеснік Міністра інфармацыі

Стадольнік Валерый Францавіч – старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Гомельскай вобласці

Ціцянкоў Міхаіл Сяргеевіч – намеснік старшыні Мінскага гарвыканкама

Тур Андрэй Мікалаевіч – намеснік Міністра эканомікі

Харытончык Аляксандр Васільевіч – начальнік галоўнага ўпраўлення кантролю за работай галін сацыяльнай сферы Камітэта дзяржаўнага кантролю

Цыдзік Уладзіслаў Станіслававіч – старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Мінскай вобласці

Цупрык Леанід Аляксандравіч – намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама

Часнойць Роберт Аляксандравіч – першы намеснік Міністра аховы здароўя

Чыгір Лілія Мікалаеўна – старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Магілёўскай вобласці

Шчацько Віктар Уладзіміравіч – першы намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб арганiзацыi ўступнай кампанii ў вышэйшыя i сярэднiя спецыяльныя навучальныя ўстановы ў 2009 годзе
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика