Залатая рыбка стане звычайнай
Залатая рыбка стане звычайнай
За першыя два месяцы гэтага года аб’ёмы экспарту рыбы i морапрадуктаў у рэспублiку былi меншымi, чым у адпаведны перыяд мiнулага. На пачатку года права на iмпарт рыбы i морапрадуктаў атрымалi звыш 40 прадпрыемстваў. Аднак 12 з iх да работы так i не прыступiлi. Гаворка iдзе, напрыклад, аб брэсцкiх прадпрыемствах ААТ абласная база "Бакалея" i "Харчтавары", сталiчных "Мiнбакалеягандаль", "Белбакалея", ЗТАА "Марозпрадукт", ТАА "Дабрада", ПГУП "БелКампа", СТАА "Арвiтфуд", баранавiцкiм ТДА "Астор i К" i iншых. Не нарошчвалi аб’ёмы iмпарту рыбы i морапрадуктаў ЗПГПУП "Смак рыбы плюс", ТДА "Вiталюр", ААТ "Гроднарыба" i ТДА "Вiцебскрыба". Акрамя таго, асобныя пастаўшчыкi прадукцыi, якiя паводле кантрактаў заяўлялi адны цэны, у вынiку прапанавалi пакупнiку зусiм iншыя. Так, ТДА "Вiталюр" павысiў кошт на пастаўленую камбалу на 45 працэнтаў, селядзец атлантычны марожаны i кiльку атлантычную марожаную — на 72 працэнты, муксун свежамарожаны i тушку кальмара — амаль на 60 працэнтаў. ТАА "Фаўна" паставiла селядзец атлантычны марожаны даражэй на 62 працэнты, фiле селядца марожанага — на 60 працэнтаў. Мiжведамасная камiсiя па правядзеннi конкурсу на вызначэнне юрыдычных асобаў, якiя забяспечваюць рэалiзацыю выключнага права дзяржавы на ажыццяўленне iмпарту рыбы i морапрадуктаў, папярэдзiла ТДА "Вiталюр" i ТАА "Фаўна" аб неабходнасцi выканання ўзятых iмi абавязкаў. У iншым выпадку згаданыя арганiзацыi будуць пазбаўлены права iмпарту дарункаў мора ў краiну. Святлана БАРЫСЕНКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За першыя два месяцы гэтага года аб’ёмы экспарту рыбы i морапрадуктаў у рэспублiку былi меншымi, чым у адпаведны перыяд мiнулага. На пачатку года пра
|
|