Насельніцтву Беларусi ў 2009 годзе будзе рэалiзавана 400 тон элiтнага насення бульбы
Насельніцтву Беларусi ў 2009 годзе будзе рэалiзавана 400 тон элiтнага насення бульбы
Навукова-практычны цэнтр па бульбаводстве i плодаагароднiцтве НАН Беларусi пачаў рэалiзацыю насення бульбы насельнiцтву. Плануецца прадаць не менш за 400 тон насеннай бульбы элiтных i суперэлiтных гатункаў, паведамiў карэспандэнту БЕЛТА намеснiк генеральнага дырэктара НПЦ кандыдат эканамiчных навук Мар’ян Рубель. У асабiстых падсобных гаспадарках насельнiцтва ажыццяўляецца 86 % валавога збору бульбы, таму тут неабходна пастаянна весцi абнаўленне i змену гатункаў. Менавiта па гэтай прычыне да рэалiзацыi прапануюцца толькi самыя лепшыя гатункi. НПЦ сумесна з Белкаапсаюзам да канца красавiка праводзiць месячнiк па рэалiзацыi насеннай бульбы. Продаж насення ўжо арганiзаваны ва ўсiх райпа рэспублiкi. Цэнтр плануе таксама ўзяць удзел у веснавых кiрмашах па продажы сельгаспрадукцыi i сельгасiнвентару, якiя будуць праходзiць у сакавiку-красавiку ў Мiнску i Мiнскай вобласцi. Дзяржiнспекцыя па насенняводстве, каранцiне i ахове раслiн праверыла насенне 38 гатункаў бульбы, i iх высокая якасць гарантавана. Такi ж аналiз клубняў абавязаны зрабiць i насенныя iнспекцыi па рэгiёнах. У залежнасцi ад спажывецкiх пераваг сфармiраваны групы насеннай бульбы па тэрмiнах выспявання: раннiя гатункi (10), сярэдняспелыя, сярэдняпознiя i познiя — па 14 гатункаў. З лiку раннiх павышаным попытам карыстаюцца новыя гатункi бульбы "Уладар" i "Лiлея", якiя даюць па 60—70 т/га. Да сярэдняспелых адносяцца "Крынiца", "Жывiца" i "Скарб". З познiх найбольш папулярныя ў насельнiцтва гатункi "Выток", "Антлант", "Ласунак". Спецыялiзаваных крамаў па продажы насеннай бульбы ў Мiнску няма. Пакуль усiм ахвотным набыць насенны матэрыял даводзiцца прыязджаць непасрэдна ў НПЦ. У цяперашнi час пляцоўкi Цэнтра нагадваюць вялiкi рынак. Кожная партыя складае не менш за 3 тоны. 14 сакавiка было прададзена 10 тон. Блiжэй да восенi на ўездзе ў п. Самахвалавiчы плануецца пабудаваць мiнi-рынак, дзе будзе арганiзавана рэалiзацыя бульбы i пладовых саджанцаў беларускай селекцыi. Таццяна ЛОБАС, БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Навукова-практычны цэнтр па бульбаводстве i плодаагароднiцтве НАН Беларусi пачаў рэалiзацыю насення бульбы насельнiцтву. Плануецца прадаць не менш за
|
|