21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Продаж новых іншамарак у Беларусi пачне павялiчвацца да канца 2010 года

26.08.2009 12:08 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Продаж новых іншамарак у Беларусi пачне павялiчвацца да канца 2010 года

Павелiчэнне продажу новых замежных аўтамабiляў у Беларусi ў дачыненнi да ўзроўню 2008 года прагназуецца да канца 2010 года. Аб гэтым паведамiў памочнiк генеральнага дырэктара мiжнароднага аўтамабiльнага холдынга "Атлант-М" Ілья Прохараў.

Аўтамабiльныя рынкi Расii, Украiны i Беларусi, у якiх працуюць аддзяленнi холдынга, у 2008 годзе паказалi станоўчую дынамiку. Аднак сусветны фiнансавы крызiс аказаў iстотны ўплыў на рост рынкаў. Чацвёрты квартал 2008 года значна знiзiў вынiковую лiчбу.

Так, рынак Расiйскай Федэрацыi ўпершыню за сваю гiсторыю перавысiў парог у 2 млн iншамарак i паказаў прырост у 26,4% у адносiнах да 2007 года. Нягледзячы на гэту значную лiчбу, на фоне бурнага росту ў папярэднiя гады (49—68%) паказчык у 26,4% не вельмi ўражвае. Тое ж самае можна сказаць i ў дачыненнi да Украiны. Амаль пераадолеўшы планку ў 500 тыс. iншамарак, рост рынку iмклiва замарудзiўся з 70% у трох кварталах да 27,5% у канцы 2008 года. На гэтым фоне падзенне рыначнага росту ў Беларусi не такое значнае: у 2008 годзе беларускi рынак iншамарак склаў амаль 25,3 тыс. аўтамабiляў, што перавысiла вынiкi папярэдняга года на 43,1%.

"Аднак без усякага аптымiзму трэба прызнаць, што вынiкi 2008 года будуць паўтораныя i перавышаныя не надта хутка. Першыя месяцы гэтага года паказалi проста жахлiвыя тэмпы падзення аўтамабiльных рынкаў", — працягваў суразмоўца. Напрыклад, у Расii ў лютым доля рынку новых iншамарак у адносiнах да аналагiчнага перыяду мiнулага года знiзiлася на 32%, ва Украiне — на 80%. У Беларусi па вынiках студзеня рынак новых iншамарак нават узрос на 23%, аднак ужо ў лютым упаў на 10%.

Што датычыцца тэндэнцый развiцця аўтарынкаў у найблiжэйшыя некалькi гадоў, то сiтуацыя на беларускiм рынку ў параўнаннi з суседзямi выглядае больш прывабна, адзначыў Iлья Прохараў. Агульнае знiжэнне продажу новых аўтамабiляў у гэтым годзе складзе 20—25%. Асноўнымi тэндэнцыямi рынку сёлета з’яўляюцца залежнасць ад актыўнасцi асобных гульцоў, нестабiльнасць попыту ў сувязi з негатыўнымi чаканнямi (павышэнне пошлiн, абмежаванне на iмпарт, дэвальвацыя), фактычны сыход з рынку некаторых марак, а таксама актывiзацыя iмпарцёраў патрыманых аўтамабiляў.

Паводле прагнозаў холдынга, да канца 2010 года колькасць продажаў новых iншамарак у рэспублiцы параўнаецца з вынiкам 2008 года. Прычым пасля 2010 года беларускi рынак можа чакаць "бурны рост", у многiм з-за "недагрэтасцi" рынку (аб’ём продажу новых iншамарак цяпер значна нiжэйшы за паказчык ВУП на душу насельнiцтва).

Калi гаварыць пра iншыя краiны прысутнасцi "Атлант-М", то, на думку аналiтыкаў, больш за ўсё пацерпiць рынак Украiны, паколькi ён быў "перагрэты". Да канца года падзенне колькасцi прададзеных аўтамабiляў можа быць не меншым за 50%, а паказчыкi 2008 года будуць перавышаны не раней за 2013 год. Рынак Расiйскай Федэрацыi чакае падзенне на 30—35%, але ўжо з 2010 года прагназуецца рост, якi дасягне ўзроўню 2008 года да 2012 года.

Алена САЛАНЕНКА, БЕЛТА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Павелiчэнне продажу новых замежных аўтамабiляў у Беларусi ў дачыненнi да ўзроўню 2008 года прагназуецца да канца 2010 года. Аб гэтым паведамiў памочнi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика