Пенсiя ў дадатак да зарплаты
Пенсiя ў дадатак да зарплаты
У сувязi з мяркуемым далучэннем Беларусi да Канвенцыi ААН аб правах iнвалiдаў будзе разглядацца пытанне аб стварэннi працоўных майстэрняў для людзей з абмежаванымi магчымасцямi ў кожным рэгiёне нашай краiны. Аб гэтым паведамiла начальнiк галоўнага ўпраўлення дзяржаўнай сацыяльнай падтрымкi насельнiцтва Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Валянцiна Сяргеева.
Варыянт — кааперацыя
Варыянт — кааперацыя Па колькасцi насельнiцтва Бярозаўскi раён лiчыцца адным з найбуйнейшых у Беларусi, тут пражывае 69 тысяч чалавек. Пры гэтым каля 3 тысяч з iх знаходзяцца "на групе". — Ідэя стварыць працоўныя майстэрнi з’явiлася ў 2006 годзе, — кажа дырэктар Бярозаўскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельнiцтва Галiна Кiсялевiч. — Спачатку гэта былi звычайныя гурткi, дзе людзi з абмежаванымi магчымасцямi займалiся вырабамi з бiсеру i салёнага цеста. Але потым мы пайшлi далей i сталi рабiць беларускiя нацыянальныя лялькi i керамiчную прадукцыю. Прычым уласна "вытворчасць" падзялiлi на асобныя аперацыi — кожны з iнвалiдаў робiць тое, што ў яго атрымлiваецца лепш. У працоўнай майстэрнi Бярозаўскага тэрытарыяльнага цэнтра займаецца 35 чалавек. Яны атрымлiваюць зарплату — за кошт сродкаў, прадугледжаных на праграму садзейнiчання занятасцi. Грошы невялiкiя — у памеры "мiнiмалкi". Тым не менш праца ў майстэрнi дазваляе многiм зарабiць стаж i перайсцi з сацыяльнай пенсii на больш высокую пенсiю па iнвалiднасцi. Але цi не галоўнае: у людзей з абмежаванымi магчымасцямi з’яўляюцца навыкi самаабслугоўвання, а ў iх бацькоў — вольны час для вырашэння хатнiх спраў. — Занятасць iнвалiдаў наладжана па праграме працоўнай рэабiлiтацыi, — адзначае Галiна Кiсялевiч. — Адсюль i адна праблема. Паводле нашага заканадаўства, тэрмiн працоўнай рэабiлiтацыi абмежаваны годам. Таму, каб працягваць работу далей, неабходна падумаць аб стварэннi спецыялiзаваных кааператываў для iнвалiдаў. Да таго ж застаецца пытанне з рэалiзацыяй прадукцыi — пакуль яна проста раздаецца розным установам бясплатна ў якасцi сувенiраў. Дзе ўзяць грошы i спецыялiстаў? Сёння пры тэрытарыяльных цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання насельнiцтва ў рэгiёнах дзейнiчаюць 72 рэабiлiтацыйна-працоўныя майстэрнi. Ёсць яны пры грамадскiх i рэлiгiйных аб’яднаннях, да прыкладу, пры мiнскiм саборы ў гонар абраза Божай Мацi "Усiх тужлiвых Радасць". Але цi дастаткова гэтага — пытанне iншае. Прычым не сакрэт: стварэнне майстэрняў у першую чаргу залежыць ад грошай. I ў дзяржавы, i ў грамадскiх аб’яднанняў iх недастаткова. Выйсце? Зрэшты, яно ёсць. Скажам, у Германii iснуе практыка правядзення... спецыялiзаваных латарэй. Усе даходы ад iх iдуць на сацыяльныя праграмы. Не менш вострая тэма — дэфiцыт кадраў па рабоце з асобамi, якiя маюць сур’ёзныя, у тым лiку разумовыя, захворваннi. Як адзначылi ўдзельнiкi мiжнароднай канферэнцыi "Удасканаленне кампетэнтнасцi i прафесiяналiзму спецыялiстаў, што працуюць у галiне дапамогi дарослым людзям з асаблiвасцямi разумовага развiцця", запоўнiць гэты "прагал" мяркуецца ў межах сумеснага беларуска-германскага праекта па павышэннi квалiфiкацыi загадчыкаў аддзяленняў дзённага знаходжання, iнструктараў па працоўнай рэабiлiтацыi i кiраўнiкоў гурткоў тэрытарыяльных цэнтраў. Навучанне першай такой групы ў 25 чалавек павiнна распачацца ў маi. Трэцяя. Не "лiшняя" Яшчэ дзесяць гадоў таму лiчылася, што "аптымальны варыянт" для iнвалiда з сур’ёзнымi захворваннямi — дом-iнтэрнат. Сёння стаўка робiцца на iншае: чалавек "на групе" павiнен мець шанц застацца дома. Адпаведна, пры тэрытарыяльных цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання рэгiёнаў працуюць 47 аддзяленняў кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту i iнвалiдаў, 397 гурткоў па iнтарэсах, 23 тысячы людзей з абмежаванымi магчымасцямi наведваюць сацыяльныя работнiкi, створана служба сядзелак. Плюс да таго, дзейнiчаюць 95 аддзяленняў дзённага знаходжання для iнвалiдаў. Да слова, заўважыла начальнiк галоўнага ўпраўлення дзяржаўнай сацыяльнай падтрымкi насельнiцтва Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Валянцiна Сяргеева, у 2010 годзе падобныя аддзяленнi з’явяцца ва ўсiх без выключэння раёнах. Мiж тым, паведамiла Валянцiна Сяргеева, у перспектыве плануецца ўнесцi некаторыя змяненнi ў заканадаўства, якое датычыцца людзей з абмежаванымi магчымасцямi. У прыватнасцi, зараз распрацоўваецца праект указа аб адраснай сацыяльнай дапамозе на набыццё сродкаў рэабiлiтацыi iнвалiдам III групы. Сяргей ГРЫБ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сувязi з мяркуемым далучэннем Беларусi да Канвенцыi ААН аб правах iнвалiдаў будзе разглядацца пытанне аб стварэннi працоўных майстэрняў для людзей з
|
|