Кадры для дзяржкантролю
Кадры для дзяржкантролю
У даведнiку для паступаючых у ВНУ з’явiлася новая спецыяльнасць Камiтэт дзяржаўнага кантролю ўпершыню ажыццяўляе набор грамадзян ва ўзросце 17-25 гадоў, якiя маюць агульную сярэднюю цi прафесiйна-тэхнiчную адукацыю, для паступлення ў Акадэмiю МУС Беларусi. Мяркуецца, што па завяршэннi вучобы выпускнiкi будуць праходзiць службу ў Дэпартаменце фiнансавых расследаванняў Камiтэта дзяржкантролю. Маладыя людзi, якiя паспяхова адвучацца пяць гадоў на дзённым аддзяленнi Акадэмii па спецыяльнасцi "эканамiчнае права", атрымаюць квалiфiкацыю "юрыст з веданнем эканомiкi". Залiчэнне абiтурыентаў на вучобу праводзiцца Акадэмiяй МУС на конкурснай аснове па вынiках уступных iспытаў. Адбор абiтурыентаў, а таксама афармленне неабходных дакументаў ажыццяўляецца кадравымi падраздзяленнямi абласных упраўленняў Дэпартамента фiнансавых расследаванняў Камiтэта дзяржкантролю. Кандыдаты могуць падаць заяву да 15 красавiка ў абласныя ўпраўленнi Дэпартамента па месцы жыхарства. Дадатковую iнфармацыю можна знайсцi на сайце Камiтэта дзяржкантролю (www.kgk.gоv.bу). Ул. Iнф.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У даведнiку для паступаючых у ВНУ з’явiлася новая спецыяльнасць Камiтэт дзяржаўнага кантролю ўпершыню ажыццяўляе набор грамадзян ва ўзросце 17-25 гад
|
|