21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Што ў вас добрага?

26.08.2009 12:08 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Што ў вас добрага?

Наталля Козырава — настаўнiк бiялогii Ігаўскага вучэбна-педагагiчнага комплексу "Дзiцячы садок — сярэдняя школа" (Добрушскi раён):

Наталля Козырава — настаўнiк бiялогii Ігаўскага вучэбна-педагагiчнага комплексу "Дзiцячы садок — сярэдняя школа" (Добрушскi раён):

— Мой вучань з 9 класа Мiхаiл Жарало стаў адным з нямногiх, чыя праца аб уплыве расталай вады на прарастанне насення некаторых раслiн прайшла адборачны завочны тур навукова-даследчых работ у галiне бiялогii, якi праводзiлi Беларускi дзяржаўны ўнiверсiтэт i Мiнскi абласны лiцэй. Яго праца адабраная кампетэнтным журы для абароны на 13-й рэспублiканскай канферэнцыi i сёння атрымала дыплом трэцяй ступенi.

Юрый Косс — галоўны траўматолаг Гомельскай вобласцi:

— У нашай абласной клiнiчнай бальнiцы ўпершыню праведзена аперацыя па эндапратэзаваннi каленнага сустава. Яе правялi галоўны траўматолаг Беларусi, прафесар, дырэктар РНПЦ траўматалогii i артапедыi Аляксандр Бiлецкi i загадчык артапедычнага аддзялення цэнтра Павел Скакун. Неабходнасць у такой аперацыi ўзнiкае звычайна пры артрозе, артрыце i iншых захворваннях. Да гэтага дня такiя хворыя аперыравалiся толькi ў Мiнску. Прычына ў тым, што эндапратэзаванне патрабуе спецыяльных iнструментаў, пратэзаў, а хiрургам неабходна мець значны вопыт. Зараз каля 200 чалавек на Гомельшчыне маюць патрэбу ў аперацыi па замене каленнага сустава.

Вольга Янкевiч — старшыня Ляскавiцкага сельскага Савета Петрыкаўскага раёна:

— Па вынiках рэспублiканскага агляду санiтарнага стану i добраўпарадкавання населеных пунктаў нашы Ляскавiчы, як i яшчэ 4 вёскi, у сваёй групе прызнаны пераможцамi. Наша вёска набрала 265 конкурсных балаў, i гэта самы вялiкi паказчык у групе лiдараў. Цяпер будзем чакаць узнагарод, згодна з умовамi конкурсу.

Руслан Джалы — жыхар горада Добруша:

— Наш горад нарэшце пазбавiўся вельмi небяспечнай незавершанай калiсьцi будоўлi. Паўразбураныя карпусы завода жалезабетонных вырабаў выклiкалi нараканнi людзей, туды дзецi бегалi, i бацькi заўсёды баялiся за iх. Некаторыя прадпрымальныя людзi адтуль папаўнялi запас будаўнiчых матэрыялаў. Тры гады зносам аб’екта займалiся будаўнiкi трэста "Гомельпрамбуд", але завяршыць справу дапамаглi спецыялiсты-падрыўнiкi пажарна-аварыйнага ратавальнага атрада з Гомеля. За што iм вялiкая ўдзячнасць. Некалькi выбухаў — i небяспечнага аб’екта ў нашым горадзе няма!

Сяргей ЛIТВIНЧУК, выкладчык дзiцячай музычнай школы №1 Брэста:

I ў працоўным калектыве, i ў сям’i ў нас зараз галоўная навiна — перамога на ХV мiжнародным фестывалi-конкурсе "Гукi i фарбы свету" o С.-Пецярбургу. Наша трыо "Ронда" прывезла з конкурсу, арганiзаванага Мiжнародным культурным фондам "Арфей", дыплом I ступенi. На кубак пераможцы прэтэндавала больш за 30 намiнантаў з розных краiн свету. Вядома, мы спадзявалiся вярнуцца з вартым вынiкам, але пра перамогу ў сваiм маленькiм калектыве нiхто не гаварыў уголас. А пасля таго, як у канцы нашага выступлення з-за столiка журы данеслася: "Брава", з’явiлася надзея на прызавое месца. Калi ж абвясцiлi вынiкi...

Мы былi на сёмым небе. У трыо "Ронда" на цымбалах iграе мая жонка Аксана — выкладчык музычнага каледжа iмя Шырмы, гiтарыст Валерый Цiхоўскi — мой калега па школе, i ваш пакорны слуга — баянiст. Нашаму трыо iдзе пяты год. Рэпертуар складаюць апрацоўкi народных песень, сучасныя творы, класiка. Зараз працуем, рэпецiруем, разглядаем прапановы выступiць з канцэртамi ў Швецыi, Iталii, Францыi, якiя паступiлi адразу пасля перамогi на конкурсе.

Мiкалай КОЗIЧ, ляснiк Пятровiцкага ляснiцтва Кобрынскага лясгаса:

Пачынаем сезон нарыхтоўкi бярозавага соку. Як i летась, на гэты час бяром водпускi i працуем сямейным падрадам на дзве сям’i. Пакуль яшчэ масавай нарыхтоўкi бярозавiку няма, халаднавата. Але лагер у лесе разбiлi, рыхтуем тэхнiку, посуд, каб усё было гатова да той пары, як па-сапраўднаму заплачуць бярозы. Для нас пара нарыхтоўкi — не толькi магчымасць зарабiць нейкую капейку, папоўнiць сямейны бюджэт, але нагода пабыць у лесе, сустрэць тут самую раннюю вясну. Найбольш любяць гэты працоўны дэсант на прыроду нашы жонкi, асноўная праца якiх з лесам не звязана.

Валянцiна УКРАIНЦАВА, пенсiянерка:

добрае для мяне — калi ўсе здаровыя: дзецi, унукi. Ужо адгрыпавалi, вярнулiся ў школу, садок, i ўсё прыйшло ў звычайны рытм жыцця. А я паклала зiмовыя боты ў кардонку i закiнула iх на антрэсоль, перайшла на вясновы абутак i любiмую сумку, якую нашу вясной. I гэта мой асабiсты выклiк зiме, хачу, каб хутчэй была вясна, грэла сонейка.

Святлана ЯСКЕВIЧ,

Iрына АСТАШКЕВIЧ.

 

 

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Наталля Козырава — настаўнiк бiялогii Ігаўскага вучэбна-педагагiчнага комплексу "Дзiцячы садок — сярэдняя школа" (Добрушскi раён): — Мой ву
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика