Егiпцяне адпомсцiлi Бушу...
Егiпцяне адпомсцiлi Бушу...
Банк тры дні пералiчваў 91 кг дробязi, назбiранай жабрачкай за 40 гадоў
Індыйская жабрачка Лакшмi Дас адкрыла рахунак у банку горада Калькута i паклала на яго 91 кiлаграм сабранай ёю дробязi — увогуле гэта чатыры вядры манет рознай вартасцi. Усяго жанчына назапасiла 30 тыс. рупiй (440 еўра). Некаторыя з манет ужо выйшлi з абарачэння, аднак у банку iх прыняць згадзiлiся. Паводле слоў прадстаўнiка банка, манеты давялося лiчыць некалькiм супрацоўнiкам на працягу трох дзён. Пакласцi грошы ў банк жабрачку пераканалi супрацоўнiкi палiцыi — з асцярогi, што грошы ў пажылой жанчыны могуць проста выкрасцi, паведамляе агенцтва РIА "Навiны". Лакшмi Дас пачала збiраць манеты 40 гадоў назад, калi ёй было 16 гадоў i яна толькi пачынала жабраваць на вулiцах горада. "Я адкладала грошы на той дзень, калi больш не змагу прасiць, — прызналася яна. — Я заўсёды ведала, што калi-небудзь стану старой i хворай, таму я эканомiла i назапасiла сабе на пенсiю". Егiпцяне адпомсцiлi Бушу...Арыгiнальным спосабам адпомсцiлi егiпецкiя гандляры былому амерыканскаму прэзiдэнту Бушу за трагедыi ў Iраку i Палесцiне — яны назвалi яго iмем самы танны гатунак фiнiкаў. Як паведамляе егiпецкi тэлеканал "Найл-Ньюс", штогод перад пачаткам святога для мусульман месяца рамадан егiпецкiя гандляры сухафруктамi даюць назвы розным гатункам фiнiкаў. Такiм арыгiнальным спосабам яны "падаграюць" попыт на свой тавар. Натуральна, што самыя лепшыя i дарагiя фiнiкi называюць у гонар найбольш папулярных у арабскiм свеце палiтычных дзеячаў, акцёраў i артыстаў эстрады. А самым танным гатункам, наадварот, даюць iмёны дзеячаў, якiх у арабскiх краiнах недалюблiваюць. Сёлета кiлаграм фiнiкаў гатунку Буш на каiрскiх кiрмашах можна купiць усяго за 7 егiпецкiх фунтаў (крыху больш за долар). Самыя ж дарагiя фiнiкi пад назвай "Шабах" (здань) каштуюць 30-40 егiпецкiх фунтаў. выставiў на продаж бурклiвую жонкуЖыхар брытанскага графства Глостэршыр, якому надакучылi скаргi жонкi, размясцiў у адным з часопiсаў аб’яву аб яе продажы. На прапанову адгукнулася дзесяць патэнцыйных пакупнiкоў, паведамляе АFР . Iндывiдуальны прадпрымальнiк Гэры Бэйтс, якому 38 гадоў, стамiўся ад нараканняў з боку жонкi на тое, што ён нiбы займаецца "ўсякай дробяззю", а не сур’ёзнай справай, вырашыў пазбавiцца ад яе з дапамогай аб’явы. Ён размясцiў паведамленне ў выданнi, якое спецыялiзуецца на прапановах аб куплi-продажы аўтамабiляў i гаспадарчых тавараў. "Бурклiвая жонка. Без падаткаў. Без тэхагляду. Выдатны стан, трохi iржы", — абвяшчала аб’ява, якую ён склаў, пакуль жонка глядзела тэлевiзар. Паводле слоў Бэйтса, ён зрабiў гэта жартам, аднак неўзабаве яму сталi тэлефанаваць з прапановай пакупнiкi, якiх зацiкавiла аб’ява. "Гэта было падобна на вар’яцтва", — пракаментаваў сiтуацыю мiстэр Бэйтс. Ён нават не думаў, што каго-небудзь усур’ёз зацiкавiць гэта аб’ява. Яго 40-гадовая жонка, шлюб з якой доўжыцца ўсяго каля года, даведаўшыся аб iнiцыятыве, учынiла яму "невялiкi скандал", аднак усё ж згадзiлася ўспрыняць тое, што адбылося, як жарт. У Еўрапарламенце забаранiлi звароты "мiс" i "мiсiс"Кiраўнiцтва Еўрапарламента апублiкавала брашуру "Нейтральная па палавой прыкмеце мова" ("Gеndеr-Nеutrаl Lаnguаgе"), у якой рэкамендуе звяртацца да жаночай часткi парламента толькi па поўных iмёнах, паведамляе газета Thе Tеlеgrарh. Такiм чынам, традыцыйныя звароты "мiсiс" i "мiс", "мадам" i "мадэмуазель", "фраў" i "фройляйн", "сеньёра" i "сеньярыта" выключаюцца. Як мяркуюць аўтары брашуры, традыцыйныя звароты, якiя вызначаюць статус жанчыны ў грамадстве — яе замужняе або незамужняе становiшча — з’яўляюцца дыскрымiнацыйнымi. У брашуры рэкамендуецца таксама замест складаных слоў, што ўтрымлiваюць частку "мужчына" ("mаn"), выкарыстоўваць iх сiнонiмы: замест "спартсмен" ("sроrtsmаn") — "атлет" ("аthlеtе"), замест "дзяржаўны чалавек" ("stаtеsmаn") — "палiтычны лiдар" ("роlitiсаl lеаdеr"). Гэтыя жа рэкамендацыi датычаць i прафесiй — "firеmаn" ("пажарнiк"), "роliсеmаn" ("палiцэйскi"), "sаlеsmаn" ("прадавец"). Iнiцыятыва па замене традыцыйных слоў "нейтральнымi па палавой прыкмеце" належыць генеральнаму сакратару Еўрапарламента Гаральду Ромеру. Аднак, па меркаваннi шатландскага члена парламента Струана Стывенсана, рэкамендацыi з’яўляюцца "вяршыняй палiткарэктнай дурасцi". Яго падтрымлiвае iншы парламентарый — Фiлiп Брэдбурн, якi не мае намеру змяняць свае звычкi ў зваротах да жанчын. Дарэчы, у 2002 годзе падчас прыняцця закона аб дапушчальным узроўнi шуму члены Еўрапарламента ледзь не забаранiлi iгру на дудзе. можна паразумнець з дапамогай дыеты?Эксперыменты, праведзеныя на мышах-пясчанках, пацвердзiлi старую гiпотэзу, што з дапамогай пэўнай дыеты можна паразумнець. Так, у навуковым часопiсе, якi выдаецца Масачусецкiм тэхналагiчным iнстытутам, апублiкаваны вынiкi серыi вопытаў, якiя паказалi, што рэчывы, якiя змяшчаюцца ў розных прадуктах харчавання, здольныя ўзмацнiць разумовыя здольнасцi. Адным пясчанкам выдавалiся порцыi рэчываў, неабходныя для здаровага функцыянавання мембран галаўнога мозгу. У склад iх рацыёну ўваходзiлi халiн (у вялiкай колькасцi прысутнiчае ў курыных яйках), урыдынманафасфат (утрымлiваецца ў бураках) i доказагексаенавая кiслата (рыбiн тлушч). Iншыя пясчанкi абыходзiлiся звычайным рацыёнам паддоследнага грызуна. Праз некалькi тыдняў вучоныя праверылi iнтэлектуальны ўзровень абедзвюх груп звяркоў. Высветлiлася, што пясчанкi, якiя сядзелi на "разумнай" дыеце, хутчэй вырашалi прапанаваныя задачы (напрыклад, хутчэй знаходзiлi дарогу ў лабiрынце), чым мышы з другой групы, якiх кармiлi, як звычайна. На падставе гэтага эксперыменту яго аўтары зрабiлi здагадку, што падобным чынам можна паляпшаць работу галаўнога мозгу чалавека. Тэма "як стаць разумным з дапамогай пэўнай ежы" прысутнiчае ў фальклоры многiх народаў свету. Першыя эксперыментальныя пацвярджэннi гэтай тэорыi былi атрыманы яшчэ ў канцы ХIХ стагоддзя. Аднак дагэтуль не было створана прадуктаў харчавання, рэальна здольных дапамагчы чалавеку паразумнець. У Швейцарыi рэабiлiтаваная ведзьма, пакараная 226 гадоў тамуУлады Швейцарыi пагадзiлiся афiцыйна рэабiлiтаваць "апошнюю ведзьму Еўропы" Ганну Гелдзi, якая была пакарана больш як два стагоддзi таму па абвiнавачваннi ў вядзьмарстве. Дзяржсавет кантона Гларус напярэдаднi 226-годдзя пакарання Гелдзi зацвердзiў рашэнне аб яе рэабiлiтацыi. Такiм чынам улады прызналi юрыдычную памылку, у вынiку якой 48-гадовая жанчына была прызнаная вiнаватай i абезгалоўлена 13 чэрвеня 1782 года, паведамляе РIА "Навiны". Паводле звестак архiўных дакументаў, Гелдзi працавала прыслужнiцай у доме гларускага суддзi i палiтыка Iаханеса Чудзi. Мяркуецца, што яна была палюбоўнiцай гаспадара, якi меў жонку i дзяцей, i ў нейкi момант прыстрашыла расказаць у горадзе аб iх сувязi. У адказ Чудзi абвiнавацiў прыслужнiцу ў спробе атруцiць яго дзяцей пры дапамозе вядзьмарства. Яго словы былi вырашальнымi, i жанчыну неадкладна пакаралі. Лонданцы б’юцца аб лiхтарныя слупыУлады Лондана б’юць трывогу: у 2007 годзе каля 68 тысяч жыхароў англiйскай сталiцы атрымалi траўмы рознай ступенi цяжару, наляцеўшы на лiхтарныя слупы, размаўляючы па мабiльных тэлефонах падчас руху або адпраўляючы SMS. Каб знiзiць колькасць няшчасных выпадкаў, мунiцыпалiтэт усходняга Лондана прыняў арыгiнальнае рашэнне: усе лiхтарныя слупы на Брык-лейн будуць загорнутыя ў паралон. Службовыя асобы лiчаць, што ў выпадку, калi эксперымент будзе ўдалым i колькасць траўмаў зменшыцца, у паралон будуць "апранутыя" слупы i на iншых лонданскiх вулiцах.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Арыгiнальным спосабам адпомсцiлi егiпецкiя гандляры былому амерыканскаму прэзiдэнту Бушу за трагедыi ў Iраку i Палесцiне — яны назвалi яго iмем самы т
|
|