...
...
У Мiнскай вобласцi будуць уводзiцца абмежаваннi на продаж спiртнога, сказаў на сесii Мiнскага абласнога савета дэпутатаў першы намеснiк старшынi Мiнаблвыканкама Вiктар Шчацько. Адной з мераў стане забарона на рэалiзацыю алкагольных напояў у крамах пасля 21-22 гадзiн. Да 24.00 будзе дазволена прадаваць спiртное толькi рэстаранам i кавярням. Беларускiя школы зноў зачыненыя на каранцiн: цяпер iх 36 у пяцi раёнах рэспублiкi, хоць яшчэ 11 сакавiка было 11. У асноўным зачыненыя школы ў Вiцебскай вобласцi — 33. Спецыялiсты лiчаць, што ў большасцi выпадкаў размова iдзе аб вiрусных iнфекцыях, а не аб грыпе. Амаль 9 кг ртуцi выявiлi супрацоўнiкi МНС у Слаўгарадзе. У падсобным памяшканнi склада будматэрыялаў ртуць пралiлася на плошчы 2 кв.м., знойдзена таксама 5 герметычна зачыненых груш са ртуццю агульнай вагай 8 кг 750 гр. Спецыялiсты правялi дэмеркурызацыю, пацярпелых няма. Пракуратура Мiнскай вобласцi ўзбудзiла крымiнальную справу ў дачыненнi да аднаго з кiраўнiкоў Мiнскага фарфоравага завода за вымагальнiцтва i атрыманне ад камерсантаў 10%-га "адкату". Падазроны вымагаў i атрымаў Br3 млн ад прадстаўнiкоў камерцыйнай службы за заключэнне на выгадных умовах дамовы на абслугоўванне абагравальнага абсталявання завода. Чатырох браканьераў затрымалi лiдскiя памежнiкi ў Шчучынскiм раёне. Мясцовыя жыхары палявалi на дзiчыну з парушэннем правiлаў, без належнага дазволу. Парушальнiкi прыцягнутыя да адмiнiстрацыйнай адказнасцi, у iх канфiскаваныя стрэльбы. ПОЎНЫ АБЗАЦУ Вялiкабрытанii спрабуюць вылечыць лысага вожыка. Урачы шпiталя для жывёлы звярнулiся па дапамогу да спецыялiстаў у галiне нетрадыцыйнай медыцыны пасля таго, як усе спробы вылечыць вожыка, якi страцiў усе iголкi, закончылiся няўдачай. Жывёлiне за незвычайны знешнi выгляд далi мянушку Бульбiна — ён сапраўды падобны на бульбiну, асаблiва калi скручваецца. Вожыка не могуць выпусцiць на волю, бо без калючак ён безабаронны, акрамя гэтага, можа загiнуць ад пераахаладжэння. Бульбiне штодзень робяць павiльгатняльны масаж з ласьёнам для немаўлят, бо яго скура пастаянна высыхае. Увесь персанал вельмi любiць вожыка, аднак усе iмкнуцца вылечыць яго i адпусцiць на волю. Палiцыя амерыканскага штата Калiфорнiя арыштавала мужчыну, якi ўкраў машыну "хуткай дапамогi", што прыехала яму на дапамогу пасля ДТЗ. 20-гадовы малады чалавек урэзаўся на аўтамабiлi ў дрэва, не справiўшыся з кiраваннем. Калi прыбыла "хуткая", ён ад дапамогi адмовiўся. Замест гэтага ён ускочыў у аўтамабiль "хуткай" i знiк. Супрацоўнiкi дарожнай службы затрымалi парушальнiка i перадалi палiцыi. Яго абвiнавачваюць у крадзяжы аўтамабiля, ухiленнi ад выканання патрабаванняў афiцэра палiцыi i яздзе ў нецвярозым стане. Паводле паведамленняў карэспандэнтаў "Звязды" і інфармагенцтваў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Вялiкабрытанii спрабуюць вылечыць лысага вожыка. Урачы шпiталя для жывёлы звярнулiся па дапамогу да спецыялiстаў у галiне нетрадыцыйнай медыцыны па
|
|