Без добрай кармы флэшкi не будзе?
Без добрай кармы флэшкi не будзе?
Сёння з ранiцы я зразумеў, што нармальнага, чалавечага бiзнэсу ў нас не будзе яшчэ некалькi дзесяцiгоддзяў. Вiдаць, пакуль не вырасце некалькi новых пакаленняў... Здаецца, якая дробязь — мне захацелася купiць сабе флэшку. Нармальная жаданне ў стагоддзе лiчбавых тэхналогiй, камп’ютараў i ноўтбукаў. І зрабiў усё па-цывiлiзаванаму, як прынята ў сучасных еўрапейцаў цi амерыканцаў — залез у iнтэрнэт, знайшоў патрэбную мне мадэль флэшкi па прымальнай для мяне цане ў адной з iнтэрнэт-крамаў. Там нават i адрас рэальны быў — можна было да iх самому завiтаць i флэшачку забраць, каб кур’ера палову дня не чакаць. "Ну, — думаю, — вось яно, маё шчасце, куплю сабе флэшачку на 8 гiгабайт i не буду з дыскамi цягацца". Ужо ехаць збiраўся, ды вырашыў спачатку высветлiць, цi ёсць яна ў iх у наяўнасцi. I завязалася ў нас перапiска, пасля якой у мяне i ўзнiклi сумненнi наконт блiзкай светлай будучынi айчыннага бiзнэсу. Цытую прыкладны ход размовы. Я: — Дзень добры! Цi ёсць у наяўнасцi вось такая мадэль? Рribаmbаs.bу: — Добры. Не. Я: — Шкада :( Вы б на сайт прайс якi вешалi, а то вiсiць шмат — а ў наяўнасцi няма. Рribаmbаs.bу: — Тавар не заўсёды ў наяўнасцi, у яго ёсць уласцiвасць заканчвацца. Што зробiш, калi Вам проста не шанцуе, Вам бы карму сваю змянiць, можа, больш удачлiвым будзеце. Я: — Як варыянт, але было б яшчэ лагiчным, каб Вы з сайта здымалi цэны на той тавар, якога няма, а потым, пры з’яўленнi, зноў ставiлi :) Рribаmbаs.bу: — Адчынiце сваю краму i будзеце рабiць так, як Вам захочацца, калi, вядома, гэта ў Вас атрымаецца. Тавар можа некалькi разоў у дзень заканчвацца, i яго могуць падвозiць iзноў, таму нават няма сэнсу ў Вашай прапанове. Да таго ж на сайтах iнтэрнэт-крамаў пiшуць: "удакладняйце наяўнасць тавару". Вось такiя пiрагi. Сяджу i думаю, як кажуць, цi то лыжы не едуць, цi са мной нешта не ў парадку. Мне чамусьцi здавалася, што ў iнтэрнэце гандлем займаюцца людзi маладыя, сучасныя, "прасунутыя"... А то такое адчуванне, быццам я не за свае грошы флэшку купляю, а спрабую на халяву яе ў латарэю выйграць... Ну i ладна, пайду шукаць шчасця i выпраўляць карму ў iншым месцы, мне ж без рознiцы, дзе флэшку купляць. Павел БЕРАСНЕЎ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння з ранiцы я зразумеў, што нармальнага, чалавечага бiзнэсу ў нас не будзе яшчэ некалькi дзесяцiгоддзяў. Вiдаць, пакуль не вырасце некалькi новых п
|
|