21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Напачатку, арандатар, ствары ўмовы!

26.08.2009 12:08 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Напачатку, арандатар, ствары ўмовы!

Арандатарам рыбалоўных угоддзяў, якiя прызначаны для арганiзацыi платнай аматарскай лоўлi, плануюць забаранiць браць плату з рыбакоў, пакуль не будзе ўладкавана берагавая лiнiя. Маецца на ўвазе будаўнiцтва кладак, прыпынкаў транспарту, устаноўка кантэйнераў для смецця, прыбiральняў i iнш. Прынамсi, такую думку агучыў начальнiк Дзяржаўнай iнспекцыi аховы жывёльнага i раслiннага свету пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь Мiхаiл Арэшка.

Паводле яго слоў, многiя рыбаловы-аматары скардзiлiся на тое, што арандатары ўгоддзяў немаведама за што бяруць з iх грошы. Таму сiтуацыя была разгледжана сумесна з Мiнiстэрствам сельскай гаспадаркi i харчавання, вынiкам чаго стала прапанова аб унясеннi змяненняў у правiлы, якая зараз узгадняецца. Зноў жа, абапiраючыся на прапановы аматараў, вырашана зрабiць правiлы для арандатараў больш жорсткiмi: па ўлiку ўлову, абазначэннi месца лоўлi рыбы.

Паводле слоў начальнiка Дзяржiнспекцыi, зараз актыўна абмяркоўваецца ўнясенне змяненняў у правiлы рыбалоўства. Напрыклад, прапрацоўваецца пытанне, каб аматарскiя прылады рыбалоўства на вадаёмах не былi безгаспадарчымi. Паводле вопыту некаторых iншых краiн, у прыватнасцi, прапануецца на стаўных прыладах пазначаць адрас рыбалова. Ёсць прапанова i па абмежаваннi колькасцi прыладаў лоўлi. Яшчэ адна з iх датычыць магчымага вызначэння шырынi берагавой лiнii, якую можа заняць рыбалоў. У краiнах Балтыi, скажам, рыбаловы абмежаваныя 10 метрамi. Не выключана таксама, што аматараў рыбалкi абавяжуць сачыць за санiтарным станам берагавой лiнii.

Як было агучана, патрабуе вырашэння i праблема, звязаная з падводнай лоўляй рыбы. Згодна з правiламi, на некаторых вадаёмах дазволена так званая iнтэнсiўная лоўля — на большую колькасць кручкоў, чым звычайна, тролiнг i падводнае паляванне. Дык вось "звычайныя" рыбаловы лiчаць, да прыкладу, што iх калегi-"падводнiкi" фактычна "выбiваюць" матачны статак: адстрэльваюць буйную рыбу, якая падаўжае "рыбiн род".

Сяргей РАСОЛЬКА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Арандатарам рыбалоўных угоддзяў, якiя прызначаны для арганiзацыi платнай аматарскай лоўлi, плануюць забаранiць браць плату з рыбакоў, пакуль не будзе
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика