Вяртанне бусла
Вяртанне бусла
Бусел — велiчная, грацыёзная птушка, адна з самых любiмых i шануемых славянамi. Лiчыцца, што гэтыя птушкi разумеюць чалавечую мову, што яны мудрыя i справядлiвыя, чулыя — могуць плакаць сапраўднымi слязьмi — i наладжваюць вяселлi, быццам людзi. Сямейныя пары буслоў непадзельныя. Часцей за ўсё, калi адзiн з буслоў гiне, другi таксама ахвяруе сваiм жыццём. У адным з паданняў iдзе гаворка аб тым, што ў бусла ператварылi чалавека, якому было даручана аднесцi i кiнуць у мора мех з гадамi (змеямi, яшчаркамi, жабамi), але з-за сваёй празмернай цiкаўнасцi чалавек не паслухаўся загаду i зазiрнуў у мех. Гады распаўзлiся па зямлi. У пакаранне Бог ператварыў чалавека ў бусла i загадаў збiраць гадаў i выратоўваць ад iх людзей. Ад сораму ў бусла пачырванелi ногi i дзюба, якiя засталiся чырвонымi i па сёння. l Буслы лiчацца ахоўнiкамi сямейнага шчасця i дабрабыту. Гэта птушка па ўяўленнях нашых продкаў прыносiць у хаты бацькоўскае шчасце — дзяцей. Менавiта таму, што буслы першымi абвяшчаюць надыход вясны — нясуць вестку аб абуджэннi прыроды, з прыняццем хрысцiянства прылёт буслоў пачалi звязваць з Благавешчаннем Марыi. l Лiчылася, што калi бусел падчас вяселля сядзе на комiн, у маладых хутка народзiцца дзiця. l Калi бусел снiцца жанчыне — да цяжарнасцi цi нараджэння сына. l Бусел — ахоўнiк хаты ад бяды i нястачы. І калi на даху хаты пасялiўся бусел, гэта прадказвала багацце i дабрабыт у сям’i. l Павер’i аб буслах, якiя прыносяць поспех i шчасце ў хату, натхнялi гаспадароў дапамагаць буслам у будаўнiцтве iх гнёздаў: для гэтага на даху замацоўвалi старое кола. Але iснавала правiла — гэта павiнен быў зрабiць нежанаты хлопец з дапамогай незамужняй дзяўчыны. У такiм выпадку буслы абавязкова паселяцца на гэтым даху, а хлопец з дзяўчынай хутка возьмуць шлюб. l Калi гаспадыня хаты была бяздзетнай, на падворак запрашалi буслоў — з надзеяй, што за добрае стаўленне да гэтай свяшчэннай птушкi Бог падаруе iм дзiця. l Калi бусел са сваёй сям’ёй сам пакiнуў гняздо, гэта значыць, што ў хаце можа адбыцца штосьцi дрэннае: пажар, удар маланкi i г.д. l Пакрыўдзiць бусла, зруйнаваць яго гняздо было цяжкiм грахом. l Убачыць ранняй вясной першага бусла ў палёце прадказвала цудоўнае здароўе на ўвесь год, добры ўраджай, а для незамужняй дзяўчыны — вяселле ў гэтым годзе. А калi ўвесну ўпершыню ўбачыце бусла, якi сядзiць на гняздзе, гэта не прадказвае нiчога добрага. l Убачыць пару буслоў — да вяселля i лёгкiх родаў. Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Бусел — велiчная, грацыёзная птушка, адна з самых любiмых i шануемых славянамi. Лiчыцца, што гэтыя птушкi разумеюць чалавечую мову, што яны мудрыя i с
|
|