21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Кацярына Мішына: Ірландка гатова была выштурхнуць мяне з дарожкi

26.08.2009 12:08 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Кацярына Мішына: Ірландка гатова была выштурхнуць мяне з дарожкi

З сёлетняга чэмпiянату Еўропы па лёгкай атлетыцы ў памяшканнях зборная Беларусi вярнулася з адным медалём — бронзай у жаночай эстафеце 4 па 400 м. У Турын ехалi ў асноўным маладыя спартсмены, якiя будуць рыхтавацца да гульняў 2012 i 2016 гадоў. Жаночая эстафета — не выключэнне, прычым камандай у такiм складзе дзяўчаты дагэтуль не выступалi нiдзе, нават дома. Але разлiк трэнераў быў правiльным — першае выступленне Алёны Кiевiч, Кацярыны Бобрык, Ганны Ташпулатавай i Кацярыны Мiшынай прынесла медаль. Адна з гераiнь турынскага трыумфу беларускай эстафеты, 20-гадовая Кацярына Мiшына, расказала, якiм быў гэты чэмпiянат для беларускай каманды.

— Разлiчвалi, што ўдасца заваяваць медаль?

 

— У нас не было нiякiх спадзяванняў. Але ў чэмпiянаце ўдзельнiчала ўсяго шэсць жаночых эстафетных камандаў. Таму ехалi з думкай, што ў любым выпадку сталi фiналiсткамi чэмпiянату Еўропы, сама меней — шостымi будзем. Калi пачалi прыкiдваць сiлы, зразумелi, што ёсць шанц змагацца за медаль. Iрландыя, наш асноўны канкурэнт, — не слабая каманда, там дзяўчаты — аматаркi паштурхаць супернiц на дарожцы. Яны адчулi нашу моц i баялiся, вырашылi нас штурхаць. Толькi першы этап кожны бяжыць па сваёй дарожцы, а потым мы сыходзiлi i беглi па агульных. Там могуць i затаптаць, калi ўпадзеш. Калi Алёна Кiевiч на першым этапе перадала палачку першай, мы зразумелi, што трэба працягваць у тым жа духу. Калi прабеглi дыстанцыю, у нас быў шок. Мы нi з кiм не размаўлялi, iшлi ўчатырох — i нi слова. Сустрэлi Таццяну Мiхайлаўну (Ледаўскую, старшага трэнера па спрынце — x), яна кажа: "Дзяўчаты, вы трэцiя!" Толькi тут мы прыйшлi ў сябе. На ўзнагароджаннi па-сапраўднаму адчулi, што мы — трэцiя! Эмоцыi неперадавальныя!

— Чаму менавiта вас паставiлi на апошнi этап?

— Я паказала гэтай зiмой лепшы вынiк у рэспублiцы, таму i паставiлi. Гэта было жудасна. Такая вялiкая адказнасць. Я б не змагла сабе дараваць, калi б мяне хтосьцi абагнаў.

— А атрымалася нават самой абагнаць...

— Так, старалася з усёй моцы. Эстафету мне перадалi чацвёртай, на сваiм этапе я перагнала iрландку.

— Як абагнала — таксама штурхнула?

— На дыстанцыях 400, 800 метраў непажадана абыходзiць супернiка на вiражах, бо ўласная траекторыя павялiчваецца. Але я зразумела, што на прамой мне будзе складана яе абагнаць, i яна будзе гэтага чакаць i штурхацца локцямi з усёй моцы. Можа выпхнуць мяне з дарожак, бо дзяўчынка там — дзве мяне. Вылецець з дарожак было страшнавата, я вырашыла абыходзiць яе на вiражы. Абагнала i адразу пабегла хутка-хутка, каб яна i не падумала мяне даганяць. Бо i ў спiну яшчэ можна атрымаць штуршок.

— Хто першы павiншаваў з медалём?

— Бацькi, потым муж. Усе глядзелi "Еўраспорт", перажывалi. Нас вельмi дрэнна транслявалi, яны бачылi толькi Алёну Кiевiч на першым этапе, а потым паказвалi толькi расiянак i англiчанак, бо яны iшлi з адрывам, астатнiя засталiся за кадрам. Бацькi ўбачылi толькi мой фiнiш, i нават спачатку падумалi, што я — чацвёртая. А муж увогуле выйшаў з пакоя на маiм этапе — ён не можа глядзець, як я бягу. Таксама ва ўсiх быў шок.

Пасля гэтага чэмпiянату мы зразумелi, што ва ўсiх такiя ж рукi, ногi. Летам будзем адбiрацца ў Каўнас на чэмпiянат Еўропы. Там будзем iмкнуцца змагацца з Расiяй, не саступаць ёй. I спадзявацца на серабро цi золата. Бронзу ўжо не хочам, трэба заваяваць медаль больш высокага гатунку.

— Спадабалася ў Iталii?

— Горад вельмi прыгожы, вялiкi, але паколькi мы выступалi ў апошнi дзень, пагуляць не давялося. Пабачылi толькi Турынскую плашчанiцу. Сустрэлi i размясцiлi нас выдатна, жылi мы нават па адной у нумары. Кармiлi добра — традыцыйнай iтальянскай макаронай. Мяса, рыбу — усё смажылi перад намi. Напоi, садавiна, агароднiна, нават дынi i ананасы былi. Але без накладак не абышлося. У першы дзень паехалi ў манеж на размiнку — аўтобус нас адвёз у дзевяць ранiцы, назад павiнен быў адправiцца ў гадзiну дня. Мы размiнаемся, бачым, што ў манежы акрамя нас нiкога не засталося. А да адпраўлення аўтобуса яшчэ тры гадзiны. Пайшлi фатаграфавацца, вывучаць манеж. Хадзiлi-хадзiлi, у гадзiну iдзём садзiцца на аўтобус — а яго няма. Стаiм пад дажджом, чакаем, праходзiць паўгадзiны. Мы разумеем, што тут штосьцi не тое. У кiраўнiцтве былi людзi, якiя ведалi французскую, нямецкую мовы, яны пайшлi даведацца, дзе ж аўтобус. Нам растлумачылi: на iтальянскай мове (!) яны аб’явiлi, што ў 12 гадзiн адправiўся апошнi аўтобус. А мы, не ведаючы iтальянскай, так маглi б там i да вечара прасядзець. Нас потым распiхалi ў нейкiя машыны, адвезлi ў гасцiнiцу, мы былi ўсе мокрыя, замерзлi.

Нязручна было тое, што на трыбунах нам не было дзе сядзець. Наведвальнiкаў шмат, усе бiлеты былi прададзеныя, нам выдзелiлi толькi адну трыбуну на ўсе каманды. Спартсменаў было многа, хто сядзеў на прыступках, хто па два чалавекi на адным сядзеннi. Было страшнавата, калi ты выходзiш на дарожку, усе крычаць, пляскаюць, уся ўвага толькi на цябе. Эстафета 4 па 400 была заключным вiдам спаборнiцтваў, уся наша каманда хварэла за нас. Усе гэтыя воплескi, тупат заходзiлi проста ў сэрца. Ногi пачынаюць бегчы самi, калi табе крычаць "Давай, даганяй!"

— Забег адбыўся восьмага сакавiка. Была двайная нагода адсвяткаваць першы медаль...

— На банкеце на столiках стаяла iтальянскае вiно. Але на такiх эмоцыях i вiно не патрэбна, яны паглыналi ўсё. Вар’яцкая радасць, асаблiва калi ведаеш, што медаль у руцэ i нiхто яго не адбярэ. Баялiся згубiць, аддалi iх Таццяне Мiхайлаўне, каб нiхто не скраў. У гасцiнiцы зразумелi, што класцiся спаць няма сэнсу, бо ў чатыры ранiцы трэба ехаць у аэрапорт.

— Працягвалi адзначаць?

— Сядзелi ў пакоi i абмяркоўвалi свой забег. Увогуле, пасля таго, як селi ў аўтобус пасля забегу, цэлыя суткi ў нас размовы былi толькi пра эстафету.

— Дзе, дарэчы, зараз медаль?

— З сабой, у сумцы. А дома будзе вiсець на сцяне. Я i нумар свой буду захоўваць, яны, нумары, дарэчы, былi iмяннымi — Мiшына, Ташпулатава, Кiевiч i Бобрык. Усё-такi першы медаль з дарослых спаборнiцтваў. Спадзяюся, не апошнi.

— Якiя сувенiры прывезлi з Iталii?

— Арганiзатары, акрамя медаля, нам уручылi мёд, вiно, алiўкавае масла i мандарыны з апельсiнамi. Прывезла iтальянскую макарону, макасiны, духi, парфуму. Цэны там немаленькiя. У нас можна штосьцi i танней купiць.

— Штосьцi не верыцца...

— Спартыўныя рэчы — дакладна. Мы глядзелi красоўкi — кошт пачынаўся са 120 еўра.

— Дзiўна, што ў Iталii ў краме вы шукаеце красоўкi...

— А што, раптам там — танней. У нас у камандзе кожны падбiрае абутак самастойна, даводзiцца пабегаць.

— А кофтачкi, сукеначкi, iншыя прыемныя жаночаму сэрцу дробязi?

— Цэны там у асноўным з 10 еўра пачынаюцца i вышэйшыя. 3 сакавiка скончылiся ўсе распродажы, мы спазнiлiся. Дагэтуль там былi вар’яцкiя знiжкi — па 70, 90 %. Але гэта не галоўнае. Прыемна, што не проста так на чэмпiянат з’ездзiлi.

Алена АЎЧЫННIКАВА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З сёлетняга чэмпiянату Еўропы па лёгкай атлетыцы ў памяшканнях зборная Беларусi вярнулася з адным медалём — бронзай у жаночай эстафеце 4 па 400 м. У Т
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика