21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

22 САКАВІКА — САРАКI, СОРАКI, САРОКI, САРАКАСВЯТЫЯ

26.08.2009 12:08 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

22 САКАВІКА — САРАКI, СОРАКI, САРОКI, САРАКАСВЯТЫЯ

Калi ад Грамнiц да дня Сарака пакутнiкаў трымаецца добрае надвор’е, не iдуць дажджы i не псуецца дарога, то чакаецца ўлетку засуха.

Калi на Саракi вол можа пад вуглом будынiны напiцца ўволю — будзе добрая вясна.

Калi Саракi заспелi снег на стрэхах, то на Дабравешчанне на зямлi застанецца снег, а на Юр’е — на гарах.

Калi на Саракi вол можа пад вуглом будынiны напiцца ўволю — будзе добрая вясна.

Калi Саракi заспелi снег на стрэхах, то на Дабравешчанне на зямлi застанецца снег, а на Юр’е — на гарах.

Саракi — гэты дзень з’яўляецца адным з самых знамянальных у народнай традыцыi, лiчыцца, што ў гэты час дадому вяртаецца "40 выраяў". Вiтаючы птушак, якiя вярнулiся са свету продкаў i прынеслi вестку аб тым, што зiма ўжо мiнула, жанчыны пяклi з цеста сорак жаваронкаў — булак у выглядзе птушак. Дзецi бегалi з iмi па вёсцы, трымаючы на выцягнутай руцэ цi на доўгай галiнцы. Пры гэтым дзецi спявалi кароткiя песнi-заклiкалкi: "Жаваронкi, прыляцiце, красна лецейка прынясiце!"

l У гэты дзень гаспадынi пеклi таксама 40 шарыкаў — "саракi святыя, калабаны залатыя", i кожны дзень па адным iх выкiдвалi за вокны i казалi: "Мароз, чырвоны нос, вось табе хлеб i авёс, а зараз сыходзь па-добраму!". У народзе верылi, што Мароз, якi пад’есць хлебных шарыкаў, сыйдзе да наступнага года i не будзе перашкаджаць сялянам вясновымi прымаразкамi. Па колькасцi спечаных шарыкаў было зручна падлiчваць 40 ранiшнiкаў, пасля якiх сеялi грэчку, высаджвалi капусту.

Свята Саракоў непарыўна звязана з сiмволiкай лiку 40:

l Лiчылi, што ў дзень ушанавання 40 пакутнiкаў з-за мора (з "выраю") прылятаюць сорак птушак.

l Пасля ранiшняга набажэнства ў царкве сяляне ладзiлi святочны стол, за якiм узгадвалi 40 пакутнiкаў, якiя пацярпелi за веру Хрыстову, i сваiх загiнулых воiнаў-сваякоў.

l На стол ставiлi печыва ў выглядзе птушак (жаваронкаў) па колькасцi членаў сям’i. У адной з такiх птушак абавязкова запякалi манету: той, хто яе знаходзiў, атрымлiваў поспех i ўдачу ва ўсiх справах на ўвесь год. Манету-талiсман захоўвалi на бажнiцы ў чырвоным куце цi насiлi з сабой — на шчасце.

l У жаваронках можна было запячы пярсцёнак: дзяўчына, якая яго знаходзiла, рыхтавалася ў гэтым годзе выйсцi замуж.

l Каб твар быў прыгожым, румяным, а цела белым i здаровым, неабходна было памыцца талай вадой са снегу, сабранага на дзень 40 пакутнiкаў.

l Каб вашу гаспадарку не пакiдаў дабрабыт i прыбытак, абавязкова неабходна было ў гэты дзень пачаставаць жаваронкамi беднату i блажэнных.

l У гэты дзень трэба было пакласцi пачатак сельскагаспадарчым работам: "Святыя Саракi — у поле саху валаклi".

Аксана КАТОВIЧ, Янка КРУК.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Саракi — гэты дзень з’яўляецца адным з самых знамянальных у народнай традыцыi, лiчыцца, што ў гэты час дадому вяртаецца "40 выраяў". Вiтаючы
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика