Галоўная падстава для бальнiчнага — наяўнасць непрацаздольнасцi
Галоўная падстава для бальнiчнага — наяўнасць непрацаздольнасцi
"Звязда" нядаўна паведамляла, што хворы на прастуду чалавек, якi сеў за руль аўтамабiля, уяўляе для ўсiх удзельнiкаў дарожнага руху сур’ёзную пагрозу. А як быць з хворым чалавекам, якi прыходзiць на працу i заражае сваiх калег? Нядаўна я моцна прастудзiлася, але тэмпературы ў мяне не было. Я ўвогуле рэдка хварэю з тэмпературай, таму пераношу прастуду на нагах. А якi сэнс звяртацца ў палiклiнiку? Але на гэты раз мае калегi ласкава-настойлiва "параiлi" мне хварэць усё ж такi дома. Давялося iсцi ў палiклiнiку. Не стала выклiкаць участковага ўрача дадому, пашкадавала яго — усё ж такi ў горадзе эпiдэмiя грыпу. Тры гадзiны правяла хворая ў чарзе, каб пачуць, як я i меркавала, што падстаў для выдачы бальнiчнага лiстка няма, таму што ў мяне няма тэмпературы. А лекi, якiя параiў прымаць урач, як i яго рэкамендацыi, аказалiся абсалютна бескарысныя. У любой аптэцы можна параiцца з фармацэўтычным работнiкам i атрымаць не менш квалiфiкаваныя парады. Цi варта казаць, як "узрадавалiся" мае калегi, пабачыўшы мяне на наступны дзень на працоўным месцы... Таццяна М., г. Мiнск. У мяне трое дзяцей, двое з iх яшчэ зусiм маленькiя. Але я ў дэкрэтным адпачынку не сяджу, працую... Нядаўна дзецi захварэлi на прастуду. Мне давялося браць бальнiчны лiсток па догляду за хворымi дзецьмi. У рэшце рэшт, я i сама заразiлася ад малых. Ляжала з высокай тэмпературай, немагчыма было галаву ад падушкi адарваць. Хацела, каб бальнiчны на дзяцей аформiў на сябе муж, а я б адкрыла б бальнiчны ўжо ў сувязi са сваёй хваробай. Мне сказалi, што так рабiць нельга. У вынiку дзецi ачунялi, а я хворая вымушана была пайсцi на працу. Тэмпературы на той момант ужо не было, але i кашаль, i слабасць, i насмарк, так бы мовiць, увесь "букет" сiмптомаў быў у наяўнасцi. У сувязi з гэтым у мяне пытанне:чаму хворай мацi не даюць хварэць? Няўжо ў нашай сiтуацыi нельга было аформiць бальнiчны на мужа? I на колькi дзён можа выдавацца бальнiчны? А.Ч, г. Мiнск. г. Мiнск.У мяне трое дзяцей, двое з iх яшчэ зусiм маленькiя. Але я ў дэкрэтным адпачынку не сяджу, працую... Нядаўна дзецi захварэлi на прастуду. Мне давялося браць бальнiчны лiсток па догляду за хворымi дзецьмi. У рэшце рэшт, я i сама заразiлася ад малых. Ляжала з высокай тэмпературай, немагчыма было галаву ад падушкi адарваць. Хацела, каб бальнiчны на дзяцей аформiў на сябе муж, а я б адкрыла б бальнiчны ўжо ў сувязi са сваёй хваробай. Мне сказалi, што так рабiць нельга. У вынiку дзецi ачунялi, а я хворая вымушана была пайсцi на працу. Тэмпературы на той момант ужо не было, але i кашаль, i слабасць, i насмарк, так бы мовiць, увесь "букет" сiмптомаў быў у наяўнасцi. У сувязi з гэтым у мяне пытанне:чаму хворай мацi не даюць хварэць? Няўжо ў нашай сiтуацыi нельга было аформiць бальнiчны на мужа? I на колькi дзён можа выдавацца бальнiчны? А.Ч, г. Мiнск. Цяпер што датычыцца другога пытання. Калi мацi дзяцей захварэла i не ў стане даглядаць хворых дзяцей, лiсток непрацаздольнасцi можа быць аформлены на бацьку дзяцей, бабулю цi iншых сваякоў, якiя ажыццяўляюць непасрэдны догляд за дзецьмi, i якiя не могуць гэта рабiць без вызвалення ад працы. Вашу чытачку цiкавiла таксама, цi магла яна пасля выздараўлення дзяцей звярнуцца па адкрыццё бальнiчнага лiстка ў сувязi са сваёй хваробай. Зразумела, магла. I, як i ў першым выпадку, урач павiнен быў кiравацца не наяўнасцю цi адсутнасцю тэмпературы, а ацэньваць непрацаздольнасць пацыенткi. Пры амбулаторным лячэннi ўрач пасля асабiстага агляду хворага можа выдаць лiсток непрацаздольнасцi тэрмiнам да 6 каляндарных дзён (адразу на 6 дзён або па частках, калi патрабуецца частае назiранне за хворым). Падоўжыць лiсток непрацаздольнасцi ён можа толькi сумесна з загадчыкам аддзялення, а там, дзе яго няма — са старшынёй урачэбна-кансультацыйнай камiсii, намеснiкам галоўнага ўрача цi галоўным урачом. Урач агульнай практыкi, урач участковай бальнiцы (амбулаторыi), калi ён працуе адзiн, мае права выдаваць лiсток непрацаздольнасцi пры амбулаторным i стацыянарным лячэннi асабiста на ўвесь перыяд часовай страты працаздольнасцi, але не больш чым на 14 каляндарных дзён запар па адным выпадку непрацаздольнасцi. У выпадку захворвання дзiцяцi бальнiчны афармляецца на тэрмiн да 6 каляндарных дзён (адначасова цi па частках) i можа быць падоўжаны да 14 каляндарных дзён. А калi дзiця працягвае хварэць, то выдаюць даведку, якая не аплачваецца. — Калi ўчастковы ўрач адмаўляе ў выдачы лiстка непрацаздольнасцi, а пацыент лiчыць, што мае на яго права, трэба звяртацца да загадчыка аддзялення цi намеснiка галоўнага ўрача па медыцынскай экспертызе i рэабiлiтацыi, — дадала Людмiла Жылевiч. — Яны павiнны гэту праблему вырашыць. Надзея НIКАЛАЕВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Звязда" нядаўна паведамляла, што хворы на прастуду чалавек, якi сеў за руль аўтамабiля, уяўляе для ўсiх удзельнiкаў дарожнага руху сур’ёзну |
|