21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Апазіцыя: канфлікт бацькоў і дзяцей

26.08.2009 15:44 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

27 марта 2009 Общество
Ірына ВІТАЛЕВІЧ, Svabodaby.net

Былая дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Вольга Абрамава ў сваім інтэрнэт-дзённіку напісала пра раскол беларускай апазіцыі. Маўляў, “члены партый з 1905 года” не жадаюць цярпець новых альбо маладых канкурэнтаў”.

Ці сапраўды праблема бацькоў і дзяцей у беларускай апазіцыі стаіць так востра?

"З КАЛЯКІНЫМ НАМ НЕ ПА ДАРОЗЕ…"

Былы палітзняволены, экс-актывіст кампаніі па назіранні за выбарамі “Партнёрства” Цімафей Дранчук не лічыць невырашальнай праблему паразумення сталых і маладых апазіцыянераў. На яго думку, праблема бацькоў і дзяцей існуе ў любой сферы жыцця.

“Дарослыя палітыкі, з якімі я меў гонар працаваць, прынеслі ў мае палітычныя перспектывы пераважна станоўчае, — гаворыць Дранчук. — Напрыклад, толькі пазітыўныя словы я магу сказаць пра Анатоля Лябедзьку, Зміцера Бандарэнку, Андрэя Саннікава. Нават нягледзячы на тое, што мы цяпер разам не працуем. І пра нейкія гадасці, якія б дарослыя палітыкі рабілі моладзі, мне, прынамсі, невядома”.

А вось для камуніста Сяргея Калякіна ў Цімафея Дранчука кампліментаў не знайшлося.

“Асабіста мне з Сяргеем Калякіным не па дарозе, — гаворыць Цімафей. — Ён камуніст, а я як малады дэмакрат камуністаў проста не ўспрымаю і лічу, што ў нашым палітычным жыцці месца ім няма. Але гэта, хутчэй, выключэнне”.

Да ўсіх астатніх дарослых палітыкаў Дранчук ставіцца як да сваіх настаўнікаў.

“Яны маюць моцны досвед, і, на мой погляд, тыя нешматлікія перавагі, што ёсць у сённяшнім палітычным жыцці, дасягнуты менавіта дзякуючы маім старэйшым калегам”, — кажа Дранчук.

"НА БЕЛАРУСІ ЁСЦЬ ТРЫ ПАЛІТЫКІ - МІЛІНКЕВІЧ, ЛУКАШЭНКА І ПАЗЬНЯК"

Сустаршыя аргкамітэта па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Павел Севярынец мяркуе, што неабходнасць змены пакаленняў у беларускай апазіцыі наспела даўным-даўно.
Павел Севярынец (на фота злева) лічыць Аляксандра Мілінкевіча палітыкам нацыянальнага маштабу

“І не толькі з-за ўзросту, але і з-за светапоглядных установак, — тлумачыць Павел Севярынец. — У пакалення, якое кіравала апазіцыяй апошнія гады (Лябедзька, Івашкевіч, Вячорка), ёсць вельмі простая ўстаноўка: усё, што робіцца гэтай уладай — кепска, а калі мы прыйдзем, то зробім лепш. Устаноўкі, што былі ў пакалення Зянона Пазьняка, і ўстаноўкі сённяшняга пакалення “Маладога фронту”, БХД, на мой погляд, больш глыбокія, бо зыходзяць з інтарэсаў краіны і маральных каштоўнасцяў, якія ляжаць у аснове нацыянальнай ідэі. Мы можам падтрымліваць, напрыклад, меры гэтай улады па правядзенні дзён цвярозасці. Разам з тым мы можам быць нашмат больш жорсткімі па многіх іншых пытаннях, па якіх апазіцыя проста маўчыць. Гэта пытанні развалу сям’і, уціску хрысціян у Беларусі. Мне здаецца, лінія так званага расколу менавіта ў гэтым”.

На асабістую думку Севярынца, у Беларусі палітыкаў, за якімі пойдзе моладзь, можна па пальцах пералічыць.

“Ёсць, напрыклад, Аляксандр Мілінкевіч, які нашым пакаленнем успрымаецца, напэўна, як лідэр № 1 на нацыянальным флангу дэмакратычнага руху, — кажа Севярынец. — І моладзь можа пайсці за ім, калі ягоная пазіцыя па шэрагу пытанняў будзе больш цвёрдай. Апроч Мілінкевіча і Зянона Пазьняка постацей нацыянальнага маштабу ў апазіцыі няма. А наогул у краіне ёсць тры палітыкі — Мілінкевіч, Лукашэнка і Пазьняк”.

ПОГЛЯД "АПАЗІЦЫЙНАГА ЗУБРА" ВІКТАРА ІВАШКЕВІЧА

Намеснік старшыні партыі БНФ Віктар Івашкевіч мае свае папрокі да маладых. На яго думку, некаторыя моладзевыя актывісты рыхтаваліся, хутчэй, да англійскіх, а не да беларускіх парламенцкіх выбараў.

“Я ў БНФ адказваю за арганізацыю масавых акцый, — кажа Віктар, — і ў гэтай канкрэтнай працы з боку маладых бачу вельмі мала дапамогі, за выключэннем хіба што асобных прадстаўнікоў “Маладога фронту”, “Моладзі БНФ”, актывістаў АГП. Я шчаслівы і рады, калі бачу гэтых людзей, у нас партнёрскія адносіны. Але я ўсё роўна раблю выснову, што пакаленне тых, каму зараз 30 гадоў, хто вырас на семінарах “нда”, прызвычаіліся так жыць. А сітуацыя мяняецца, і трэба выходзіць не толькі на плошчу. Неабходна нейкія ідэі вынаходзіць, тэксты пісаць. А гэтая моладзь маўчыць. Вось я мяркую нават па падрыхтоўцы акцыі да 25 сакавіка: нашы трыццацігадовыя спецыялісты падпольных круглых сталоў на тэму “Развіццё дэмакратыі на Беларусі. Еўрапейскі выбар” ніяк не фігуруюць у СМІ, яны не публічныя палітыкі — вось у чым праблема! Так склалася, што за 14 гадоў панавання Лукашэнкі немагчыма альбо вельмі цяжка было займацца адкрытай палітыкай. Моладзь вырасла на семінарах, і акрамя іх юнакі больш нічога не могуць рабіць.

Увогуле, самая вялікая праблема палягае ў тым, што сёння мала ініцыятыўных людзей, якія бралі б на сябе адказнасць. Праўда, ёсць шмат ініцыятараў у знаходжанні рэсурсаў для правядзення семінараў. Вось там бурляць сапраўдныя жарсці, канкурэнцыя, інтрыгі. А маёй спецыфікі працы гэта не тычыцца. Там, дзе трэба адкрыта працаваць, падымаць сцягі на плошчы, ад гэтых палітыкаў ва ўзросце ад 30 да 40 ніякай дапамогі няма. І таму атрымліваецца, што сцягі падымаюць тыя, чыё палітычнае сталенне якраз прайшло са сцягамі на плошчы, і тыя, каму яшчэ няма 30. Гэта, так бы мовіць, аб’яднанне апазіцыйных рамантыкаў. А вось тыя, хто пасярэдзіне, рыхтаваліся і рыхтуюцца, відаць, не да беларускіх, а да англійскіх парламенцкіх выбараў…”.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
27 марта 2009 Общество Ірына ВІТАЛЕВІЧ, Svabodaby.net Былая дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Вольга Абрамава ў сваім інтэрнэт-дзённіку напісала пра раскол беларускай апазіцыі.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика