21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Адстаўка Навумава - зачыстка для Еўропы?

26.08.2009 15:46 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

6 апреля 2009 Политика
Аляксандр Класкоўскі, Наша Ніва Міністр Навумаў, знакаміты пешымі паходамі вакол Нарачы, закліканымі прадэманстраваць яго жалезныя фізічныя кандыцыі, раптам папрасіўся ў адстаўку паводле стану здароўя. І Лукашэнка не стаў адгаворваць.

Насамрэч падстаў для незадаволенасці міністрам, зразумела, было з каптуром. Чаго вартая адна справа пра леташні выбух на канцэрце ў ноч на 4 ліпеня з наступнай масавай дактыласкапіяй ды букетам іншым сімптомаў бездапаможнасці грозных органаў.

Сілавыя структуры налаўчыліся разганяць маніфестацыі, а вось што да абароны звычайных грамадзян ад злачыннасці, то хутчэй выпадае казаць аб прафесійнай дэградацыі. Гісторыя з самасудам над падпальшчыкам у палескай вёсцы Пухавічы — класічная падстава для сакраментальнай фразы "А куды глядзела міліцыя?".

Зрэшты, тут праблема не столькі ў персаналіях на чале сілавых структур, колькі ў тым, як трактуюць іх місію на самым версе.

Сёння ж відавочна, што кіраўнік дзяржавы збіраецца ў Еўропу. У шырокім сэнсе. Яшчэ бабуля надвая варажыла, ці паляціць Лукашэнка ў Прагу на саміт “Усходняга партнёрства”. Але бясспрэчна, што ён вельмі зацікаўлены ўлагодзіць дачыненні з Еўразвязам.

Эканоміка калапсуе. Расія ж за кожны скормлены вітамін патрабуе масу — і зусім не дробных — паслуг. Расчыстка калідора ў Еўропу становіцца жыццёва неабходнай.

Навумаў быў апошнім на высокай пасадзе з тых персаналій, што фігуруюць у дакладзе Пургурыдэса аб гучных знікненнях. Раней сышлі ў цень Сівакоў, Шэйман, Паўлічэнка. Афіцыйны кіраўнік адсоўвае з публічнай сферы тых, хто правакаваў на Захадзе пытанні на непрыемную тэму.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
6 апреля 2009 Политика Аляксандр Класкоўскі, Наша Ніва Міністр Навумаў, знакаміты пешымі паходамі вакол Нарачы, закліканымі прадэманстраваць яго жалезныя фізічныя кандыцыі, раптам папрасіўся ў адстаўку паводле стану здароўя. І Лукашэнка не стаў адгаворваць.Насамрэч падстаў для незадаволенасці міністрам, зразумела, было з...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика