Песiмiстычны варыянт не спрацаваў?
Песiмiстычны варыянт не спрацаваў?
Рынак працы Службы занятасцi Беларусi не маюць звестак аб масавых скарачэннях работнiкаў у найблiжэйшай будучынi — аб гэтым паведамiў начальнiк галоўнага ўпраўлення палiтыкi занятасцi i народанасельнiцтва Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Мiкалай Коханаў. Паводле заканадаўства, такiя звесткi павiнны падавацца наймальнiкамi загадзя — за два месяцы да меркаваных звальненняў. Разам з тым даводзiцца канстатаваць: з пачатку года колькасць афiцыйна зарэгiстраваных беспрацоўных павялiчылася з 37,3 да 43,9 тысячы чалавек, адначасова за гэты ж час у краiне зменшылася (з 50,7 да 41,6 тысячы) колькасць вакансiй. Праўда, агульная сiтуацыя на рынку працы не пайшла па песiмiстычным сцэнарыi. Чакалася, што па вынiках першага квартала сёлета ўзровень беспрацоўя будзе вагацца ў межах 1,1-1,2 %. На справе ж па стане на пачатак красавiка гэты паказчык быў меншым — 1 % ад агульнай колькасцi эканамiчна актыўнага насельнiцтва Беларусi. Дарэчы, адзначылi ў мiнiстэрстве, утрымаць сiтуацыю пад кантролем дапамаглi актыўныя захады на рынку працы. З пачатку года праз службы занятасцi ўдалося ўладкаваць 38,4 тысячы чалавек, 5,7 тысячы беспрацоўных прайшлi прафесiйнае перанавучанне, а 120 сем’яў пераехалi на новае месца жыхарства i працы — як правiла, у сельскую мясцовасць. Сяргей ГРЫБ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Службы занятасцi Беларусi не маюць звестак аб масавых скарачэннях работнiкаў у найблiжэйшай будучынi — аб гэтым паведамiў начальнiк галоўнага ўпраўлен
|
|