Хто такi Змеяносец?
Хто такi Змеяносец?
У мяне пытанне да астролагаў. У цяперашнi час Сонца на працягу года перамяшчаецца па 13 сузор’ях: Авен, Цялец, Блiзняты, Рак, Леў, Дзева, Шалi, Скарпiён, ЗМЕЯНОСЕЦ, Казярог, Вадалей, Рыбы. Як гэта тлумачыць астралогiя? Н. Гецарава, Слаўгардскi раён. Слаўгардскi раён.— Толькi ў нашай галактыцы каля 1,5 млрд зорак. Усе яны рухаюцца — разам з галактыкай у прасторы i вакол галактычнага цэнтра. З пункту гледжання зямнога назiральнiка гэты працэс вельмi марудны, але ён няспынны, — тлумачыць астролаг Уладзiмiр ВАСЮК. — Усё на свеце з часам змяняецца, у тым лiку i абрысы сузор’яў. Напрыклад, сузор’е Вялiкая Мядзведзiца нам сёння бачыцца як коўш з дзяржаннем, а 100 тысяч гадоў таму яно больш нагадвала папяровага змея з хвастом. Змяняецца i задыякальны пояс — сузор’i, якiя знаходзяцца ў плоскасцi эклiптыкi (руху Зямлi вакол Сонца). Некалi старажытныя астролагi правялi вылiчэннi i ўмоўна падзялiлi эклiптыку на 12 сектараў — атрымалi 12 задыякальных сузор’яў (задыякальны пояс). Калi глядзець з Зямлi, на працягу года Сонца будзе перамяшчацца па гэтых 12 сузор’ях. Аднак, з-за таго, што зоры працягваюць рухацца (павольна, але верна), колькасць сузор’яў задыякальнага пояса пакрысе павялiчваецца (былi эпохi, калi ў пояс задыяка ўваходзiла ўсяго 8, 10 сузор’яў). Зараз з боку Паўночнага паўшар’я да плоскасцi эклiптыкi паступова наблiжаецца сузор’е Змеяносца. Яно становiцца часткай эклiптыкi i ператвараецца ў 13-ы знак задыяка. Гэты працэс пачаўся тысячы гадоў таму i пройдзе яшчэ шмат часу да таго, пакуль Змеяносец стане паўнавартаснай часткай задыяка. Тым не менш пэўны ўплыў на нашу планету i яе жыхароў сузор’е ўжо робiць. Астролагi вылучаюць так званую зону Змеяносца — на мяжы Скарпiёна i Стральца (22 лiстапада плюс-мiнус 5 дзён). Аднак каб у натальнай карце праявiўся Змеяносец, адной даты нараджэння мала. Недастаткова мець Сонца ў гэтай зоне, патрабуюцца яшчэ i iншыя ўмовы. Трэба быць народжаным у пэўныя сонечныя i месяцовыя днi, у пэўны час, мець пэўныя планеты ў пэўным суаднясеннi адна адносна iншай i г.д. З улiкам таго, што сузор’е Змеяносца яшчэ не цалкам уступiла ў свае правы, калi не вытрымлiваюцца шматлiкiя абавязковыя ўмовы нараджэння сапраўднага Змеяносца, чалавека лiчаць Скарпiёнам цi Стральцом. Некалi надыдзе эпоха, калi 13 сузор’е стане цалкам часткай эклiптыкi, тады задыяк будзе мець 13 знакаў. I гэта яшчэ не ўсё. З боку Паўднёвага паўшар’я (на мяжы Авена i Цяльца) рухаецца яшчэ адно сузор’е, якое ў аддаленай будучынi стане часткай эклiптыкi, — сузор’е Кiта. Яно таксама мае зону свайго ўплыву: 21 красавiка плюс-мiнус 5 дзён. Вызначыць, цi з’яўляецца чалавек Змеяносцам або Кiтом, можа толькi прафесiйны астролаг. Змеяносец — знак, звязаны з пераключэннем часавых рытмаў. Змеяносцы валодаюць здольнасцю замаруджваць цi паскараць свой бiялагiчны ўнутраны час. На бытавым узроўнi гэта людзi, якiя ўсюды паспяваюць цi ўвогуле нiкуды не спяшаюцца. Змеяносцы здольныя цалкам трансфармаваць сябе — ад самай нiжэйшай сваёй праявы да найвышэйшай. Кiт звязаны з экалогiяй, бiясферай i — у адрозненне ад Змеяносцаў, якiя ўладараць над часам, — з прасторавай кампанентай. Сярод Кiтоў шмат псiхолагаў-аналiтыкаў, якiя займаюцца экалогiяй псiхiкi, шмат вучоных, палiтыкаў. Кiт i Змеяносец толькi пачынаюць праяўляць сябе (наша планета Зямля становiцца ўспрымальнай да iх энергiй). Астатнiя знакi задыяка пакуль што застаюцца ў сваiх ранейшых часавых межах. Iх змена стане актуальнай праз 15-20 тысяч гадоў. Запiсала Iнга МIНДАЛЁВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У мяне пытанне да астролагаў. У цяперашнi час Сонца на працягу года перамяшчаецца па 13 сузор’ях: Авен, Цялец, Блiзняты, Рак, Леў, Дзева, Шалi, Скарпi |
|