Тыл сяўбы
Тыл сяўбы
Вясной усе спяваюць оду таму, хто сее зерне, восенню — таму, хто збiрае ўраджай. Але чамусьцi нiколi нiхто не ўзгадвае пра жонак трактарыстаў i камбайнераў. А хто сказаў, што ў тыле лягчэй, чым на полi? Вёска Цэнтральная. Новенькi дом з белай цэглы. Дзверы адчынiла худзенькая дзяўчына. Калi б не ведала, нi за што не сказала б, што яна мацi дваiх дзяцей. — Праходзьце, калi ласка, — запрасiла ў хату Таццяна Ёдзь. — Але ж мы з Палiнай спяшаемся. Андрушу з садка трэба забраць. Пакуль Таня апранала 9-месячную дачушку, я паспела атрымаць а цу адпраўляю, а вечарам пасля васьмi сустракаю. У мужа складаная праца, ды i мне не лягчэй. З ранiцы да вечара трэба варыць есцi, мыць. Ды i дзецi маленькiя столькi сiлаў забiраюць. Жанчыны мяне зразумеюць. — А гаспадарка цi ёсць? — Што вы, пакуль дзецi малыя — i не думаем. Вось толькi курэй мне хочацца завесцi. Вiталiк (муж) не пярэчыць. Вунь вальер ужо пачаў будаваць. — Дык вы ўсе прадукты ў краме набываеце? Напэўна, муж шмат грошай зарабляе? — Дзе там шмат. Яшчэ ў сезон больш-менш. А зiмой добра калi 300 тысяч заплацяць. I я на Палiну атрымлiваю 187 тысяч у месяц. Вось i ўвесь наш бюджэт. Каб зiмой плацiлi так, як летам. А так што заробiш у гарачую пару, тое i ёсць. Добра што хоць яго бацькi жывуць у суседняй вёсцы. То яйкам, то малаком дапамогуць. А калi кабанчыка заколюць, то i нам сала дадуць. Мы з мужам, у сваю чаргу, i з сенам упраўляцца iм дапамагаем, i агарод пасадзiць. Бульбу капаем усёй сям’ёй, спачатку мы iм дапамагаем, пасля — яны нам. Адным словам, пашанцавала мне са свёкрам i свякроўю. — А муж цi добры? — Вiталiк калi ўбачыць, што я занятая, то i сам можа сабе яйка пасмажыць. З дзецьмi дапамагае. Увечары, пакуль я на кухнi ўпраўляюся, ён за малымi прыглядае. А ранiцай Андрушу па дарозе на працу ў сад водзiць.Таня прызналася, што па-добраму зайздросцiць тым жанчынам, якiя маюць магчымасць хоць дзень на тыдзень правесцi ўсёй сям’ёй. Вiталiй жа працуе ў гарачую пару без выхадных. Вiталя Ёдзя мы з галоўным аграномам гаспадаркi Вiктарам КЛIМАШЭЎСКIМ знайшлi на полi ў вёсцы Ляйкi. Ён якраз падкормлiваў азiмыя. — Ужо 18-ты год працую на трактары, — сказаў Вiталь. — Дзе там 18, — перабiвае Вiктар Клiмашэўскi. — Гэта ён прыбядняецца. Усё дзяцiнства правёў на полi разам з бацькам. Без яго нi адна пасяўная i ўборачная не абыходзiлася. — А вы свайго сына з сабой на працу не бераце, як вас некалi бацька браў? — Бяру. Але паездзiць гадзiнку i дадому просiцца. Падрасце i сам вырашыць, кiм яму быць. Я ж хацеў бы, каб Андрэй вывучыўся i атрымаў больш аплачваемую прафесiю. Бо зiмой мне налiчваюць 390 тысяч. З iх трэба 30 тысяч аддаць за хату, 10 — за ваду, пенсiйны падатак не маленькi вылiчваюць. Вось i атрымлiваецца чыстымi недзе 300 тысяч. Пражывi, як хочаш. Летам, праўда, больш плацяць. Я на камбайне летась паўтара мiльёна зарабiў. Акрамя таго, сена i зерне выдзелiлi. Бацькам аддаў. — А з жонкай памятаеце, як пазнаёмiлiся? — Чаму ж не? Таня скончыла Навагрудскi тэхнiкум. I па размеркаваннi прыехала ў СВК "Каменчане" працаваць аграномам. Як зараз памятаю, я ў той дзень уносiў яды на полi, а прыгожая дзяўчына прыехала з Вiктарам Бранiслававiчам на УАЗiку правяраць мяне. I вось ужо амаль пяць гадоў разам. Ажанiлiся — нам Аляксандр Фамiч домiк выдзелiў. Сад пасадзiлi. Машыну купiлi. Мацi кажа "заводзь свiней", гатовая хоць сёння дваiх даць. Але мне Танi шкада. Ёй i так складана з дзецьмi ўпраўляцца. А я цэлы дзень на працы. — Аб чым думаеце, калi едзеце па полi? — Як быў халасцяком, дык пра дыскатэкi думаў, музыку па прыёмнiку слухаў. А зараз, як ажанiўся, i музыкi той не хачу. Трэба думаць, як дзяцей гадаваць (усмiхаецца). — На такiх, як Вiталь Ёдзь, зямля трымаецца, — сказаў па дарозе назад Вiктар Бранiслававiч. — Добры чалавек, адказны работнiк. Калi яму нешта даручылi — ведаем, што будзе зроблена не пахапкам, а як мае быць. ... Таццяне сапраўды пашанцавала з мужам. Пасля працы iмкнецца вярнуцца дадому, а не распiць з сябрамi бутэльку "чарнiла". Але ж ёсць жонкi, якiм даводзiцца цягнуць на сваiх кволых плячах не толькi дзяцей i гаспадарку, але i п’янага мужа з машыннага двара. Падчас рэйду, арганiзаваным Мiнiстэрствам сельскай гаспадаркi i харчавання, мне выпала магчымасць пазнаёмiцца з праблемамi, якiя сёння хвалююць гаспадаркi Iўеўскага раёна. Паводле слоў начальнiка ўпраўлення сельскай гаспадаркi i харчавання Iўеўскага раёна Аляксея МЕЛЕНЦА, сёлета на раён выдзелiлi 7 энерганасычаных трактароў. Яшчэ ў сакавiку выплацiлi першы ўзнос. I што вы думаеце, пасяўная вось-вось фiнiшуе, а мы атрымалi толькi два трактары! I ў такой сiтуацыi апынуўся не толькi наш раён. выдзелiлi 7 энерганасычаных трактароў. Яшчэ ў сакавiку выплацiлi першы ўзнос. I што вы думаеце, пасяўная вось-вось фiнiшуе, а мы атрымалi толькi два трактары! I ў такой сiтуацыi апынуўся не толькi наш раён.Старшыня СВК "Каменчане" чакаў нас у сваiм кабiнеце. Аляксандр АРЫКА ўзначальвае гаспадарку ўжо 13 гадоў. Летась яна заняла першае месца ў раёне па ўраджайнасцi збожжа. — Пасяўная ў сувязi з надвор’ем пачалася значна пазней, чым летась. Час падцiскае. А тут праблемы ставяць палкi ў колы. Вось сеялка падвяла ў самы адказны момант. Зараз, дзякуй Богу, усё нармальна, бо хлопцы аператыўна замянiлi рэдуктар. Вы, напэўна, прыкмецiлi, што на палях раёна шмат камянёў. А на тэрыторыi нашай гаспадаркi iх найболей. Недарэмна i гаспадарка завецца "Каменчане". Перад сяўбой па полi ездзяць 2 каменеўборачныя машыны, за кожнай ходзiць па 6 чалавек. Не хапае фосфарных угнаенняў, гаспадарка забяспечана толькi на 26 %. Падобная сiтуацыя ва ўсiм раёне. Заключылi дамову з абласным аграсервiсам. Чакаем, што сiтуацыя палепшыцца. Людзi просяць выхадны. Але ў нас няма столькi механiзатараў, каб працаваць па зменах. Вось i выходзяць работнiкi ў поле штодзень. Старшыню СВК "Баума" Вiктара КАНЕЦКАГА знайшлi на полi. Загарэлы (колькi было таго сонца), ён углядаўся праз бiнокль удалечыню. знайшлi на полi. Загарэлы (колькi было таго сонца), ён углядаўся праз бiнокль удалечыню.— Механiзатары ў мяне добрыя, — гаворыць Вiктар Адольфавiч, — з 49 механiзатараў двое з трэцiм класам, i то толькi таму, што маладыя, восем — з другiм класам, а ўсе астатнiя з першым класам. Усе маюць катэгорыi ў правах. Але ўсё адно дысцыплiну трэба падтрымлiваць, каб не распусцiлiся. Пад’ехала машына з абедамi. Але, убачыўшы, што трактар яшчэ далёка, узяла курс на iншае поле. — З сакавiка да лiстапада ўсiх працаўнiкоў у полi кормiм. Гэта недзе 200 чалавек штодзень. Усе абеды гатуюцца ў калгаснай сталоўцы i развозяцца двума аўтамабiлямi на абодва надзелы. Раней у абед толькi гарачым кармiлi, а ўвечары выдавалi сухi паёк. Зараз i вечарам кормiм гарачым. Ёсць гаспадаркi, якiя вылiчваюць за абеды сiмвалiчную суму з зарплаты. А мы кормiм сваiх работнiкаў бясплатна. Летась на абеды было выкарыстана 98,4 млн рублёў. Я лiчу, што людзi, якiя сёння працуюць па 13-15 гадзiн, павiнны два разы паўнавартасна харчавацца. Сярэдняя зарплата па гаспадарцы — 461 тысяча. Калi ў палявода вясной зарплата 300 тысяч, то ў механiзатара — большая за мiльён. Усе, хто задзейнiчаны ў вясенне-палявых работах, атрымлiваюць асноўную зарплату, якая залежыць ад аб’ёму выкананай працы, акрамя таго, плацiм прыбаўку за якасць, за класнасць, i кожнага чакае натуральная аплата ў выглядзе збожжа. Штогод аддаём людзям больш за 100 тон збожжа. На машынным двары СВК "Суботнiкi" нiводнага трактара — 100% выхад у поле. Нас сустрэлi два браты: старшыня гаспадаркi i галоўны аграном — Лiхарад Уладзiмiр i Валерый. — Хлопцы ведаюць, што чым больш зробiш, тым больш прынясеш грошай у сям’ю, гаворыць Валерый Лiхарад. — Спаборнiчаюць памiж сабой, кожны iмкнецца быць першым. Зарабляюць да 100 тысяч у дзень. Найменшая аплата за работу — 60-70 тысяч. Усе маладыя механiзатары жывуць у новых дамах. I жывуць, паверце, не горш, як у горадзе. Дамы ў цэнтральных вёсках гаспадаркi газiфiкаваныя. У кожным з крана цячэ гарачая вада. Прыходзiш дадому брудны, дык не трэба ваду грэць у каструлi. Калгасная лазня таксама ў распараджэннi механiзатараў. — Клапоцiмся пра сваiх работнiкаў, — уступае ў размову Уладзiмiр Лiхарад. — Чалавечнае стаўленне дае iм стымул для працы. Прадаём iм па льготным кошце грэчку, муку. Маем у гаспадарцы i невялiкую свiнаферму. Многiя хочуць завесцi ўласную гаспадарку, таму па льготным кошце прадаём работнiкам парасят, кароў. У год прадаём 20-30 кароў, а парасят дык у 10 разоў больш. r r r Перад тым як здаваць матэрыял у друк, завiтала ў Мiнiстэрства сельскай гаспадаркi i харчавання. — 9 красавiка 719 з 2100 энерганасычаных трактароў, якiя задзейнiчаны ў пасяўной у рэспублiцы, працавалi ў адну змену, — гаворыць прэс-сакратар Мiнiстэрства Дар’я Казлоўская. — I гэта ў той час, як мiнiстр даў распараджэнне арганiзаваць працу магутнай тэхнiкi ў дзве змены. Такое масавае парушэнне звязана з недахопам сваiх добрых механiзатараў у многiх гаспадарках. Сямён Шапiра рэкамендуе ў такiм выпадку прыцягваць да работы ў полi людзей з мясцовых прамысловых прадпрыемстваў. Мiнiстр распарадзiўся дакладваць яму асабiста, калi ў нейкай гаспадарцы больш за суткi будзе прастойваць хоць адзiн энерганасычаны трактар. Ён лiчыць, што нельга страчваць нi адной хвiлiны i пры гэтым выконваць усе тэхналогii земляробства. Акрамя таго, Сямён Барысавiч распарадзiўся прыпынiць размеркаванне энерганасычанай тэхнiкi ў тыя рэгiёны, дзе не могуць забяспечыць трактар двума механiзатарамi. Надзея ДРЫЛА, фота аўтара. Iўеўскi раён.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вясной усе спяваюць оду таму, хто сее зерне, восенню — таму, хто збiрае ўраджай. Але чамусьцi нiколi нiхто не ўзгадвае пра жонак трактарыстаў i камба
|
|