Як працуем, так i маем
Як працуем, так i маем
Пад эгiдай Мiжнароднага бюро Сусветнага паштовага Саюза (СПС) i ЮНЕСКА сёлета ў 38-ы раз праводзiцца моладзевы мiжнародны эпiсталярны конкурс. І 13-ы раз удзел у iм прымае Беларусь: гэта значыць, нашы хлопцы i дзяўчаты (да 15 гадоў) гэтаксама, як i iх аднагодкi з усiх куткоў свету, пiшуць сёлета лiсты на зададзеную тэму. Вызначае яе Мiжнароднае бюро СПС i тым самым кожны год спрабуе скiраваць увагу моладзi на пэўную праблему. Кшталту, як яна (моладзь) можа пабудаваць лепшую будучыню, захаваць жывёльны свет, уратавацца ад адзiноты... Сёлета ў сваiм лiсце каму-небудзь трэба было патлумачыць, як годныя ўмовы працы могуць прывесцi да паляпшэння жыцця. Конкурс на лепшы лiст, як i ў папярэднiя гады, праводзiўся ў некалькi этапаў — спачатку пераможцы вызначалiся на раённым узроўнi, потым — на абласным. Днямi аўтарытэтнай камiсiяй пад сустаршынствам начальнiка ўпраўлення паштовых тэхналогiй i лагiстыкi РУП "Белпошта" Валянцiны Малiноўскай i галоўнага iнспектара Мiнiстэрства адукацыi Раiсы Сiдарэнкi падведзены вынiкi рэспублiканскага. Пасля досыць доўгага абмеркавання месцы размеркавалiся так: трэцяе прысуджана васьмiкласнiкам Вячаславу Паўлаўцу (СШ 145 г. Мiнск), Вiялеце Паўловiч (гiмназiя № 2 г. Навагрудак), Аляксандру Урэцкаму (Дубраўская БАШ Ельскага раёна) i сямiкласнiцы Святлане Сцежкiнай (Гомельскi д/садок-сярэдняя школа Полацкага раёна); другое — Таццяне Радзiён, васьмiкласнiцы з вёскi Шашкi Стаўбцоўскага раёна i Дзмiтрыю Дзярнову, сямiкласнiку СШ № 10 г. Брэста. Першае — сямiкласнiцы СШ № 31 Магiлёва Алiне Бейнер. Адпаведна — менавiта яе лiст будзе прадстаўляць нашу краiну на мiжнародным узроўнi. Спадзяёмся, годна. Тым больш, што прыклады такiя былi: Раман Шэхлiн, сямiкласнiк Сялецкага комплексу д/садок—сярэдняя школа, што на Мсцiслаўшчыне, летась заваяваў другую прэмiю, Аляксей Гаўрылiк з Iльянскай АСШ Вiлейскага раёна пазалетась трэцюю, Вiкторыя Данiловiч, васьмiкласнiца Карэбскай БШ Дрыбiнкага раёна, у 2003-м — першую. Ганаровыя граматы, каштоўныя прызы, ну безумоўна ж, чакаюць i тых, хто стаў пераможцамi рэспублiканскага конкурсу. Што датычыцца зададзенай тэмы (як годныя ўмовы працы могуць прывесцi да паляпшэння жыцця), то тут варта аддаць належнае назiранням з лiста Алiны Бейнер, якая лiчыць, што задавальненне ад сваёй працы можна атрымлiваць толькi тады, калi для яе ёсць, па-першае, усё неабходнае (у тым лiку тэхнiка), па другое — годная заработная аплата, па-трэцяе — належны адпачынак штодня i водпуск штогод "куды хочаш"... А яшчэ — добразычлiвыя адносiны ў калектыве. Хто б спрачаўся? Валянцiна Доўнар.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пад эгiдай Мiжнароднага бюро Сусветнага паштовага Саюза (СПС) i ЮНЕСКА сёлета ў 38-ы раз праводзiцца моладзевы мiжнародны эпiсталярны конкурс. І 13-ы
|
|