21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

На асфальт, як на канапу...

26.08.2009 12:09 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На асфальт, як на канапу...

Пасля чарговай паўлiтроўкi п’яная кампанiя сяброў-аднавяскоўцаў пачала надакучваць гаспадару. Тым больш што за вокнамi ўжо добра згусцiўся сакавiцкi вечар. І гаспадар настойлiва папрасiў загулялых гасцей пакiнуць хату. Праўда, апошнiя не надта спяшалiся класцiся спаць. Хацелася дабаўкi. I п’яная тройка пасунулася на аўтадарогу, каб дабрацца да суседняй вёскi. Наперадзе не надта цвёрдай хадой iшлi брат з сястрой, крыху адстаўшы, плёўся iх сябрук. I не заўважылi, як той прылёг на асфальт. Пачуўшы глухi ўдар, яны азiрнулiся i ўбачылi на дарозе ляжачае цела i святло фараў аўтамабiля, якi аддаляўся...

Група iнспектараў ДПС на чале з начальнiкам мiжраённага аддзела аператыўнага рэагавання i вышуку ДАI пры УУС Гомельскага аблвыканкама Вячаслава Шкурко прыбыла на месца здарэння ў вёску Валосавiчы Акцябрскага раёна блiзка да поўначы. На гэты момант было вядома адно: пад коламi аўтамабiля загiнуў мясцовы 35-гадовы жыхар, вадзiцель з месца здарэння ўцёк. Тлумачэннi п’яных сведак карысцi не прынеслi. Толькi пад ранiцу, крыху ачуняўшы, яны пачалi штосьцi прыгадваць. Але, як высветлiцца пазней, iх сведчаннi ўнеслi ў дзеяннi мiлiцыi адну толькi блытанiну. З iх слоў, першыя два днi шукалi аўтамабiль маркi БМВ. I толькi пазней, прааналiзаваўшы скупыя доказы, аператыўнiкi выйшлi на след сапраўднага вiноўнiка дарожна-транспартнага здарэння.

Iм аказаўся ўраджэнец тутэйшых мясцiн Юрый К., якi пражывае цяпер у Мазыры. Аўтамабiль "Мазда", за рулём якога ён знаходзiўся ў той злашчасны вечар, належыць жыхару г. Крупкi Мiнскай вобласцi. Каб вызначыць транспартны сродак i яго кiроўцу, супрацоўнiкам мiлiцыi давялося на працягу пяцi дзён разгадваць складаны рэбус. Пад уздзеяннем бясспрэчных доказаў Юрый К. прызнаўся ў здзейсненым наездзе на ляжачага чалавека. Апантаны страхам, ён, замест таго каб спынiцца i аказаць дапамогу пацярпеламу, пад покрывам цемры з’ехаў с месца здарэння. Тым самым уласнаручна падпiсаў сабе прысуд.

Мiкалай Гарбачоў, інспектар па прапагандзе Упраўлення ДАI УУС Гомельскага аблвыканкама.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пасля чарговай паўлiтроўкi п’яная кампанiя сяброў-аднавяскоўцаў пачала надакучваць гаспадару. Тым больш што за вокнамi ўжо добра згусцiўся сакавiцкi в
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика