У беларускіх парламентарыяў неадназначнае стаўленне да пытання аб прызнаннi Паўднёвай Асецii i Абхаз
У беларускіх парламентарыяў неадназначнае стаўленне да пытання аб прызнаннi Паўднёвай Асецii i Абхазii
У беларускiх парламентарыяў на сёння неадназначнае стаўленне да пытання аб прызнаннi Паўднёвай Асецii i Абхазii. Аб гэтым паведамiў журналiстам старшыня Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Беларусi Уладзiмiр Андрэйчанка, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА. "Пытанне аб прызнаннi вельмi няпростае. Палата прадстаўнiкоў можа ў любы момант уключыць гэта пытанне ў парадак дня, i тут няма нiякiх праблем, — падкрэслiў Уладзiмiр Андрэйчанка. — Іншая справа, што на сёння ў нашых парламентарыяў неадназначнае стаўленне да гэтага пытання. Ёсць розныя пункты гледжання, i з моманту паступлення звароту парламентаў Паўднёвай Асецii i Абхазii ў беларускi Нацыянальны сход прайшло ужо даволi шмат часу. У камiсii гэта пытанне абмяркоўваецца, але адзiнства пакуль няма". "На мой погляд, i Прэзiдэнт Беларусi гэтым занепакоены, ён усё ж такi хацеў бы, каб па гэтым пытаннi было большае адзiнства ў нашага парламента. Тады мы, напэўна, уключым гэта пытанне ў парадак дня. Пакуль я па паводзiнах дэпутатаў бачу, што пытанне не выспела", — адзначыў старшыня Палаты прадстаўнiкоў. Ён таксама нагадаў, што Беларусь са свайго боку аказала гуманiтарную дапамогу i ўнесла прапанову аб прыняццi на аздараўленне дзяцей. "Парламентарыi Паўднёвай Асецii i Абхазii прысутнiчаюць у якасцi наглядальнiкаў у Парламенцкiм сходзе Саюза Беларусi i Расii", — дадаў Уладзiмiр Андрэйчанка.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У беларускіх парламентарыяў неадназначнае стаўленне да пытання аб прызнаннi Паўднёвай Асецii i Абхаз У беларускiх парламентарыяў на сёння неадназначнае стаўленне да пытання аб прызнаннi Паўднёвай Асецii i Абхазii. Аб гэтым паведамiў журналiстам старшы |
|