21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Укладзеныя ў Торф грошы далі аддачу

26.08.2009 12:10 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Укладзеныя ў Торф грошы далі аддачу

Летась патрэбы беларусаў, а таксама палiўна-энергетычнага комплексу краiны ў тарфяным палiве i iншай прадукцыi на яго аснове былi поўнасцю задаволеныя, зазначыў на ўчарашнiм пасяджэннi Прэзiдыума Савета Мiнiстраў, якое праходзiла пад старшынствам прэм’ер-мiнiстра Сяргея Сiдорскага, мiнiстр энергетыкi Аляксандр Азярэц. Дакладваючы аб ходзе выканання Дзяржпраграмы "Торф", Аляксандр Азярэц дадаў, што выпуск палiўных брыкетаў мог быць куды большым, аднак брыкетныя заводы былi вымушаныя прыпыняць вытворчасць, таму што вобласцi не выбiралi вызначаныя праграмай аб’ёмы.

Паводле iнфармацыi мiнiстра, за мiнулы год выбарка палiўных брыкетаў склала 80 % ад задання. Таму, каб стабiлiзаваць сiтуацыю са збытам гэтай прадукцыi, летась рабiлiся захады па актывiзацыi экспарту. У вынiку апошнi летась у параўнаннi з пазамiнулым годам узрос у паўтара раза: на экспарт было пастаўлена амаль 349 тысяч тон палiўных брыкетаў. Сёлета, падкрэслiў Азярэц, у выпадку паўтарэння падобнай сiтуацыi на ўнутраным рынку, экспартны патэнцыял па пастаўках торфабрыкетаў будзе павялiчаны. Мiж iншым, ужо ў першым квартале аб’ёмы паставак гэтай прадукцыi за межы рэспублiкi ў параўнаннi з адпаведным перыядам 2008 года ўзраслi ў паўтара раза i склалi амаль 150 тысяч тон.

Закранаючы пытанне пра фiнансаванне праграмы, Аляксандр Азярэц, у прыватнасцi, паведамiў, што на яе рэалiзацыю ў 2008 годзе было выкарыстана 101,2 мiльярда рублёў. Пры гэтым асноўны аб’ём сродкаў быў накiраваны на набыццё тэхнiкi i абсталявання, будаўнiцтва плошчаў здабычы торфу, перааснастку брыкетных i машынабудаўнiчых цэхаў. Укладзеныя грошы далi аддачу. Да прыкладу, закупленыя летась два высокатэхналагiчныя фiнскiя комплексы для здабычы торфу дазволiлi знiзiць сабекошт адной тоны кавалкавага торфу ў разы — са 105 тысяч рублёў да 36 тысяч. Зараз сумесна з ААТ "Амкадор" будуць працягвацца эксплуатацыйныя выпрабаваннi комплексу, каб вызначыцца з магчымасцю i эканамiчнай мэтазгоднасцю па тыражыраваннi згаданага абсталявання i выпуску аналагiчнай прадукцыi айчыннай вытворчасцi.

Сёлета ж на рэалiзацыю Дзяржпраграмы "Торф" плануецца накiраваць каля 100 мiльярдаў рублёў. Мяркуецца, што ў гэтым годзе будзе здабыта 2,7 мiльёна тон торфу i выраблена 1,24 мiльёна тон палiўных брыкетаў. Для здабычы торфу будзе адведзена 1100 гектараў плошчаў i пабудавана 770 гектараў палёў. Акрамя таго, працягнецца i мадэрнiзацыя прадпрыемстваў, дзякуючы чаму сёлета плануецца знiзiць затраты ў галiне на 9 % i палепшыць якасць прадукцыi, пашырыць яе наменклатуру. "А налета, — прапанаваў Аляксандр Азярэц, — трэба ўнесцi ў праграму карэктывы з мэтай памяншэння фiнансавання". Мiнiстр лiчыць, што ўкладзеныя ў "Торф" грошы за мiнулы i гэты год далi пэўны эфект.

Падводзячы вынiкi квартала, мiнiстр адзначыў, што ў працы арганiзацый тарфяной прамысловасцi захоўваецца станоўчая дынамiка. Так, у супастаўных цэнах выраблена прадукцыi на суму больш за 45 мiльярдаў рублёў. Гэта, дарэчы, больш як на 13 % перавышае паказчык аналагiчнага леташняга перыяду. За тры месяцы торфапрадпрыемствамi атрыманы прыбытак ад рэалiзацыi прадукцыi 5,96 мiльярда рублёў, чысты прыбытак — 3 мiльярды, а рэнтабельнасць рэалiзаванай прадукцыi склала 12,9 %.

Ігар ШЧУЧЭНКА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Летась патрэбы беларусаў, а таксама палiўна-энергетычнага комплексу краiны ў тарфяным палiве i iншай прадукцыi на яго аснове былi поўнасцю задаволеныя
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика