Адключэнне гарачай вады ў дамах Мінска пачнецца з 11 мая
Адключэнне гарачай вады ў дамах Мінска пачнецца з 11 мая
паведамiлi БЕЛТА ў РУП "Мiнскэнерга". Першымi адчуюць нязручнасцi жыхары кварталаў у раёне вулiц Казлова, Батанiчнай, Фрунзе, Куйбышава, Солтыса, праспектаў Незалежнасцi i Партызанскага — усяго больш за паўсотню вулiц. У час выпрабаванняў магчымы пашкоджаннi цеплаправодаў, папярэджваюць спецыялiсты. Пры выяўленнi цечы вады або паравання з зямлi, калодзежаў, правалаў грунту неабходна тэрмiнова паведамiць дыспетчару Мiнскiх цеплавых сетак па тэлефонах 298-27-27, 298-27-37, дыспетчару "Мiнскэнерга" па тэлефоне 227-35-24 або ў ЖЭУ. Нарматыўны тэрмiн адключэння гарачай вады — 14 дзён. У мiнулым годзе гарачая вада адсутнiчала ў кватэрах мiнчан у сярэднiм 13,5 дня. Аднак на 11 найбольш праблемных участках выпрабаваннi i прафрамонт iшлi даўжэй, чым звычайна — ад 18 да 21 дня. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
паведамiлi БЕЛТА ў РУП "Мiнскэнерга". Першымi адчуюць нязручнасцi жыхары кварталаў у раёне вулiц Казлова, Батанiчнай, Фрунзе, Куйбышава, Со |
|