TIBO-2009 стартавала
TIBO-2009 стартавала
Мiжнародная спецыялiзаваная выстава "Tibо-2009" адкрылася ўчора ў сталiчным Футбольным манежы. Яна адбываецца ўжо ў шаснаццаты раз i таму стала традыцыйнай для Беларусi: — Гэта мерапрыемства як бы падводзiць вынiкi тэлекамунiкацыйнага развiцця нашай краiны i нашых партнёраў за мiнулы год, — сказаў на адкрыццi старшыня аргкамiтэта выставы мiнiстр сувязi i iнфарматызацыi Мiкалай Панцялей. Ён лiчыць, што крызiсныя з’явы не паўплывалi на ўзровень прадстаўнiцтва на выставе i спадзяецца, што стратэгiя далейшага развiцця галiны iнфармацыйных тэхналогiй, а таксама шляхi найменшых стратаў ва ўмовах крызiсу будуць выпрацаваны на ХVІ Кангрэсе па тэхналогiях iнфармацыйнага грамадства, якi адкрыецца ў рамках выставы сёння. Усяго ж у выставе "Tibо-2009" удзельнiчаюць 124 экспаненты, якiя дэманструюць прадукцыю 200 фiрмаў з 12 краiн. Так, на выставе можна падключыцца да трох мабiльных аператараў, папiць з iмi кавы i паўдзельнiчаць у конкурсах, пасядзець "на халяву" ў iнтэрнэце ад правайдараў па Wi-Fi, спытаць, колькi каштуе антывiрус, прыцанiцца да GРS-навiгатара, памераць цiск i пульс на Iнтэгралаўскай тэхнiцы, падзiвiцца на банкамат ад "Гарызонта", а таксама даведацца, што ў "Белпошты" з’явiлася электронная марка i што падпiсацца на любое перыядычнае выданне (у тым лiку i на "Звязду"!) можна праз iнтэрнэт-сайт "Белпошты". Выстава будзе праходзiць да 24 красавiка, кошт уваходнага квiтка ад 3000 да 6000 рублёў. Павел БЕРАСНЕЎ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мiжнародная спецыялiзаваная выстава "Tibо-2009" адкрылася ўчора ў сталiчным Футбольным манежы. Яна адбываецца ўжо ў шаснаццаты раз i таму ст |
|