21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Падкова

26.08.2009 12:10 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Падкова

"Знайсці старое жалеза, асаблiва падкову, — знайсцi сваё шчасце"

Паўсюдна сярод усходнiх славян iснуе вера ў незвычайныя ўласцiвасцi конскай падковы. Па павер’ях нашых продкаў, падкова сiмвалiзавала шчасце i поспех, уяўляючы сабою магутны абярэг ад дрэннага вока i нячыстай сiлы. Абавязковая ўмова — падкову трэба знайсцi на дарозе.

Такое прыхiльнае стаўленне да падковы магло быць выклiкана тым, што яе форма нагадвае арку. У кожнай хаце ў чырвоным куце быў ручнiк, якi пакрываў абраз — ён нагадваў сабою арку.

l Пад аркай-ручнiком праходзiлi маладыя, калi выходзiлi з хаты i ехалi да вянца ў храм.

l У шэрагу вялiкiх гадавых святаў абавязковым атрыбутам была арка. На Сёмуху маладзiцы завiвалi галiнкi бярозы — рабiлi арку, праз якую трэба было прайсцi сяброўкам, узяўшыся за рукi — пакумiцца, г.зн. пасябраваць. На жнiво з каласоў саспелай пшанiцы плялi касу-арку, якой упрыгожвалi дзверы хат.

l Можа быць, менавiта таму падкова, прыбiтая ў хаце над парогам, сiмвалiзавала не што iншае, як арку, пад якой "пасялiлася" шчасце (славяне вешалi падкову "ражкамi" ўнiз, у адрозненне ад англiйскай традыцыi вешаць падкову "ражкамi" ўверх).

l Яшчэ адна з прычын, чаму падкова стала знакам шчасця i ўдачы, была ў тым, што ў ранейшыя часы багатыя людзi падковы сваiм любiмым рысакам рабiлi не толькi з жалеза, але i са срэбра, а бывала, i з золата. Здаралася, што даволi дарагiя падковы гублялiся. А той, хто знаходзiў такую падкову, раптоўна станавiўся багатым чалавекам.

l Падкову надзялялi ўласцiвасцямi ахоўнага характару. Лiчылася, што ў хату, над парогам якой вiсiць падкова, нiколi не трапiць нячыстая сiла.

l Нярэдка падкову выкарыстоўвалi ў магiчных дзеяннях. Напрыклад, каб вылечыць хворага, якi пакутуе ад жорсткага рэўматызму, раiлi пад матрац яму пакласцi дзве старыя падковы — адну ў галаве, другую ў нагах, але канцамi ўнутр, i сказаць: <І>"Раней па зямлi бiлi, а зараз каб раба (iмя) абаранiлi. Амiн" .

l Рыбакi ў мэтах бяспекi свайго судна прыбiвалi падкову на мачце.

l Iснавала наступнае паданне аб магiчных уласцiвасцях падковы: калi знойдзеную на дарозе падкову кiнуць праз левае плячо i задумаць жаданне, яно абавязкова спраўдзiцца.

Аксана КАТОВIЧ, Янка КРУК.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Знайсці старое жалеза, асаблiва падкову, — знайсцi сваё шчасце" Паўсюдна сярод усходнiх славян iснуе вера ў незвычайныя ўласцiвасцi конска
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика