Магілёў i Бабруйск гатовы прыняць чэмпiянат Еўропы
Магілёў i Бабруйск гатовы прыняць чэмпiянат Еўропы
У 2010 годзе ў Беларусi пройдзе фiнальны турнiр юнiёрскага чэмпiянату Еўропы па валейболе сярод мужчынскiх каманд. У Савеце Рэспублiкi Нацыянальнага сходу адбылося пасяджэнне арганiзацыйнага камiтэта гэтых спаборнiцтваў, якiя прымуць Магiлёў i Бабруйск. "Рашэнне аддаць Беларусi гэты турнiр было прынята два гады таму, i сёння магу толькi пацвердзiць, што мы паступiлi правiльна. Чэмпiянат можна праводзiць сёння — вашы гарады гатовы", — заявiў вiцэ-прэзiдэнт Еўрапейскай канфедэрацыi валейбола Ян Хронек, якi наведвае нашу краiну ў гэтыя днi. Замежны госць выказаў меркаванне, што выступленне лепшых еўрапейскiх каманд стане выдатнай прапагандай гэтага вiду спорту. "Я бачу, што ў вашай краiне добра развiваюцца баскетбол i гандбол, а па хакеi вы ўвогуле прэтэндуеце на чэмпiянат свету. Мяркую, што гэтыя спаборнiцтвы абудзяць у моладзi цiкавасць да валейбола". Старшыня Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу, старшыня Беларускай федэрацыi валейбола Барыс Батура заўважыў, што чэмпiянат Еўропы ў нашай краiне — гэта не толькi папулярызацыя валейбола, але i прапаганда нашай краiны ў еўрапейскай супольнасцi. Ён адзначыў, што ў найблiжэйшыя гады выдатная база для валейбола будзе створана i ў сталiцы. "Яна будзе i на Мiнск-арэне. Акрамя таго, мы працуем над тым, каб пабудаваць у сталiцы асобны цэнтр для развiцця валейбола", — падкрэслiў Барыс Батура. Старшыня федэрацыi валейбола растлумачыў, што калi падавалася беларуская заяўка на гэты турнiр, у Магiлёве быў выдатны спартыўны комплекс "Алiмпiец", а ў Бабруйску — 7-тысячная Бабруйск-арэна, менавiта таму для першынства Еўропы былi абраныя гэтыя гарады Магiлёўскай вобласцi. "Каб развiваўся валейбол, спаборнiцтвы павiнны прымаць не толькi сталiца, але i рэгiёны. Мяркую, што Магiлёўская вобласць з гэтым справiцца", — заявiў Барыс Батура. Алена АЎЧЫННІКАВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У 2010 годзе ў Беларусi пройдзе фiнальны турнiр юнiёрскага чэмпiянату Еўропы па валейболе сярод мужчынскiх каманд. У Савеце Рэспублiкi Нацыянальнага с |
|