На майскія святы пахаладае
На майскія святы пахаладае
На гэтым тыднi сапраўднае цяпло ненадоўга пакiне тэрыторыю нашай краiны, саступiўшы месца свежым паўночным вятрам, паведамiў рэдакцыi начальнiк службы гiдраметэапрагнозаў Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Дзмiтрый Рабаў. Таму 30 красавiка ў паўночна-ўсходнiх раёнах, а 1 мая ўжо на ўсёй тэрыторыi краiны пахаладае. Тэмпература паветра ўдзень у пятнiцу толькi 11—17, а ў ноч на 2 мая чакаюцца месцамi замаразкi да мiнус 1—3 градусаў. 2 мая ўдзень будзе крыху цяплей — 13—19 цяпла. Тэмпература паветра ў нядзелю i панядзелак уначы 0—7 цяпла, уначы 3 мая месцамi замаразкi да мiнус 1—2 градусаў, удзень — плюс 16—22 градусаў. Усе гэтыя днi ападкаў не прадбачыцца. Толькi ў аўторак удзень у заходнiх раёнах Беларусi чакаюцца дажджы з навальнiцамi. Тэмпература паветра ў аўторак удзень 18—24 цяпла. Сяргей КУРКАЧ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На гэтым тыднi сапраўднае цяпло ненадоўга пакiне тэрыторыю нашай краiны, саступiўшы месца свежым паўночным вятрам, паведамiў рэдакцыi начальнiк службы
|
|