21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Будаваць агульную iнфармацыйную прастору

26.08.2009 12:10 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Будаваць агульную iнфармацыйную прастору

13-я Мiжнародная спецыялiзаваная выстава "СМІ ў Беларусi" распачне сваю работу ў дзень прафесiйнага свята журналiстаў, 5 мая, у Нацыянальным выставачным цэнтры па вулiцы Я. Купалы, 27. Адкрыццё яе запланавана на 12 гадзiн. Сёлета праграма яе мерапрыемства пройдзе пад лозунгам "СМI — для роднай зямлi".

Як сказала ўчора першы намеснiк мiнiстра iнфармацыi Беларусi Лiлiя Ананiч, мерапрыемства, вядома ж, не стане нейкiм своеасаблiвым нядобрым тузiнам, але найперш — яшчэ адным крокам на шляху стварэння адзiнай медыйнай прасторы, якая павiнна дапамагаць у вырашэннi вострых праблем, што паўстаюць сёння ў свеце.

У гэтым штогадовым медыяфоруме возьмуць удзел больш як 70 экспанентаў з дзесяцi краiн: тут, акрамя беларускiх СМI, будуць шырока прадэманстраваны выданнi з Расii, Украiны, Латвii, Францыi, Кiтая, iншых краiн, а таксама выданнi беларускай дыяспары. 5 мая пройдзе цырымонiя ўзнагароджання пераможцаў V Нацыянальнага конкурсу друкаваных СМI "Залатая лiцера". Як паведамiла Лiлiя Ананiч, 380 удзельнiкаў спаборнiчаюць тут па 24 намiнацыях. "Камусьцi ўдасца пацвердзiць ранейшы свой высокi статус, нехта, мабыць, яго страцiць, будуць i нечаканасцi", — паабяцала першы намеснiк мiнiстра iнфармацыi. Тым больш, што паводле слоў Лiлii Станiславаўны, медыйная прастора Беларусi актыўна развiваецца. I ўжо з 8 лютага гэтага года, калi ўступiў у сiлу новы закон аб сродках масавай iнфармацыi, у краiне зарэгiстраваны 17 новых выданняў (14 недзяржаўных СМI i 3 дзяржаўныя), так што канкурэнцыя ўзрастае.

Сёння мы можам глядзець каля сотнi тэлевiзiйных каналаў з усяго свету, сказала Л. Ананiч. Што датычыцца афiцыйнага функцыянавання ў Беларусi расiйскiх тэлеканалаў, то беларускi бок яшчэ год таму iнiцыяваў падпiсанне мiжурадавага пагаднення, якое рэгулявала б двухбаковыя адносiны ў сферы распаўсюджання СМI. Да гэтага часу памiж нашымi краiнамi iснуе толькi мiжведамаснае пагадненне ў сферы друку (яно было падпiсана яшчэ ў 1999 годзе), але няма нiводнага дакумента, якi датычыцца электронных СМI. Таму летась беларускiм бокам быў падрыхтаваны адпаведны праект, якi быў накiраваны для ўзгаднення расiйскiм калегам, але адтуль да гэтага часу не дадзена нiякага адказу — нi станоўчага, нi адмоўнага. "Праўда, апошнiм часам у iх з’явiўся намер сур’ёзна абмеркаваць гэтае пытанне, — сказала Лiлiя Ананiч. — Тут ёсць некалькi шляхоў вырашэння пытання — разгледзець беларускi варыянт пагаднення, расiйскi (калi ён будзе), або прыняць сумесны дакумент. Са свайго боку Беларусь будзе рабiць захады, каб паскорыць вырашэнне гэтага пытання".

Першы намеснiк мiнiстра iнфармацыi Беларусi паведамiла таксама, што ў рамках выставы "СМI Беларусi" ў Нацыянальнай бiблiятэцы будзе працаваць IV Беларускi iнфармацыйны форум. Яго тэма: "СМI ў перыяд глабальнага эканамiчнага крызiсу". Форум пройдзе пры падтрымцы офiса АБСЕ ў Мiнску, Пастаяннага камiтэта Саюзнай дзяржавы. На яго ўжо акрэдытавалася 400 удзельнiкаў з Беларусi, Расii, Вялiкабрытанii, Швейцарыi, Францыi.

Спадзяёмся, што i вы, паважаныя чытачы, наведаеце выставу. У аўторак, 5 мая, адразу ж пасля ўрачыстага адкрыцця, адбудзецца прэзентацыя нашай газеты. Вас чакаюць кансультацыi ўрачоў-спецыялiстаў, творчыя сустрэчы, гульнявыя конкурсныя праграмы з уручэннем прызоў, выступленнi музычных калектываў i яшчэ шмат чаго цiкавага. Прыходзьце! Чакаем вас.

Анатоль СЛАНЕЎСКI.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
13-я Мiжнародная спецыялiзаваная выстава "СМІ ў Беларусi" распачне сваю работу ў дзень прафесiйнага свята журналiстаў, 5 мая, у Нацыянальным
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика