У Кіеве заблакавалi самалёт з хворай амерыканкай на борце
У Кіеве заблакавалi самалёт з хворай амерыканкай на борце
У кiеўскiм мiжнародным аэрапорце "Барыспаль" учора быў заблакаваны самалёт, што прыляцеў з Нью-Ёрка, на борце якога знаходзiцца чалавек з падазрэннем на свiны грып. Як распавёў галоўны санiтарны ўрач Украiны Мiкалай Карнiенка, сярод пасажыраў ёсць грамадзянка ЗША, якая дрэнна сябе адчувае, у яе балiць галава. Пра яе самаадчуванне пiлоты рэйса паведамiлi на зямлю пры падлёце да аэрапорта. На борце самалёта таксама былi заблакаваны 184 пасажыры i дзевяць членаў экiпажа. Лiтоўскiя ўлады зэканомяць на хворых 30 мiльёнаў долараўСойм Лiтвы знiзiў памер выплат, на якiя маюць права працаўнiкi, якiя ўзялi бальнiчны, паведамляе Dеlfi.lt. Адпаведныя папраўкi ў Закон аб сацыяльным страхаваннi па хваробе ўхвалiлi 69 з 72 дэпутатаў, што ўзялi ўдзел у галасаваннi. Улады рэспублiкi разлiчваюць, што гэтая мера дапаможа зэканомiць у 2009 годзе 77 мiльёнаў лiтаў (каля 29,5 мiльёна долараў). Дагэтуль у Лiтве дзейнiчаў парадак, у адпаведнасцi з якiм у першыя два днi хваробы супрацоўнiк атрымлiвае ад працадаўцы 80-100 працэнтаў ад зарплаты, а з трэцяга дня выплаты ажыццяўляе ўжо Фонд сацыяльнага страхавання (у памеры 85 працэнтаў ад зарплаты). Па новых правiлах, у першыя два днi хваробы выплаты будуць ажыццяўляцца ў ранейшым рэжыме. У перыяд з трэцяга па сёмы дзень Фонд сацыяльнага страхавання будзе выплачваць хвораму 40 працэнтаў ад зарплаты, а пачынаючы з восьмага дня — 80 працэнтаў. Урад раней прапаноўваў наогул спынiць выплаты ў першыя тры днi хваробы, аднак ад гэтай прапановы ўлады ў вынiку адмовiлiся. Калi прэзiдэнт Лiтвы Валдас Адамкус ухвалiць гэты законапраект, то новы парадак выплат пачне дзейнiчаць ужо з 1 мая. У Латвii вырашылi лiквiдаваць Мiнiстэрства па справах сям’iУрад Латвii на пасяджэннi 28 красавiка вырашыў рэарганiзаваць Мiнiстэрства па справах дзяцей, сям’i i грамадскай iнтэграцыi. Пра гэта паведамляе DЕLFІ. Функцыi гэтага ведамства перадаюцца мiнiстэрствам дабрабыту, юстыцыi i адукацыi. Раней латвiйскi прэм’ер Валдыс Даброўскiс, каментуючы планы па лiквiдацыi мiнiстэрства, адзначыў, што гэта дазволiць скарацiць бюджэтныя выдаткi (дзякуючы скарачэнню бюракратычнага апарату). Нагадаем, што кiраўнiцтва Латвii ва ўмовах эканамiчнага крызiсу iнiцыявала рэформу дзяржаўнага кiравання, якая акрамя iншага дазволiць скарацiць колькасць дзяржслужачых у краiне. Плануецца рэарганiзаваць усе дзяржаўныя агенцтвы, iстотна абмежаваць iх выдаткi i штат супрацоўнiкаў. Долю жыхароў Латвii, занятых у сферы дзяржаўнага кiравання, плануецца скарацiць з 14 да 8-10 працэнтаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У кiеўскiм мiжнародным аэрапорце "Барыспаль" учора быў заблакаваны самалёт, што прыляцеў з Нью-Ёрка, на борце якога знаходзiцца чалавек з па
|
|