21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Нелегальны перавозчык непераможны?

26.08.2009 12:10 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Нелегальны перавозчык непераможны?

Працяг тэмы

 

 

 

Пасля артыкула "Хто ж нас выганiць? Мы пусцiлi каранi на вакзале", апублiкаванага ў нашай газеце 25 сакавiка гэтага года, Мiнiстэрства транспарту даслала ў рэдакцыю лiст (якi мы таксама друкавалi 22 красавiка пад назвай "Тэрмiналам" па нелегалах"). Ён заканчваўся запрашэннем у рэйд па выяўленнi нелегальных перавозчыкаў на мiжгароднiх, так званых нерэгулярных маршрутах — "у мэтах максiмальна аб’ектыўнага асвятлення" на старонках газеты. Дагэтуль, на мой погляд, мы i былi аб’ектыўнымi, праверылi ўсё на ўласным вопыце: першы раз па неабходнасцi, другi — у якасцi эксперыменту я спакусiлася на прапановы "бамбiлаў" на Маскоўскiм аўтавакзале i паехала з iмi па маршрутах "Мiнск — Лепель" i "Лепель — Бешанковiчы". Нi квiткоў, нi касавых апаратаў, нi падпарадкавання правiлам дарожнага руху, нi бяспекi, нi гарантый з аднаго боку. І зразумела, нi праверак, нi штрафаў, нi падаткаў.

Тэма тым часам мяне настолькi зацягнула, што, знаходзячыся непадалёк, не магу абмiнуць Маскоўскi вакзал i не паглядзець, што змянiлася з моманту выхаду артыкулаў i рэагавання Мiнiстэрства транспарту. За калонай хаваецца ўсяго адзiн (раней iх быў натоўп) прадпрымальнiк, прычым, як сведчаць нумары на яго мiкрааўтобусе, прыпаркаваным побач на стаянцы, афiцыйна аформлены. На мой зацiкаўлены позiрк ён нiяк не рэагуе i не прапануе мне паездку нi ў Вiцебск, нi ў Лепель. Або мне не шанцуе, або штосьцi ўсё ж мяняецца, i гэта прыемна.

З транспартнай iнспекцыяй узгадняем час рэйду — выбiраем самы пiк дзейнасцi перавозчыкаў: другая палова пятнiцы перад Вялiкаднем. Месца таксама мне прапануюць бойкае — стаянка на вулiцы Бабруйскай насупраць чыгуначнага вакзала — месца адпраўлення на Гродна i ўсе больш-менш значныя пункты Гродзенскай вобласцi (Навагрудак, Лiду, Слонiм), а таксама Салiгорск i Слуцк, дзе, дарэчы, iснуе, бадай, самая буйная i разрэкламаваная кампанiя, якая даўно стала асноўным перавозчыкам у Салiгорску — "Дзясятачка". У "Дзясятачкi", як паказала потым праверка, усё зусiм не на дзясятачку, але аб усiм па парадку.

На аўтамабiлi Дзяржаўтаiнспекцыi разам са спецыялiстам аддзела кантролю транспартнай iнспекцыi па г. Мiнску i Мiнскай вобласцi Мiнiстэрства транспарту i камунiкацый Мiкалаем Каланцовым мы пад’язджаем на стаянку на згаданай вулiцы Бабруйскай. Сярод натоўпу кiроўцаў назiраецца лёгкая разгубленасць. Iнспектара Каланцова большасць кiроўцаў, афiцыйных i неафiцыйных, ведае. Пачынаем з крайняга мiкрааўтобуса — ён i належыць перавозчыку, якi не зарэгiстраваны як прадпрымальнiк i, адпаведна, не мае нi лiцэнзii, нi права на перавозку пасажыраў. У салоне, тым не менш, шэсць дадаткова ўсталяваных сядзенняў (усяго 14) i поўны камплект пасажыраў, якiя вось-вось павiнны адправiцца ў Гродна. Пры з’яўленнi iнспектараў на дапамогу нелегалу прыходзiць калега, дакладней, падбягае i прапануе свае дакументы, iнспектар так i адрэкамендоўвае яго мне: "Гэта наш афiцыйны перавозчык, спадар Малец, гатовы даць справаздачу ў любы момант". Спадару Мальцу даюць зразумець, што правяраць яго будуць у парадку чаргi. Пакуль жа складаюць акт на нелегальнага перавозчыка. Уладзiмiр, а менавiта так ён назваўся, па прычыне хваробы быў вымушаны звольніцца з працы, нi iнвалiднасцi, нi пенсii не атрымаў, з той пары пакрыўджаны лiтаральна на ўсiх. Штомесяц яго выплата па крэдыце на мiкрааўтобус — 900 тысяч. Акрамя таго, трэба сям’ю кармiць, жонку i сына. З гэтага месца звычайна ва ўсiх парушальнiкаў пачынаюцца адны i тыя ж слязлiвыя гiсторыi кшталту таго, што "жонка ў анкалагiчным аддзяленнi i дзядуля на вакзале хворы ляжыць". Яны перастаюць уражваць, калi чуеш iх ад кожнага. Яшчэ адзiн папулярны адказ пытаннем на пытанне: "Я што, красцi пайшоў?" Пытаю, чаму Уладзiмiр не афармляецца як прыватны прадпрымальнiк. "А вы ведаеце, колькi каштуе пераабсталяваць мiкрааўтобус? Дванаццаць тысяч долараў. У вас ёсць такiя грошы? У мяне — няма". Далей iдзе наша спрэчка наконт бяспекi паездкi з такiмi, як ён, перавозчыкамi. Уладзiмiр пераконвае мяне, што факт наяўнасцi за спiнай пасажыраў прымушае ездзiць гэтак жа асцярожна, як быццам бы ў машыне ўласныя дзецi. I я гатовая яму верыць, вось толькi папярэднi мой вопыт сведчыць пра адваротнае. Нават наяўнасць маёй трохгадовай дачкi за спiнай кiроўцы нiколькi не бянтэжыла апошняга i нi ў якiм разе не была яму перашкодай ехаць з хуткасцю 120.

Складаннем акта транспартнай iнспекцыяй Уладзiмiр не тое што не спалоханы, наадварот, дэманструе поўнае раўнадушша, бо ведае, як сябе паводзiць, як i тое, што застанецца беспакараным. Ён адмаўляецца падпiсваць дакумент, увогуле на ўсе пытаннi iнспектара адказвае: "Пасведчання кiроўцы з сабой няма, пiшы што хочаш". I сапраўды, шанцаў яго пакараць няшмат. Складзены акт транспартная iнспекцыя накiроўвае ў падатковую iнспекцыю па месцы жыхарства парушальнiка. I аштрафаваны ён будзе толькi ў выпадку, калi падатковыя iнспектары ажыццявяць так званую падсадку i засведчаць факт камерцыйнай дзейнасцi. Максiмальны штраф — дзве базавыя велiчынi.

На афiцыйнае пераабсталяванне мiкрааўтобуса грошай не знайшлося, затое шэсць дадатковых месцаў уладальнiк мiкрааўтобуса ўсталяваў самастойна. I, развiтаўшыся з транспартнай iнспекцыяй не першы i не апошнi раз, з упэўненасцю ва ўласнай невiнаватасцi i беспакаранасцi, Уладзiмiр сеў у мiкрааўтобус, пасажыры якога, як памятаем, чакалi паездкi ў Гродна. Ад’ехаўшы сотню метраў ад стаянкi, мiкрааўтобус быў зноў спынены — на гэты раз супрацоўнiк ДАI, якi працаваў з намi, складае акт аб незаконным пераабсталяваннi транспартнага сродку i ўстаноўцы дадатковых сядзенняў. Афармленне зацягваецца хвiлiн на 40. Тут вiдаць, што Уладзiмiр пачаў нервова курыць, хадзiць узад-уперад i тэлефанаваць, трэба думаць, патрэбным людзям. На гэты раз штраф яго чакае рэальны. Мяркую, што i пасажыры былi не надта ўзрадаваныя такой затрымцы, толькi, як заўважаюць iнспектары, калi б затрымка здарылася з рэйсавым аўтобусам, закiдалi б скаргамi ўсе iнстанцыi, а тут i не падумаюць, ды i скардзiцца iм, па сутнасцi, няма на каго.

Пакуль ДАIшнiк заняты, мы падыходзiм да мiкрааўтобусаў салiгорскага напрамку. Патрабаваць дакументы не мае сэнсу, без даiшнiка кiроўцы нахабнiчаюць i мiла жартуюць, што едуць з дзяўчатамi на прыроду. Пасажыры кiроўцаў пакрываюць заўсёды — не было выпадкаў, каб хтосьцi прызнаўся, куды i якiм чынам едзе. Адна дзяўчына адкрыта абураецца, маўляў, заўсёды ездзiлi проста так, а сёння раптам трэба запаўняць паперкi. Такой бессэнсоўна тлумачыць, што "паперкi" кiроўцы абавязаны запаўняць заўсёды, у мэтах яе ж уласнай бяспекi.

Салiгорскiя кiроўцы, якiх "забяспечвае" пасажырамi вышэйзгаданая дыспетчарская кампанiя "Дзясятачка" (пасажыру трэба толькi патэлефанаваць дыспетчару i запiсацца на пэўны час адпраўлення з Мiнска), таксама не ўсе працуюць легальна. Нелегалы разлiчваюцца з дыспетчарамi так званым чорным налам — нiхто не панясе страту. Рух мiкрааўтобусаў у салiгорскiм напрамку, пэўна, адладжаны з вайсковай дакладнасцю, а тое, што куды часцей, чым на вакзале — дакладна. Нелегальныя кiроўцы, карыстаючыся занятасцю супрацоўнiка ДАI, робяць выгляд, што транспартную iнспекцыю не заўважаюць, — зачыняюць дзверы i едуць. Звычайна за такiмi падчас праверак даводзiцца наладжваць сапраўдныя пагонi на мiлiцэйскiх машынах. Але не ў гэты раз: наш даiшнiк, паспрабаваўшы дагнаць аднаго з такiх уцекачоў, ад гэтай задумы хутка адмаўляецца.

Высвятляецца, што Бабруйская — не адзiны пункт прыватных перавозчыкаў на вакзале. Побач са станцыяй "Дружная" месца адпраўлення ў брэсцкiм кiрунку. Тут i аўтобусаў не так шмат — мы знаходзiм усяго тры. За рулём — дужыя мужчыны з самымi сур’ёзнымi намерамi. Адзiн з iх афiцыйны перавозчык, астатнiя хуценька iнструктуюць пасажыраў, праўда, "суседкi" i "пляменнiцы" не могуць назваць нават прозвiшча "сваяка". Нелегалаў таксама чакае складанне актаў транспартнай iнспекцыяй.

Блiжэй да шасцi гадзiн вечара двары дамоў на вулiцы Бабруйскай запаўняюцца мiкрааўтобусамi, прычым нумарныя знакi выдаюць прыналежнасць да аднаго рэгiёну — Гродзенскай вобласцi. Мiграцыя ў гэтым напрамку, як расказваюць iнспектары, асаблiва актыўная. Але праверка страчвае ўсялякi сэнс — супрацоўнiк ДАI па неадкладных службовых справах адбывае роўна ў 16.45. На адну толькi транспартную iнспекцыю кiроўцы рэагуюць або цалкам раўнадушна, або занадта раздражнёна, прычым у абодвух выпадках дакументы патрабаваць бессэнсоўна. У дварах кiроўцы не столькi хаваюцца, колькi проста чакаюць свайго часу. На стаянцы на Бабруйскай у гэты час кiпiць жыццё — яна амаль цалкам застаўленая мiкрааўтобусамi, iх дзясяткi.

Мне расказваюць, што ў Германii, калi маршрутны аўтобус раптам заязджае ў горад, якi не пазначаны ў яго пуцявым лiсце, ён тут жа дастаўляецца на штрафную стаянку. I застаецца там да той пары, пакуль вадзiцель не аплацiць штраф у 2,5 тысячы еўра i дадаткова кожны дзень знаходжання на гэтай стаянцы. Бяспечнасць пасажыра там — на першым месцы. Прычым праверыць можа любы палiцэйскi, якi выконвае функцыi нашага даiшнiка. На гэтым нярэдка пападаюцца нашы кiроўцы па прычыне няведання нямецкiх законаў, расслабленыя нашай бесшабашнасцю. Адзiнае, за што штрафуюць нашы даiшнiкi нелегалаў — усталяванне дадатковых сядзенняў. Астатняе iх не надта цiкавiць. Мне задаюць рытарычнае пытанне: як змагацца з нелегаламi? У сённяшнiх умовах, мне здаецца, барацьба не мае вялiкага сэнсу. Да кожнага перавозчыка не прыставiш транспартнага iнспектара з даiшнiкам, ды i што для iх мiзэрны штраф? Хоць дзеля справядлiвасцi трэба прызнаць, што праверкi даюць свой плён. Працяглая барацьба з некаторымi нелегаламi прымушае iх атрымлiваць лiцэнзii i ўпарадкоўваць сваю дзейнасць згодна з заканадаўствам. I прыкладаў легальнай дзейнасцi дастаткова — гэта не толькi салiгорская "Дзясятачка" i магiлёўскiя "Дзве сталiцы", ёсць шэраг невялiкiх прыватных кампанiй накшталт слонiмскай "Мроя Тур". Але цалкам вiдавочна i iншае — пасажырскiя перавозкi — сфера, дзе круцяцца вялiкiя грошы, падаткаў з якiх дзяржава сёння не даатрымлiвае на мiльёны рублёў. I нiякiя праверкi не прымусяць цалкам яе легалiзаваць, пакуль няма адпаведных законаў. Чаму б не павучыцца ў Германii?

Алена АЎЧЫННIКАВА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пасля артыкула "Хто ж нас выганiць? Мы пусцiлi каранi на вакзале", апублiкаванага ў нашай газеце 25 сакавiка гэтага года, Мiнiстэрства транс
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика