...
...
Урад Беларусi зацвердзiў бюджэт пражытковага мiнiмуму ў цэнах сакавiка 2009 года ў разлiку на адзiн месяц. Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Мiнiстраў № 533 ад 25 красавiка гэтага года. Перыяд дзеяння гэтага сацыяльнага нарматыву — з 1 мая па 31 лiпеня 2009 года. Бюджэт пражытковага мiнiмуму ў сярэднiм на душу насельнiцтва з мая складзе Br243 тыс. 570 (з 1 лютага па 30 красавiка 2009 года гэты нарматыў роўны Br234 тыс. 370). Для працаздольнага насельнiцтва БПМ вызначаны ў памеры Br261 тыс. 320, для пенсiянераў — Br219 тыс. 140, для студэнтаў — Br262 тыс. 140, для дзяцей ва ўзросце ад 3 да 16 гадоў — Br297 тыс. 70, для дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў — Br215 тыс. 160. Пастановай Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Беларусi вызначаны памеры мiнiмальных спажывецкiх бюджэтаў у цэнах сакавiка гэтага года для 18 сацыяльна-дэмаграфiчных груп насельнiцтва. Гэтыя нарматывы будуць дзейнiчаць з 1 мая па 31 лiпеня 2009 года. Сярэднедушавы мiнiмальны спажывецкi бюджэт сям’i з чатырох чалавек з 1 мая гэтага года складзе Br376 тыс. 920 у разлiку на месяц (з 1 лютага па 30 красавiка — Br363 тыс. 180, з 1 лiстапада 2008 года па 31 студзеня 2009-га — Br346 тыс. 190). МПБ сям’i з чатырох чалавек павялiчыўся на 3,8 працэнта. У Беларусi з мая гэтага года на 3,9 працэнта ўзрастуць памеры дзяржаўных дапамог сем’ям, якiя выхоўваюць дзяцей. Гэта абумоўлена зацвярджэннем новага бюджэту пражытковага мiнiмуму ў сярэднiм на душу насельнiцтва (гэты нарматыў з мая па лiпень 2009 года складае Br243 тыс. 570). Такiм чынам, з 1 мая па 31 лiпеня гэтага года штомесячная дапамога па доглядзе дзiцяцi да дасягнення iм 3-гадовага ўзросту складзе Br194 тыс. 860, старэйшых за 3 гады — Br73 тыс. 70. Аднаразовая дапамога ў сувязi з нараджэннем першага дзiцяцi дасягне Br1 млн. 217 тыс. 850, пры нараджэннi другога i наступных дзяцей беларускiя сем’i будуць атрымлiваць Br1 млн. 704 тыс. 990. Аднаразовая дапамога жанчыне, якая стала на ўлiк у дзяржаўнай арганiзацыi аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрмiну цяжарнасцi пры нараджэннi першага i другога дзiцяцi, складзе з мая гэтага года Br243 тыс. 570. Дзяржаўны мытны камiтэт Беларусi прапануе знiзiць норму бяспошлiннага ўвозу тавараў фiзiчнымi асобамi з 1 тыс. еўра да 200 еўра. Аб гэтым паведамiў намеснiк старшынi ДМК Сяргей Барысюк у час оnline канферэнцыi на сайце БЕЛТА. У РУП "Белпошта" праiнфармавалi, што 2, 4, 5, 6, 7 i 8 мая — працоўныя днi для аддзяленняў паштовай сувязi, а 1, 3 i 9 мая будуць функцыянаваць толькi дзяжурныя аддзяленнi. Брытанскiя вучоныя вызначылi, што энергазберагальныя лямпы могуць быць шкодныя для здароўя. Паводле звестак Брытанскай асацыяцыi дэрматолагаў, ад лямпачак новага пакалення могуць пацярпець, перш за ўсё, людзi з павышанай святлоадчувальнасцю скуры, бо флуарысцэнтныя лямпачкi выпраменьваюць больш iнтэнсiўны свет, чым звычайныя. Выкарыстанне энергазберагальных лямпаў можа абвастрыць захворваннi скуры, якiя ўжо маюцца ў чалавека, i прывесцi да раку скуры, а таксама выклiкаць мiгрэнь i галавакружэнне ў людзей, якiя хварэюць на эпiлепсiю. Занепакоенасць вучоных звязана з тым, што згодна з энергазберагальнай праграмай, якая прапанавана брытанскiм урадам, да 2011 года плануецца цалкам спынiць выкарыстанне высокаэнергетычных лямпачак i перайсцi на флуарысцэнтныя. ПОЎНЫ АБЗАЦ
Мiнздраў Егiпта заявiў аб намеры знiшчыць усё пагалоўе свiней у краiне ў сувязi з пагрозай свiнога грыпу. Па звестках мiнiстэрства, у пераважна мусульманскiм Егiпце налiчваецца каля 300 000 свiней. Пераважная большасць жыхароў у Егiпце прытрымлiваецца iсламу i не ўжывае ў ежу свiнiну, аднак свiней разводзяць прадстаўнiкi копцкай меншасцi, якiя прытрымлiваюцца хрысцiянства. 27-гадовага новазеландца Цiмацi Чэмпкiна прыгаварылi да шасцi месяцаў турмы за тое, што ён задзiраў спаднiцы незнаёмым жанчынам. Чакаючы зялёнага святла святлафора, каб перайсцi вулiцу, мужчына задраў спаднiцу ў 21-гадовай дзяўчыны на вачах у палiцэйскiх, якiя знаходзiлiся за некалькi метраў ад яго. Па словах дзяржаўнага абвiнаваўцы, калi Чэмпкiна арыштавалi, ён прызнаўся, што "пастаянна займаўся падобнымi рэчамi".
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Брытанскiя вучоныя вызначылi, што энергазберагальныя лямпы могуць быць шкодныя для здароўя. Паводле звестак Брытанскай асацыяцыi дэрматолагаў, ад лямп
|
|