21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Перазагрузка. Дакота

26.08.2009 16:11 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

12 июня 2009 Культура
У межах праекту "Тузін. Перазагрузка" інтэрнэт-парталу "Тузін Гітоў" і грамадзкай кампаніі "Будзьма беларусамі" бярэ ўдзел Маргарыта Герасімовіч, вядомая пад псэўданімам Дакота. 19-годавая сьпявачка стала вядомая пасьля ўдзелу ў расейскім тэлешоў “Фабрыка зорак-7”. Цяпер яна мае безьліч прыхільнікаў на ўсёй адной частцы сушы. Для “Перазагрузкі” Дакота засьпявае песьню “Спички”, якая колісь пабіла ўсе рэкорды папулярнасьці на “Фабрыцы зорак”.

Дакота займаецца музыкай зь пяці год. У дзяцінстве яна навучылася граць на фартэпіяна, паступіла ў музычную вучэльню, сьпявала ў хоры “Тоніка”, удзельнічала ў разнастайных вакальных конкурсах, а паралельна яшчэ грала ў ска-панк гурце. Сярод першых посьпехаў - перамога на конкурсе “Квітней, Беларусь” і, вядома ж, удзел у “Фабрыцы зорак”. Калі яна вучылася ў 11-м класе, то выправілася скараць Маскву ды запісалася на кастынг у тэлешоў і надта спадабалася прадусару Канстанціну Мэладзе. Па выніку яна пасьпявала з тамтэйшымі зоркамі - Лепсам, Tokio, Би-2 і дабілася прызнаньня ад выкладчыкаў “Фабрыкі”, якія назвалі яе голасам праекту, а Першы канал падпісаў зь ёй кантракт на сем год.

Сёлета Дакота брала ўдзел у адборы на “Эўравізію” і настаяла на тым, каб яе песьня была па-беларуску. Потым высьветлілася, што сьпявачка нават пісала па-беларуску, але выконваць гэтыя песьні не наважвалася. “Калі я была на “Эўравізіі” ў Белградзе, то пачула там нямала прыгожых песень на розных мовах. Кожная краіна прадстаўляла сваё. І мне стала крыўдна, што беларусы ўвесь час сьпяваюць па-ангельску”, - сказала яна перад сваім выступам.

Дакота з задавальненьнем пагадзілася перасьпяваць па-беларуску свой галоўны гіт “Спички”. Тэкст пераасэнсуе паэт Глеб Лабадзенка, аўтар песьні Дакоты, напісанай для ўдзелу ў “Эўрафэсьце”.



Наступны ўдзельнік “Перазагрузкі” будзе прадстаўлены 19 чэрвеня.

Даведка: У праекце "Тузін. Перазагрузка" інтэрнэт-парталу "Тузін Гітоў" і грамадзкай кампаніі "Будзьма беларусамі" бяруць удзел 12 самых цікавых айчынных небеларускамоўных выканаўцаў розных стыляў, якіх лучыць арыгінальнасьць матэрыялу, прафэсыйнасьць у музычным падыходзе і жаданьне эксперымэнтаваць. Кожны зь іх перазапіша адзін з сваіх гітоў у беларускамоўным варыянце, выкананым прафэсыйным перакладчыкам. Усе песьні будуць прэзэнтаваныя на старонках http://music.fromby.net і http://www.budzma.org/.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
12 июня 2009 Культура У межах праекту "Тузін.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика