Выстава “Выратаваныя культурныя каштоўнасцi”
26 июня 2009 Культура
Кацярына ЗУБIК, Рэспубліка 30 чэрвеня ў гонар святкавання 65-годдзя вызвалення Беларусi ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў упершыню ў Мiнску Нацыянальны музей гiсторыi i культуры Беларусi прадстаўляе выстаўку “Выратаваныя культурныя каштоўнасцi” са збору Смаленскага дзяржаўнага музея-запаведнiка. Гэта тая невялiкая частка музейнай калекцыi, якая была эвакуiравана са Смаленска ў першыя днi вайны. З 65-тысячнага музейнага збору толькi 26 502 прадметы ўдалося пагрузiць у адзiн з апошнiх эшалонаў, якi адыходзiў на Усход. Наведвальнiкi выстаўкi змогуць пазнаёмiцца з творамi рускага i заходнееўрапейскага жывапiсу, мастацкiмi вырабамi з металу, керамiкi, фарфору. Сярод твораў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва можна будзе ўбачыць i слуцкiя паясы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
26 июня 2009 Культура Кацярына ЗУБIК, Рэспубліка 30 чэрвеня ў гонар святкавання 65-годдзя вызвалення Беларусi ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў упершыню ў Мiнску Нацыянальны музей гiсторыi i культуры Беларусi прадстаўляе выстаўку “Выратаваныя культурныя каштоўнасцi” са збору Смаленскага дзяржаўнага музея-запаведнiка. |
|